Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 17 1 Летапісу 17 раздзел

1 І сталася, як Давід жыў у доме сваім, што сказаў Давід Нафану прароку: «Вось, я жыву ў доме кедравым, але скрыня змовы СПАДАРОВАЕ пад апонамі».
2 І сказаў Нафан Давіду: «Усе, што ў цябе на сэрцу, рабі, бо з табою Бог».
3 Але тае ж ночы было слова Божае да Нафана:
4 «Пайдзі й скажы слузе Майму Давіду: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ня ты пастановіш Імне дом жыць у ім;
5 Бо Я ня жыў у доме адгэнуль, як узьвёў сыноў Ізраелявых, і дагэтуль, а пераходзіў з будану да будану і зь вітальні да вітальні.
6 Усюдых, куды-лень хадзіў Я з усім Ізраелям, ці сказаў Я слова аднаму із судзьдзяў Ізраельскіх, каторым Я расказаў пасьціць люд Мой, кажучы: "Чаму вы не пастанавілі Імне дому кедравага?"’"
7 І цяпер гэтак скажы слузе Майму Давіду: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў: ’Я ўзяў цябе з аўчарніку, за авечкамі ходзячага, каб ты быў валадаром над людам Маім Ізраелям;
8 І быў з табою ўсюдых, куды ты хадзіў, і выгубіў усіх варагоў тваіх перад відам тваім, і зрабіў імя твае, як імя вялікіх на зямлі;
9 І прызначыў месца люду, Свайму Ізраелю, і пасадзіў іх, і яны будуць жыць на сваім месцу, і ня будуць палохаць іх болей, і сыны нягоднасьці ня будуць высіляць вас болей, як уперад;
10 Адгэнуль як Я прызначыў судзьдзяў над людам Сваім Ізраелям, і Я ўкарыў усіх непрыяцеляў тваіх, і наказую табе, што дом збудуе табе СПАДАР.
11 І станецца, як напоўняцца дні твае, каб ты йшоў да бацькоў сваіх, тады Я ўзбуджу насеньне твае просьле цябе, каторае будзе із сыноў тваіх, і ўмацую каралеўства ягонае.
12 Ён пастанове імне дом, і Я ўмацую пасад ягоны на векі:
13 Я буду яму айцом, а ён будзе Імне сынам, і міласэрдзя Свайго не адвярну ад яго, як Я адвярнуў ад таго, што быў перад табою;
14 І пастанаўлю яго ў доме Сваім і ў каралеўстве Сваім на векі, і пасад ягоны будзе трывалкі вечна’"».
15 Подле ўсіх гэтых слоў і подле ўсяе гэтае відзені, — казаў Нафан Давіду.
16 І прышоў кароль Давід, і сеў перад відам СПАДАРОВЫМ, і сказаў: «Хто я, СПАДАРУ Божа, і хто дом мой, што Ты прывёў мяне аж сюды?
17 Але й гэтага яшчэ мала здалося ў ваччу Тваім, Божа; бо Ты гукаў праз дом слугі Свайго на даўгія часы, і глянуў на мяне, як на зразу чалавека ўзьвялічанага, СПАДАРУ Божа!
18 Што яшчэ можа дадаць Табе Давід дзеля ўчшчэньня слугі Твайго? А Ты знаеш слугу Свайго.
19 СПАДАРУ! дзеля слугі Свайго і подле сэрца Свайго Ты ўчыніў усю гэтую вялікасьць, каб учыніць ведамнымі ўсі гэтыя вялікія справы.
20 СПАДАРУ! нямаш падобнага да Цябе, і нямаш Бога, апрача Цябе, подле ўсёга, што чулі мы вушамі сваімі.
21 І хто, як люд Твой Ізраель, адзіны народ на зямлі, да каторага прыходзіў Бог выкупіць Сабе люд, зрабіць Сабе імя вялікімі а страшнымі рэчмі, выгнаньням народаў перад людам Сваім, каторы Ты выкупіў зь Ягіпту?
22 Бо Ты ўчыніў люд Свой, Ізраеля, Сабе людам на векі, і Ты, СПАДАРУ, стаў Богам іхным.
23 Дык цяпер, о СПАДАРУ, слова, каторае Ты казаў праз слугу Свайго а праз дом ягоны, хай будзе вернае на векі, і ўчыні, як Ты сказаў.
24 Няхай жа будзе вернае а вялікае імя Твае навекі, каб казалі: "СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, ё Бог над Ізраелям"; і дом Давідаў, слугі Твайго, хай будзе непахісны перад відам Тваім.
25 Бо Ты, Божа мой, адкрыў вуха слузе Свайму, што Ты пастановіш дом; затым важыўся слуга Твой маліцца перад Табою.
26 І цяпер, СПАДАРУ, Ты Бог, і Ты сказаў праз слугу Свайго такое дабро.
27 Дык зыч дабраславіць дом слугі свайго, каб ён быў вечна перад відам Тваім; бо Ты, СПАДАРУ, дабраславіў, і ён дабраславёны на векі».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Летапісу, 17 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.