Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

1 Летапісаў, 24 1-я Летапісаў, 24 глава

1 І вось чэргі сыноў Аарона. Сыны Аарона: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.
2 І памерлі Надаў і Абігу перад абліччам бацькі свайго, а сыноў не было ў іх; і былі сьвятарамі Элеазар і Ітамар.
3 І падзяліў іх Давід і Цадок з сыноў Элеазара, і Ахімэлех з сыноў Ітамара, на чэргі іхнія паводле служэньня іхняга.
4 І больш знайшлося галоўных мужоў з сыноў Элеазара, чым з сыноў Ітамара. І былі яны падзелены: з сыноў Элеазара — шаснаццаць галоваў дамоў бацькоў іхніх, з сыноў Ітамара — восем, паводле дамоў бацькоў іхніх.
5 І падзялілі іх жэрабем, адных і другіх, каб былі князі сьвятыні і князі Божыя з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара.
6 І запісаў іх Шэмая, сын Нэтаніэля, пісар з лявітаў, перад абліччам валадара і князёў, і перад Цадокам сьвятаром і Ахімэлехам, сынам Абіятара, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятароў і лявітаў. Адзін дом бацькоў узяты ад Элеазара, і адзін — ад Ітамара.
7 І выпала першае жэрабя на Егаярыва, другое — на Едаю.
8 на Харыма трэцяе, на Сэарыма чацьвёртае,
9 на Малхію пятае, на Міяміна шостае,
10 на Гаккоца сёмае, на Абію восьмае,
11 на Ешуа дзявятае, на Шэханію дзясятае,
12 на Эляшыва адзінаццатае, на Якіма дванаццатае,
13 на Хуппу трынаццатае, на Ешэвава чатырнаццатае,
14 на Більгу пятнаццатае, на Імэра шаснаццатае,
15 на Хэзіра сямнаццатае, на Гапіцэца васямнаццатае,
16 на Пэтахію дзевятнаццатае, на Ехэзкэля дваццатае,
17 на Яхіна дваццаць першае, на Гамуля дваццаць другое,
18 на Дэлаю дваццаць трэцяе, на Маазію дваццаць чацьвёртае.
19 Гэта чэргі іхнія для служэньня іхняга, каб яны прыходзілі ў Дом ГОСПАДА паводле пастановы сваёй, [дадзенай] праз Аарона, бацьку іхняга, як загадаў яму ГОСПАД, Бог Ізраіля.
20 А пазасталыя з сыноў Левія: з сыноў Амрама — Шуваэль; з сыноў Шуваэля — Ехдэя;
21 Ад Рэхаўі з сыноў Рэхаўі галоўны Ішыя.
22 Ад Іцгара — Шэлямот; з сыноў Шэлямота — Яхат.
23 Сыны [Хеўрона]: Ерыя, Амарыя другі, Яхазіэль трэці, Екамэам чацьвёрты.
24 Сыны Узіэля: Міха; з сыноў Міхі — Шамір.
25 Брат Міхі — Ішыя; з сыноў Ішыі — Захарыя.
26 Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Сыны Яазіі: Бэно.
27 Сыны Мэрары з Яазіі: Бэно, Шагам, Заккур і Іўры.
28 Ад Махлі — Элеазар; і не было ў яго сыноў.
29 Ад Кіша сыны Кіша: Ерахмээль.
30 Сыны Мушы: Махлі, Эдэр і Ерымот. Гэта сыны лявітаў паводле дамоў бацькоў іхніх.
31 І кідалі яны таксама жэрабя, як і браты іхнія, сыны Аарона, перад абліччам валадара Давіда, і Цадока, і Ахімэлеха, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятарскіх і лявіцкіх, галовы [дамоў] бацькоў аднолькава з меншым братам сваім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-я Летапісаў, 24 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.