Ярэміі 17 глава

Кніга Ярэміі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Новой Женевской Библии

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Грэх Юды запісаны жалезным пяром, высечаны дыяментавым лязом на табліцы сэрцаў іх і на рагах ахвярнікаў іх,
2 каб памяталі сыны іх пра ахвярнікі свае і пра ідалаў сваіх каля дрэў зялёных на высокіх узгорках, на гарах у полі.
3 «Багацце тваё, усе скарбы твае Я аддам на разрабаванне, і вышыні твае — за грахі ва ўсіх межах тваіх.
4 І пакінеш ты спадчыну тваю, якую даў Я табе; і ўчыню, каб служыў ты ворагам сваім, у зямлі, якой не ведаеш, бо вы распалілі агонь у сэрцы Маім, і будзе ён гарэць вечна».
5 Гэта кажа Госпад: «Пракляты чалавек, які спадзяецца на чалавека і які робіць цела апораю сваёй, а ад Госпада адварочваецца сэрца яго!
6 Ён будзе падобны да тамарыска на пустэчы, і не ўбачыць ён, калі прыходзіць дабро. Ён будзе жыць на сухім месцы ў пустыні, на зямлі салёнай і бязлюднай.
7 Дабраславёны чалавек, які спадзяецца на Госпада; і Госпад будзе надзеяй яго;
8 і будзе ён падобны да дрэва, якое пасаджана над вадою, якое пускае карані свае да струменяў, і не будзе баяцца, калі прыйдзе спякота, і лістота яго будзе зялёнай, і ў год засухі не будзе непакоіцца, і не перастане даваць плады».
9 «Сэрца чалавека здрадлівае больш за ўсё астатняе і не даецца вылечыць, хто спазнае яго?
10 Я, Госпад, даследую сэрца і прасочваю ныркі, Я даю кожнаму паводле шляху яго і паводле пладоў учынкаў яго».
11 «Курапатка выседжвае яйкі, якіх не знесла, такі ж самы і той, хто збірае багацце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і ў апошнія дні свае стане неразумным.
12 Пасад славы, узвышаны спрадвеку, — месца святыні нашай!
13 Надзея Ізраэля, Госпадзе, усе, што Цябе пакідаюць, — асаромяцца, а тыя, што адварочваюцца ад Цябе, будуць запісаныя на зямлі, бо пакінулі Госпада, крыніцу жывое вады.
14 Аздараві мяне, Госпадзе, і стануся здаровым, збаў мяне, і буду збаўлены! Бо Ты — слава мая!»
15 Вось, тыя кажуць мне: «Дзе слова Госпада? Хай яно прыйдзе».
16 Я не спяшаўся быць пастарам у Цябе і не прагнуў дня знішчэння, Ты ведаеш: усё, што выйшла з вуснаў маіх, не было схавана перад Табою.
17 Не будзь для мяне страхам, Ты, прыстанішча маё ў дзень няшчасця!
18 Хай будуць пасаромлены тыя, якія пераследуюць мяне, а я хай не буду пасаромлены; хай яны баяцца, а я хай не буду баяцца, спашлі на іх дзень няшчасця ды падвойным уціскам пакарай іх.
19 Гэта Госпад сказаў мне: «Ідзі і стой у браме сыноў народа, праз якую ўваходзяць цары Юды і выходзяць, ды ва ўсіх брамах Ерузаліма.
20 Ды кажы ім: “Слухайце слова Госпада, цары Юды, і ўся Юдэя, і ўсе жыхары Ерузаліма, якія ўваходзіце праз гэтыя брамы.
21 Гэта кажа Госпад: “Пільнуйце душы вашы і не насіце цяжару ў дзень суботы ды не ўносьце праз брамы Ерузаліма.
22 І не выносьце цяжараў з сваіх дамоў у дзень суботы, і не рабіце ніякай работы: святкуйце дзень суботы, як загадаў Я бацькам вашым”».
23 «Але яны не слухалі, і не прыхілілі вуха сваё, але зрабілі цвёрдым карак свой, каб не слухаць Мяне і не ўспрымаць павучанне.
24 І станецца, калі будзеце слухаць Мяне, — кажа Госпад, — каб не ўносілі цяжараў праз брамы горада гэтага ў дзень суботы, і каб святкавалі дзень суботы, ды не рабілі аніякае работы,
25 будуць уваходзіць праз брамы гэтага горада цары і князі, якія сядзяць на пасадзе Давіда ды ездзяць на падводах і конях, самі і князі іх, мужы Юдэі і жыхары Ерузаліма, а горад гэты будзе абжыты вечна.
26 І будуць прыходзіць з гарадоў Юды ды з ваколіц Ерузаліма, і з зямлі Бэньяміна, і з Сэфэлі, і з гор, і з Нагэба, прыносячы ахвяры цэласпалення, ахвяры крывавыя, ахвяры хлебныя і кадзіла, і прынясуць ахвяру падзякі ў дом Госпада.
27 А калі Мяне не паслухаеце, каб святкаваць дзень суботы, каб устрымацца ад нясення цяжараў, уваходзячы брамамі Ерузаліма ў дзень суботы, Я запалю агонь у яго брамах, і ён праглыне дамы Ерузаліма ды не згасне».

Новой Женевской Библии

17:1 Грех Иуды написан железным резцом. Т.е. высечен, подобно словам Закона.

на скрижали сердца. Ср. 31:33; Притч 3:3; Притч 7:3. В Новом Завете на скрижалях сердца записано Духом Божиим «письмо Христово» (2Кор 3:3).

на рогах жертвенников. Жертвенник, призванный быть средством искупления вины, будет напоминать Богу о совершенном против Него грехе.

17:2 о жертвенниках своих и дубравах своих. См. Исх 34:13; Втор 7:5.

у зеленых дерев, на высоких холмах. См. 2:20.

17:3 Гору Мою. Т.е. гору Сион, где располагался храм, разграбленный Навуходоносором (52:17−23).

17:4 наследия твоего, которое Я дал. Таким наследием была земля обетованная (см. 2:7).

17:5 проклят. См. 11:3. Проклятие следует за нарушением завета верности.

17:6 доброе. См. Втор 6:24; ср. 15:11.

на земле бесплодной. См. Втор 29:23.

17:7 надеется... упование. Господь по Своей природе есть источник всяческого упования (ср. Ис 7:9 и ком.). Сходство ст. 7:8 с Пс 1:1−3 убеждает в том, что надежда на Господа подразумевает послушание Его закону и согласие с Его деяниями (см. Иак 2:17).

17:9 См. статью «Свобода и рабство воли».

сердце. Сердце в Ветхом Завете означает не только средоточие чувств, но и всю душевную природу человека, включая его разум и волю (4:19; Притч 4:23; Притч 16:23).

17:10 проникаю... испытываю. См. 9:7; ср. 11:20.

внутренности. Здесь представлена связь между физическими и душевными качествами человека.

17:11 Этот стих составлен из двух пословиц (см. 8:7), где примеры также заимствованы из мира природы.

Куропатка... таков. Пословица подчеркивает пагубность неправды. См. обращенные к Давиду упреки Нафана (2Цар 12:1−7).

глупцом. См. Притч 23:4−5.

17:12 Престол славы. См. ком. к 14:21; ср. Пс 98:1.

от начала. Бог избрал Сион Своим престолом еще до того, как был построен храм Соломона (ср. Исх 15:17).

17:13 надежда Израилева. См. 14:8, 22. Целью упования должен быть Сам Бог, не Его храм.

написаны на прахе. Букв.: «на земле». Иногда это слово означает преисподнюю или смерть (Иов 7:21). Ср. Исх 32:32.

источник воды живой. Ср. 15:18.

17:15 где слово Господне? Недруги Иеремии обвиняли пророка во лжи главным образом до первого нашествия вавилонян (Втор 18:21−22). См. Мих 7:10; 2Пет 3:4.

17:18 вострепещут... бестрепетен. Ср. 11:20; 12:3; 15:15.

сугубым. См. 16:18, где это слово относится к прегрешениям Иудеи (см. Ис 40:2 и ком.).

17:19−27 Иеремия призывает народ соблюдать день субботний, напоминая о том, что послушание служит залогом благословения, а непокорность принесет осуждение.

17:19 в воротах сынов народа. Возможно, речь идет о вратах храма (см. 7:2), хотя слова пророка будут звучать и у городских ворот.

17:20 входящие сими воротами. Иеремия проповедует возле ворот, поскольку это было самым оживленным местом в городе (см. Неем 13:15, 19).

17:22 святите день субботний... отцам вашим. Этот стих напоминает об установлении празднования субботы (Исх 20:8−11; Втор 5:12−15; Ис 56:2; Неем 10:31).

17:25−26 В этих стихах (ср. 22:4) говорится о восстановлении династии Давида и связанного с ней общественного устройства, равно как и о возобновлении богослужений в храме (см. также 23:5−6; 30:9; 33:14−26).

17:27 в ворота. Если народ пренебрежет послушанием, то место, где было нарушено празднование субботы, будет уничтожено в первую очередь.

возжгу огонь... чертоги. Ср. Ам 1:4, 7, 10.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.