Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Марка, 9 Паводле Марка, 9 глава

2 Перамяненьне Хрыстовае. 7 Паслушэнства Хрысту. 11 Пра прыход Ільлі. 13 Ян знамянуе прыход Ільлі. 17 Вучні не змаглі выгнаць духа немачы. 25 Ісус-жа выганяе. 23 Усе магчыма таму, хто верыць. 31 Ісус прадракае Сваю сьмерць. 34 Хто большы з апосталаў. 37 Дзіця прыняць у імя Ісусава. 42 Пра спакусы. 50 Соль і мір.
1 I сказаў ім: — запраўды, гавару вам: ёсьць некаторыя сярод вас, якія не зазнаюць сьмерці, калі ужо ўбачаць Уладарства Божае, яўленае ў сіле.
2 Калі прамінула шэсьць днёх, узяў Ісус Пятра, Якуба і Яна і ўзьвёў на гару высокую асобна іх адных, і перамяніўся прад імі.
3 Адзеньне Яго стала зіхатлівае і белае, як сьнег, гэтак бялільнік на зямлі ня можа выбелець.
4 I зьявіуся ім Ільля з Майсеем, і размаўлялі з Ісусам.
5 Тады азваўся Пётра і сказаў Ісусу: — Раўві! добра нам тут быць; зробім тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Ільлі адну.
6 І сказаў, ня ведаючы, што сказаць, бо былі яны пранятыя страхам.
7 I спусьцілася воблака, ахінаючы іх; і пачуўся голас з воблака: — гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце.
8 I раптам, азірнуўшыся, нікога больш ня ўбачылі, апрача Ісуса і сябе самых.
9 Калі-ж зыходзілі яны з гары, Ён перасьцерагаў іх, каб нікому не гаварылі пра бачанае тут, пакуль Сын Чалавечы не ўваскросьне з мёртвых.
10 І яны ўтрымалі ў сябе гэтае слова, і размаўлялі, пытаючы адзін аднаго, што азначае «уваскросьне з мёртвых».
11 I спыталіся ў Яго, кажучы: — чаму кніжнікі гавораць, што Ільлі належыць прыйсьці першаму.
12 Ён-жа ў адказ сказаў ім: — Ільлі належыць прыйсьці першаму і падгатаваць усё; і Сыну Чалавечаму, як пра Яго напісана, належыць многа адцярпець і быць панявераным.
13 Але кажу вам, што і Ільля прыйшоў, і абыйшліся з ім, як хацелі, як і напісана пра яго.
14 А прыйшоўшы да вучняў, убачыў многа народу вакол іх і кніжнікаў, якія спрачаліся з імі.
15 I раптам увесь народ, убачыўшы Яго, сумеўся, і зрушыўся і, падбягаючы ў боязьні, вітаў Яго.
16 І Ён спытаўся ў кніжнікаў: — пра што спрачаецеся з імі?
17 У адказ-жа адзін з народу сказаў: — Вучыцель, я прывёў да Цябе сына майго, які мае духа нямога.
18 I дзе ні схопіць яго, кідае яго аб зямлю, і ён пеніць і скрыгоча зубамі сваімі, ды пруцянее; казаў я вучням Тваім, каб выгналі яго, і не змаглі.
19 Ён-жа ў адказ сказаў яму: — о, родзе няверны, дакуль буду з вамі, дакуль буду цярпець вас? прывядзеце яго да Мяне.
20 I прывялі яго да Ісуса; і убачыўшы Яго, дух страсянуў юнака, і той упаў на зямлі і валяўся, запеніўшыся.
21 Ісус спытаўся ў бацькі яго: — як даўно гэта сталася з ім? — той-жа адказаў: — з дзяцінства.
22 І ня раз кідаў яго ў агонь і ў ваду, каб загубіць яго; але калі што можаш, зьлітуйся над намі і памажы нам.
23 Ісус сказаў яму: — калі можаш верыць, усё магчыма для таго, хто верыць.
24 I ўраз-жа загаласіўшы, бацька хлапца сказаў праз сьлёзы: — веру, Госпадзе, памажы майму недаверству!
25 Тады Ісус, бачачы, што зьбягаецца народ, загразіў духу нячыстаму, кажучы яму: — дух нямы і глухі! загадваю табе, выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго.
26 I закрычаўшы моцна скалануўшы яго, выйшаў, і ён стаўся як няжывы, дык многія гаварылі — памёр.
27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
28 Калі-ж увайшоў Ісус у дом, вучні Ягоныя, на адасабненьні, пыталі ў Яго: — чаму мы не маглі выгнаць яго?
29 I сказаў ім: — род гэты інакш ня можа выйсьці, як толькі праз пост і малітву.
30 А выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею, і Ён не хацеў, каб хто даведаўся.
31 Бо навучаў вучняў Сваіх, гаворачы ім, што Сын Чалавечы выданы будзе ў рукі людзеў, і заб'юць Яго, і быўшы забітым, на трэйці дзень уваскросьне.
32 Яны-ж не разумелі сказанага, але баяліся ў Яго пытацца.
33 I прыйшлі ў Капэрнаум; і калі быў у доме, папытаўся ў іх: — пра што вы ў дарозе разважалі між сабою?
34 Яны-ж маўчалі, бо разважалі ў дарозе між сабою, хто з іх большы.
35 I, сеўшы, падклікаў дванаццацёх і сказаў ім: — калі хто хоча быць першым, будзь з усіх апошнім і для ўсіх слугою.
36 I узяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх, ды абняўшы яго, сказаў ім:
37 — хто прыйме адно з гэткіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прыйме, а хто Мяне прыйме, той не Мяне прыймае, але Таго, хто паслаў Мяне.
38 Тады Ян прамовіў да Яго: — Вучыцель! мы бачылі чалавека, які Імём Тваім выганяе злыдухаў, а ня йдзе за намі; і мы забаранілі яму, бо ён ня йдзе за намі.
39 Ісус-жа сказаў: — не забараняйце яму, бо ніхто, стварыўшы цуд Імём Маім, ня будзе зараз гаварыць злое пра Мяне.
40 Бо хто ня супраць вас, той за вас.
41 І хто напоіць вас чашаю вады ў Імя Маё, дзеля таго, што вы Хрыстовы, запраўды, кажу вам, — ня страціць узнагароды свае.
42 А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, верных Мне, лепш было-б яму, каб завесілі яму жарновы камень на шыю і ўкінулі ў мора.
43 I калі зводзіць цябе рука твая, адсячы яе; лепш табе калекаму ўвайсьці ў жыцьцё, ніж з дзьвюма рукамі йсьці у пекла, у агонь незгасальны.
44 Дзе і чарвяк іх ня ўмірае, і агонь не згасае.
45 I калі нага твая зводзіць цябе, адсячы яе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё кульгаваму, ніж з дзьвюма нагамі быць укінутым у пекла, у агонь незгасальны.
46 Дзе і чарвяк іх ня ўмірае, і агонь не згасае.
47 I калі вока тваё зводзіць цябе, вырві яго: лепш табе аднавокаму ўвайсьці ў Уладарства Божае, ніж з двума вачыма быць укінутым у геену агнявую.
48 Дзе чарвяк іх ня ўмірае, і агонь не згасае.
49 Бо кажны агнём асоліцца, і ўсякая ахвяра сольлю асоліцца.
50 Соль — добрая рэч; але калі соль несалёнай стане, чым яе паправіце? мейце-ж соль у сабе, і мір мейце між сабою.

Примечания к тексту

20 юнака — ці — хлопца.
25 загразіў — ці — забараніў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 9 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.