Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 6 1 Летапісу 6 раздзел

1 Сыны Левавы: Ґіршом, Когаф а Мерары.
2 І сыны Кагафовы: Амрам, Іцгар а Гэўрон а Узель.
3 І сыны Амрамовы: Аарон а Масей а Мірыям. Сыны Ааронавы: Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар.
4 Елеазар нарадзіў Фінегаса; Фінегас нарадзіў Авішуу;
5 І Авішуа нарадзіў Бука; Бук нарадзіў Уза;
6 І Уз нарадзіў Зэрагу; Зэрага нарадзіў Мераёфа;
7 Мераёф нарадзіў Амару; Амара нарадзіў Агітува;
8 І Агітуў нарадзіў Садока; і Садок нарадзіў Агімааса;
9 І Агімаас нарадзіў Азару; І Азара нарадзіў Ёганана;
10 І Ёганан нарадзіў Азару, — гэта таго, што быў сьвятаром у доме, каторы збудаваў Салямон у Ерузаліме;
11 І нарадзіў Азара Амару; а Амара нарадзіў Агітува;
12 А Агітуў нарадзіў Садока; а Садок нарадзіў Шаллума;
13 Шаллум нарадзіў Гілку; а Гілка нарадзіў Азару;
14 А Азара нарадзіў Сэраю; а Сэрая нарадзіў Егосадака;
15 Егосадак пайшоў у палон, як СПАДАР перасяліў Юду а Ерузалім рукою Невухаднецара.
16 Дык сыны Левавы: Ґіршом, Когаф а Мерары.
17 Во ймёны сыноў Ґіршомавых: Ліўні а Шымей.
18 Сыны Когафовы: Амран а Іцгар а Гэўрон а Узэль.
19 Сыны Мераравы: Маглі а Мушы. І гэта радзімы Левавы подле айцоў іхных.
20 У Ґіршома: Ліўні, сын ягоны; Ягаф сын ягоны; Зымма, сын ягоны;
21 Ёаг, сын ягоны; Іддо, сын ягоны; Зэраг, сын ягоны; Еаферай сын ягоны.
22 Сынове Когафовы: Амінадаў, сын ягоны; Кора, сын ягоны; Асыр, сын ягоны;
23 Елкана, сын ягоны; Евасаф, сын ягоны; Асыр, сын ягоны;
24 Тагаф, сын ягоны; Урэль, сын ягоны; Узя, сын ягоны; Саўла, сын ягоны.
25 Сынове Елкановы: Амасай а Агіноф.
26 Елкана; сынове Елкановы: Цофай, сын ягоны; Нагаф, сын ягоны;
27 Еляф, сын ягоны; Ерогам, сын ягоны; Елкана, сын ягоны.
28 І сыны Самуйлавы: пяршак Вашні а Ава.
29 Сынове Мераравы: Маглі; Ліўні, сын ягоны; Шымей, сын ягоны; Уза, сын ягоны;
30 Шыма, сын ягоны; Гаґґа, сын ягоны; Асая, сын ягоны.
31 І гэтыя, каторых Давід прызначыў на грудкі пяцьця ў доме СПАДАРОВЫМ, як супачыла там скрыня.
32 І яны служылі пяцьцём перад вітальняю збору, пакуль Салямон не збудаваў дому СПАДАРОВАГА ў Ерузаліме. І яны стаялі на службе сваёй подле парадку свайго.
33 І гэта тыя, што стаялі, і сынове іхныя: із сыноў Когафовых — Гэман пяюн, сын Ёеляў, сына Самуйлавага,
34 Сына Елканінага, сына Ерогамовага, сына Елелявага, сына Тоаговага,
35 Сына Цуфавага, сына Елканінага, сына Магафовага, сына Амасаёвага,
36 Сына Елканінага, сына Ёелявага, сына Азарынага, сына Цэфанінага,
37 Сына Тагафовага, сына Асыровага, сына Авасафовага, сына Корынага,
38 Сына Іцгаровага, сына Когафовага, сына Лева Ізраеленка;
39 І брат ягоны Асаф, што стаяў з правага боку яго, — Асаф, сын Берэхі, сына Шымінага,
40 Сына Міхайлавага, сына Ваасэінага, сына Малышынага,
41 Сына Ефнявага, сына Зэрагавага, сына Адаінага,
42 Сына Ефановага, сына Зымінага, сына Шымеявага,
43 Сына Ягафовага Ґіршомавага Левянка.
44 А із сыноў Мераравых, братоў іхных, — зь левага боку: Ефан, сын Кішаў, сына Аўдавага, сына Маллухавага,
45 Сына Гашавінага, сына Амасінага, сына Гілчынага,
46 Сына Амцавага, сына Ванявага, сына Меравага,
47 Сына Маглявага, сына Мушавага, сына Мераравага Левянка.
48 Браты іх Левіты прызначаныя на ўсялякія службы пры доме Божым;
49 Аарон жа а сыны ягоныя курыць на аброчніку ўсепаленьня а на аброчніку каджэньня, да ўсяе службы ў Сьвятым-Сьвятых, і даставаць ласкіўчыненьне Ізраелю, подле ўсёга, як расказаў Масей, слуга Божы.
50 І гэта сынове Ааронавы: Елеазар, сын ягоны; Фінегас, сын ягоны; Авішуа, сын ягоны;
51 Бук, сын ягоны; Уз, сын ягоны; Зэрага, сын ягоны;
52 Мераёф, сын ягоны; Амара, сын ягоны; Агітуў, сын ягоны;
53 Садок, сын ягоны; Агімаас, сын ягоны.
54 І гэта сялібы іхныя па замках іхных у граніцах іхных: сыноў Ааронавых з радзімы Когафічаў, бо іхнае было жэрабя,
55 І далі ім Гэўрон, у зямлі Юдзінай, і перадмесьці яго навокал яго.
56 Полі, адылі, гэтага места й сёлы яго далі Калеву Ефунёнку.
57 Сыном Ааронавым далі месты ўцёку: Гэўрон а Ліўну зь перадмесьцямі яе, Яттыр а Ештэмоа а перадмесьці яго,
58 І Гілен а перадмесьці яго, Дэвір а перадмесьці яго,
59 І Ашан ізь перадмесьцямі яго, Вефшэміш ізь перадмесьцямі яго.
60 А з плямені Веняміновага — Ґеву зь перадмесьцямі яе, і Алемеф ізь перадмесьцямі яго, і Анафоф ізь перадмесьцямі яго; усіх местаў іхных трынанцаць местаў подле радзімаў іхных.
61 І сыном Когафовым, засталым із радзімы гэтага плямені, былі даны месты з палавіцы плямені, з палавіцы Манасавага, жэрабям дзесяць местаў.
62 І сыном Ґіршомавым па радзімах іхных, з плямені Іссахаровага а з плямені Ашэравага а з плямені Неффалімовага а з плямені Манасавага ў Вашане, трынанцаць местаў.
63 Сыном Мераравым па радзімах іхных, з плямені Рувінавага а з плямені Ґадовага а з плямені Зэвулонавага, жэрабям двананцаць местаў.
64 І далі сынове Ізраелявы Левітам месты зь іх перадмесьцямі.
65 І яны далі жэрабям з плямені сыноў Юдзіных а з плямені сыноў Сымонавых а з плямені сыноў Веняміновых тыя месты, каторыя названы ймёнамі іхнымі.
66 І з радзімаў сыноў Когафовых мелі месты ў граніцах іх у плямені Яхрэмавым.
67 І далі ім месты ўцёку: Шыхем ізь перадмесьцямі яго на гары Яхрэмавай, Ґезэр ізь перадмесьцямі яго
68 А Ёкмеам ізь перадмесьцямі яго а Беф-Горон ізь перадмесьцямі яго
69 А Аялон ізь перадмесьцямі яго а Ґаф-Рыммон ізь перадмесьцямі яго;
70 І з палавіцы плямені Манасавага: Анер ізь перадмесьцямі яго а Білеам ізь перадмесьцямі яго. Гэта радзіме засталых сыноў Когафовых.
71 Сыном Ґіршомавым былі даны з радзімы палавіцы плямені Манасавага: Ґолан у Вашане зь яго перадмесьцямі а Аштароф ізь перадмесьцямі яго.
72 З плямені Іссахаровага — Кедэш ізь перадмесьцямі яго, Давераф ізь перадмесьцямі яго
73 А Рамоф ізь перадмесьцямі яго а Анем ізь перадмесьцямі яго;
74 З плямені Ашэравага — Машал ізь перадмесьцямі яго а Аўдон ізь перадмесьцямі яго
75 А Гукок ізь перадмесьцямі яго а Рэгоў зь перадмесьцямі яго;
76 З плямені Неффалімовага — Кедэш у Ґалілеі зь перадмесьцямі яго а Гаммон ізь перадмесьцямі яго а Кірафаім ізь перадмесьцямі яго.
77 Сыном Мераравым засталым былі даны з плямені Зэвулонавага Рыммон ізь перадмесьцямі яго, Табор ізь перадмесьцямі яго;
78 І на другім баку Ёрдану, ля Ерыхону, на ўсходнім баку Ёрдану былі даны ім із плямені Рувінавага Вецэр на пустыні зь перадмесьцямі яго а Ягца зь перадмесьцямі яе
79 А Кедэмоф ізь перадмесьцямі яго а Мефааф ізь перадмесьцямі яго;
80 З плямені Ґадовага — Рамоф у Ґілеадзе ізь перадмесьцямі яго а Маганаім ізь перадмесьцямі яго
81 А Гэшбон ізь перадмесьцямі яго а Язэр ізь перадмесьцямі яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Летапісу, 6 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.