Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Марка, 16 Паводле Марка, 16 глава

1 Хрыстовае Уваскрасеньне. 9 Уваскросшы Ісус перш зьяўляецца Марыі Магдалене, а потым іншым. 15 Пасылае вучняў у сьвет на прапаведаньне. 19 Усшэсьце Хрыстовае на неба.
1 Пасля сыботы Марыя Магдалена і Марыя Якубава, і Саламія купілі пахучых масьцяў, каб намасьціць Цела Ісуса.
2 І вельмі рана, на ўсходзе сонца, у першы дзень тыдня, прыйшлі да гробу.
3 I гаварылі між сабою: — хто нам адваліць камень ад дзьвярэй гробу?
4 І, узглянуўшы, убачылі, што камень адвалены, а быў ён вельмі вялікі.
5 Увайшоўшы-ж да гробу, яны ўбачылі юнака; ён сядзеў з правага боку, адзеты ў белае адзеньне, яны жахнуліся.
6 Ён-жа кажа ім: — ня бойцеся; шукаеце Ісуса Назараніна ўкрыжаванага? Ён уваскрос, няма Яго тут, вось месца, дзе быў паложаны.
7 Але йдзеце скажэце вучням Яго і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галілею, там Яго ўбачыце, як і казаў вам.
8 I яны, выйшаўшы, пабеглі ад гробу; і ахапіла іх дрыготка і трывога, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
9 Iсус, уваскросшы раненька ў першы дзень тыдня, зьявіўся перш Марыі Магдалене, з якое выгнаў сем злыдухаў.
10 Яна-ж пайшла і абвесьціла тым, якія былі з Ім, а цяпер моцна тужылі і плакалі.
11 Але яны, пачуўшы, што Ён жывы і што яна бачыла Яго, — не паверылі.
12 Пасьля гэтага зьявіўся ў іншым вобразе двум з іх у дарозе, калі яны йшлі ў паселішча.
13 I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі іншым, але і ім не далі веры.
14 Урэшце зьявіўся самім адзінаццацём, калі яны былі за сталом, і дакараў ім за нявер'е і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскросшага.
15 І сказаў ім: — ідзеце па ўсім сьвеце і абвяшчайце Евангельле ўсякаму стварэньню.
16 Хто паверыць і ахрысьціцца, збавёны будзе, а хто не паверыць, асуджаны будзе.
17 І хто паверыць, тым прыслужныя будуць гэткія знаменьні: імём Маім будуць выганяць злыдухаў, і будуць гаварыць новымі мовамі
18 i будуць браць зьмей, і калі што мяртвячае вып’юць, не пашкодзіць ім, пакладуць рукі на хворых — і здаровымі стануць.
19 І тады, пасьля мовы да іх, Госпад узьнёсся на неба і сеў праваруч Бога.
20 Яны-ж пайшлі і прапаведвалі ўсюды, і Госпад успамагаў ім, усьцяж знаменьнямі сьцьвярджаў словы іх.

Примечания к тексту

13 не далі веры — ці — не паверылі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 16 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.