Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Марка, 16 Паводле Марка, 16 глава

1 Калі адыйшла сыбота, Марыя Магдалена й Марыя Якубава й Саламія, купіўшы пахучых масьцяў, каб намасьціць Цела Ісуса.
2 Вельмі рана, на ўсходзе сонца, у першы дзень тыдня прыходзяць да гробу.
3 I гавораць між сабою: «Хто нам адваліць камень ад дзьвярэй гробу?» А узглянуўшы, убачылі, што камень адвалены, а быў ён вельмі вялікі.
4 Увайшоўшы-ж да гробу, яны ўбачылі юнака; ён сядзеў з правага боку, адзеты ў белую вопратку, і жахнуліся.
5 I сказаў ён ім: «Ня бойцеся, шукаеце Ісуса Назараніна ўкрыжаванага?
6 Ён уваскрос, Яго няма тут, вось месца, дзе быў паложаны.
7 Але йдзеце й скажэце вучням Яго й Пятру, што апярэдзіць вас у Галілеі, там Яго ўбачыце, як і казаў вам».
8 I яны, выйшаўшы, пабеглі ад гробу; праняў іх жах, і дрыжэлі ад страху, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
9 Iсус, уваскросшы раніцай першага дня тыдня, зьявіўся перш Марыі Магдалене, зь якое выгнаў сем злыдухаў.
10 Яна-ж пайшла й абвесьціла тым, якія былі зь Ім, а цяпер тужылі й плакалі.
11 Але яны, пачуўшы, што Ён жывы й што яна бачыла Яго, — не паверылі.
12 Пасьля гэтага зьявіўся ў іншым вобразе двум зь іх у дарозе, калі яны йшлі ў паселішча.
13 I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі іншым, але й ім не далі веры.
14 Урэшце зьявіўся самім адзінаццацём, калі яны былі за сталом, і дакараў ім за нявер'е й жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскросшага.
15 І сказаў ім: «Ідзеце па ўсім сьвеце й абвяшчайце Евангельле ўсякаму стварэньню.
16 Хто паверыць і ахрысьціцца, збавёны будзе, а хто не паверыць, асуджаны будзе.
17 А тым, хто паверыць, будуць прыданыя гэткія знаменьні: Імём Маім будуць выганяць злыдухаў, будуць гаварыць новымі мовамі
18 I будуць браць зьмей, і калі што мяртвячае вып’юць, не зашкодзіць ім, пакладуць рукі на хворых, і здаровымі стануць».
19 Госпад-жа, пасьля размовы зь імі, узьнёсься на неба й сеў праваруч Бога.
20 А яны, выйшаўшы, вешчавалі ўсюды з успамогай Госпада і з пацьверджанем знаменьнямі слова іхнага. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 16 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.