Біблія » Бокун Пераклад Антонія Бокуна

1 Летапісаў 6 1-я Летапісаў 6 раздзел

1 Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.
2 Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.
3 Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. А сыны Аарона: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.
4 Элеазар нарадзіў Пінхаса; Пінхас нарадзіў Абішуа;
5 Абішуа нарадзіў Буккі; Буккі нарадзіў Узі;
6 Узі нарадзіў Зэрахію; Зэрахія нарадзіў Мэраёта;
7 Мэраёт нарадзіў Амарыю; Амарыя нарадзіў Ахітува;
8 Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Ахімааца;
9 Ахімаац нарадзіў Азарыю; Азарыя нарадзіў Ёханана;
10 Ёханан нарадзіў Азарыю, таго, які быў сьвятаром у сьвятыні, якую пабудаваў Салямон у Ерусаліме.
11 I нарадзіў Азарыя Амарыю; а Амарыя нарадзіў Ахітува;
12 Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Шальлюма;
13 Шальлюм нарадзіў Хілкію; Хілкія нарадзіў Азарыю;
14 Азарыя нарадзіў Сэраю; Сэрая нарадзіў Егацадака.
15 Егацадак пайшоў у няволю, калі ГОСПАД аддаў Юду і Ерусалім у рукі Навухаданосара.
16 Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.
17 І вось імёны сыноў Гершома: Ліўні і Шымэй.
18 Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.
19 Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. I гэта сем’і Левія паводле бацькоў іхніх.
20 У Гершома: сын ягоны — Ліўні, сын ягоны — Яхат; сын ягоны — Зімма;
21 сын ягоны — Ёах; сын ягоны — Іддо; сын ягоны — Зэрах; сын ягоны — Еатэрай.
22 Сыны Кегата: сын ягоны — Амінадаў; сын ягоны — Карах; сын ягоны — Асір;
23 сын ягоны — Элькана; сын ягоны — Эвіясаф; сын ягоны — Асір;
24 сын ягоны — Тахат; сын ягоны — Урыэль; сын ягоны — Узія; сын ягоны — Шауль.
25 Сыны Эльканы: Амасай і Ахімот.
26 Сын ягоны — Элькана. Сыны Эльканы: сын ягоны — Цафай; сын ягоны — Нахат;
27 сын ягоны — Эліяў; сын ягоны — Ерахам; сын ягоны — Элькана.
28 Сыны Самуэля: першародны Вашні і Абія.
29 Сыны Мэрары: Махлі; сын ягоны — Ліўні; сын ягоны — Шымэй; сын ягоны — Уза;
30 сын ягоны — Шыма; сын ягоны — Хагія; сын ягоны — Асая.
31 Гэта тыя, якіх Давід паставіў для сьпяваньня ў Доме ГОСПАДА, як супачыў там Каўчэг.
32 I яны служылі сьпевам перад Сялібай Намёту Спатканьня, пакуль Салямон не пабудаваў Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме. I яны станавіліся на служэньне сваё паводле сем’яў сваіх.
33 Гэта тыя, што станавіліся [на служэньне], і сыны іхнія: з сыноў Кегата — Гэман сьпявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
34 сына Эльканы, сына Ерахама, сына Эліэля, сына Тааха,
35 сына Цуфа, сына Эльканы, сына Мааха, сына Амасая,
36 сына Эльканы, сына Ёэля, сына Азарыі, сына Цэфаніі,
37 сына Тахата, сына Асіра, сына Эвіясафа, сына Караха,
38 сына Іцгара, сына Кегата, сына Левія, сына Ізраіля.
39 I брат ягоны Асаф, які стаяў праваруч яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сына Шымэя,
40 сына Міхаэля, сына Баасэі, сына Малькіі,
41 сына Этні, сына Зэраха, сына Адаі,
42 сына Этана, сына Зіммы, сына Шымэя,
43 сына Яхата, сына Гершома, сына Левія.
44 А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, леваруч: Этан, сын Кішы, сына Абадыі, сына Мальлюха,
45 сына Хашавіі, сына Амацыі, сына Хілкіі,
46 сына Амцы, сына Бані, сына Шамэра,
47 сына Махлі, сына Мушы, сына Мэрары, сына Левія.
48 А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага.
49 А Аарон і сыны ягоныя складалі ахвяры на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку каджэньня, і [былі] да ўсякага служэньня ў Сьвятым Сьвятых, і дзеля перамольваньня за Ізраіля, паводле ўсяго, што загадаў Майсей, слуга Божы.
50 I гэта сыны Аарона: сын ягоны — Элеазар; сын ягоны — Пінхас; сын ягоны — Абішуя;
51 сын ягоны — Буккі; сын ягоны — Узі; сын ягоны — Зэрахія;
52 сын ягоны — Мэраёт; сын ягоны — Амарыя; сын ягоны — Ахітуў;
53 сын ягоны — Цадок; сын ягоны — Ахімаац.
54 I вось сядзібы іхнія паводле паселішчаў іхніх у межах іхніх. Сынам Аарона з сям’і Кегата, бо для іх было [гэтае] жэрабя,
55 далі Хеўрон у зямлі Юды і пашы ягоныя навокал яго.
56 А палі гораду гэтага і вёскі ягоныя далі Халеву, сыну Ефунны.
57 І вызначылі сынам Аарона гарады прыбежышча: Хеўрон, Лібну і пашы ейныя, Яттыр і Эштэмоа і пашы іхнія,
58 Хілез і пашы ягоныя, Дэвір і пашы ягоныя,
59 Ашан і пашы ягоныя, Бэт-Шэмэш і пашы ягоныя.
60 А з калена Бэн’яміна — Геву і пашы ейныя, Алемэт і пашы ягоныя, Анатот і пашы ягоныя; усіх гарадоў іхніх — трынаццаць гарадоў для сем’яў іхніх.
61 I сынам Кегата, якія засталіся з сем’яў калена гэтага, былі дадзены гарады з паловы калена, з калена Манасы жэрабям дзесяць гарадоў.
62 I сынам Гершома паводле сем’яў іхніх з калена Ісахара, і з калена Асэра, і з калена Нэфталі, і з калена Манасы ў Башане [дадзены] трынаццаць гарадоў.
63 Сынам Мэрары паводле сем’яў іхніх з калена Рубэна, і з калена Гада, і з калена Завулёна [дадзены] жэрабям дванаццаць гарадоў.
64 I далі сыны Ізраіля лявітам гарады і пашы іхнія.
65 I яны далі жэрабям з калена сыноў Юды і з калена сыноў Сымона, і з калена сыноў Бэн’яміна тыя гарады, якія яны назвалі імёнамі іхнімі.
66 I сем’і сыноў Кегата мелі гарады ў межах калена Эфраіма.
67 I далі ім гарады прыбежышча: Сыхем і пашы ягоныя на гары Эфраіма, Гезэр і пашы ягоныя,
68 Ёкмэам і пашы ягоныя, Бэт-Харон і пашы ягоныя,
69 Аялон і пашы ягоныя, Гат-Рымон і пашы ягоныя.
70 А з паловы калена Манасы: Анэр і пашы ягоныя, Білеам і пашы ягоныя [дадзеныя] сем’ям пазасталых сыноў Кегата.
71 Сынам Гершома [дадзена] з сем’яў паловы калена Манасы: Галан у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя;
72 з калена Ісахара — Кедэш і пашы ягоныя, Даўрат і пашы ягоныя,
73 Рамот і пашы ягоныя, Анэм і пашы ягоныя;
74 з калена Асэра — Машал і пашы ягоныя, Абдон і пашы ягоныя,
75 Хукок і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя;
76 з калена Нэфталі — Кедэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хамон і пашы ягоныя, Кірыятаім і пашы ягоныя.
77 Сынам Мэрары, якія засталіся, [дадзена] з калена Завулёна Рымон і пашы ягоныя, Табор і пашы ягоныя.
78 А на другім баку Ярдану, насупраць Ерыхону, на ўсходнім баку Ярдану [дадзены] ім з калена Рубэна Бэцэр у пустыні і пашы ягоныя, Ягца і пашы ейныя,
79 Кедэмот і пашы ягоныя, Мэфаат і пашы ягоныя;
80 з калена Гада — Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,
81 Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Летапісаў, 6 раздзел. Пераклад Антонія Бокуна.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.