Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Марка, 6 Паводле Марка, 6 глава

2 Ісус няпрызнаны на бацькаўшчыне. 6 Нявер'е назарэяў. 7 Пасылаюцца вучні па двух. 13 Выганяюць злыдухаў, і хворых памазваюць алеем. 14 Думка Ірадава пра Ісуса. 17 Ян Хрысціцель у цямніцы. 22 Ірадыяда танцуе. 27 Сьняцьце галавы Яну Хрысціцелю. 29 І пахаваньне. 30 Апосталы, вярнуўшыся, расказалі Ісусу, што ўчынілі. 34 Ісус навучае ў пустыні. 38 Пяць хлебаў і дзьве рыбы. 48 Ісус ідзе па моры. 56 Хто дакранаўся да адзеньня Ісуса, ацадяўся.
1 I выйшаў адтуль і прыйшоў на сваю радзіму; за Ім ішлі і вучні Ягоныя.
2 Калі прыйшла сыбота, Ён пачаў навучаць у сынагозе; і многія, якія слухалі Яго навуку, з падзіўленьнем, гаварылі: — адкуль Ён бярэ ўсё гэта? і што за мудрасьць дадзена Яму, што і цуды гэткія ўчыняюцца рукамі Ягонымі?
3 Ці-ж ня цесьля гэта, сын Марыі, брат Якуба, Йосіі, Юды і Сымона, і ці-ж ня сёстры Ягоныя тут пасярод нас? і блазнавалі над Ім.
4 Ісус-жа казаў ім: — ня бывае прарока без павагі, хіба толькі на радзіме сваёй, ці між радні, ці ў доме сваім.
5 I не стварыў там ніякага цуду, толькі аздаравіў некаторых нядужых, усклаўшы на іх рукі.
6 I дзівіўся з недаверства іхнага; і хадзіў па навакольных паселішчах, навучаючы.
7 Паклікаўшы-ж дванаццацёх, пачаў пасылаць іх па двух, і даў ім уладу над духамі нячыстымі.
8 I даў настаўленьні — у дарогу нічога ня браць, апрача падарожнага кія: ані торбы, ані хлеба, ані медзякоў у поясе.
9 На абутак сандалі, а на адзеньне — адна адзежына.
10 I гаварыў ім: — калі дзе ўвойдзеце ў дом, аставайцеся ў ім, пакуль ня выйдзеце з таго места.
11 Калі-ж хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць вас, адыходзячы адтуль, абтрасеце пыл з ног вашых, на сьвядоцтва супраць іх; папраўдзе кажу вам: лягчэй будзе Садому і Гаморы ў дзень Судны, ніж месту таму.
12 Яны пайшлі, і абвяшчалі і клікалі да пакаяньня.
13 І выганялі шмат злыдухаў, і ацалялі многіх нядужых, памазваючы іх алеем.
14 Кароль Ірад, пачуўшы пра Ісуса, — бо Імя Яго было разгалошана, — гаварыў: — гэта Ян Хрысьціцель уваскрос з мёртвых, дзеля гэтага цуды праз яго дзеюцца.
15 Іншыя-ж гаварылі: — гэта Ільля, — а іншыя, што гэта прарок, ці адзін з прарокаў.
16 Ірад, пачуўшы, сказаў: — гэта Ян, якому я сьцяў галаву, ён паўстаў з мёртвых.
17 Бо той самы Ірад паслаў узяць Яна і, зьвязаўшы, ўкінуць яго ў цямніцу за Ірадыяду — жонку брата свайго Піліпа, — якую ўзяў сабе за жонку.
18 Бо Ян казаў Іраду: — ня можна табе мець жонку брата твайго.
19 Ірадыяда-ж, узлаваўшыся на яго, шукала спосабу забіць яго, але не магла.
20 Бо Ірад баяўся Яна, ведаючы яго, як чалавека справядлівага і сьвятога, і сьцярог яго, і часта рабіў, слухаючы яго, і слухаў яго з павагай.
21 І надыйшоў адпаведны дзень, калі Ірад у дзень сваіх народзін спраўляў банкет для вяльможаў сваіх, тысячнікаў і старшыняў Галілейскіх.
22 I дачка тэй Ірадыяды, увайшоўшы, танцавала і ўзьвесяліла Ірада і гасьцей яго; тады сказаў кароль дзяўчыне: — прасі ў мяне, чаго хочаш, і дам табе.
23 І кляўся ёй: — чаго-б ні папросіла, дам табе, хоць бы палову каралеўства майго.
24 Яна-ж выйшла і папыталася ў маці свае, чаго прасіць, тая-ж адказала: — галаву Яна Хрысьціцеля.
25 І ўраз-жа, вярнуўшыся борзда да караля, папрасіла, кажучы: — хачу, каб ты даў мне цяпер-жа на падносе галаву Яна Хрысьціцеля.
26 Кароль засмуціўся, але з увагі на кляцьбу і на гасьцей сваіх, не захацеў адмовіць ёй.
27 І у той-жа час, паслаўшы ката, кароль загадаў прынесьці галаву яго; той пайшоў і сьцяў галаву яму ў цямніцы.
28 I прынёс галаву на падносе і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе маці сваёй.
29 Вучні-ж ягоныя, дачуўшыся, прыйшлі і узялі цела яго і палажылі яго ў гробе.
30 Апосталы-ж, вярнуўшыся, зыйшліся ўсе да Ісуса, і расказалі Яму ўсё, што яны стварылі і чаго навучылі.
31 I Ён сказаў ім: — пайдзеце вы самі адны ў месца зацішное і супачыньце крыху; бо так шмат да іх прыходзіла і адыходзіла, што і есьці ім было некалі.
32 І, увайшоўшы ў лодку, адплылі ў месца безьлюднае адны.
33 Але многія бачылі, як адыходзілі і пазналі іх, і беглі туды пешша з усіх местаў і, апярэдзіўшы іх, зьбегліся да Яго.
34 Ісус, выйшаўшы, убачыў шмат людзей, і зьлітаваўся над імі, бо былі, як авечкі, без пастуха; і пачаў шмат чаго навучаць іх.
35 І калі прайшло шмат часу, ужо на зыходзе дня падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: — месца тут пустыннае, а час ужо позьні.
36 Адпусьці іх, каб маглі пайсьці ў акалічныя вёскі купіць сабе хлеба, бо ня маюць чаго есьці.
37 Ён-жа ў адказ сказаў: ім: — вы дайце ім есьці, — яны-ж кажуць Яму: — можам пайсьці купіць за дзьвесьце дынараў хлеба і даць ім есьці.
38 Але Ён сказаў ім: — колькі хлябін вы маеце, пайдзеце паглядзеце; яны, даведаўшыся, сказалі — пяць хлябін і дзьве рыбы.
39 Тады загадаў ім рассадзіць усіх гурткамі на зялёнай траве.
40 I паселі радамі па сто і па пяцьдзесят.
41 I узяўшы пяць хлябін і дзьве рыбы, узглянуў у неба і, дабраславіўшы, разламаў хлябы і даў вучням сваім, каб разлажылі прад людзьмі; і дзьве рыбы разьдзяліў на ўсіх.
42 I елі ўсе і задаволіліся.
43 I набралі кускоў хлеба і астаткаў ад рыб дванаццаць поўных карабоў.
44 Было-ж усіх, хто спажываў яду, пяць тысяч мужоў.
45 I зараз-жа загадаў вучням Сваім увайсьці ў лодку ды плысьці перад Ім на другі бок да Віфсаіды, пакуль Ён адпусьціць народ.
46 Адпусьціўшы-ж народ, пайшоу на гару памаліцца.
47 Позным вечарам лодка была пасярод мора, а Ён адзін на зямлі.
48 I ўбачыў іх у трывозе і турбоце, бо вецер быў супраціўны, а каля чацьвёртай старожы ночнай падыйшоў да іх, ідучы па моры, і хацеў мінаць іх.
49 Яны-ж, убачыўшы Яго ідучы па моры, падумалі, што гэта здань, і закрычалі.
50 Бо ўсе бачылі Яго, і перапужаліся; тады ўраз-жа загаварыў да іх, прамовіўшы: — сьмелыя будзьце, гэта Я, ня бойцеся.
51 I ўвайшоў да іх у лодку, і вецер улёгся, яны-ж моцна сумеліся ў сабе і дзівіліся.
52 Бо яны ня ўсьведамілі цуда з хлебамі, бо сэрцы іхныя былі зацемленыя.
53 I пераплыўшы прыбылі ў зямлю Гэнісарэцкую і прысталі да берагу.
54 Калі яны выйшлі з лодкі, людзі зараз-жа пазналі Яго.
55 I, абегшы ўсю тую аколіцу, пачалі прыносіць хворых на ложах іхных, туды, дзе думалі Ён быў.
56 I куды-б ні прыходзіў Ён — ці ў пасёлкі, ці ў вёскі, ці ў месты, — клалі хворых на плошчах, і прасілі Яго, каб ім дакрануцца хоць да краю адзеньня Ягонай; і хто дакранаўся да Яго, быў ацалены.

Примечания к тексту

20 слухаючы яго — ці — і любіў слухаць яго.
20 з павагай — ці — з задаволеньнем.
35 І калі прайшло шмат часу, — ці — Прайшло нямала часу і.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 6 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.