Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Марка, 6 Эвангельле Марка, 6 глава

1 І вы́йшаў адтуль, і прыйшоў у Сваю ба́цькаўшчыну; і за Ім ішлі вучні Ягоныя.
2 І, калі настала субота, пачаў вучыць у школе; і многія, чуючы, з задзіўле́ньнем гаварылі: адкуль у Яго гэтае? І што за мудрасьць да́дзена Яму, што і гэткія цуды чы́няцца рукамі Яго?
3 Ці-ж гэта ня це́сьля, сын Марыі, брат Якава, Есіі, Юды і Сымона? Ці-ж гэта ня сёстры Ягоныя, што пасярод нас? í сумляваліся ў Ім.
4 Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарок без паша́ны, хіба толькі ў сваёй ба́цькаўшчыне і ў родных, і ў доме сваім.
5 І ня мог там учыніць ніякага цуду, толькі некаторых хворых, ускла́ўшы рукі на іх, аздаравíў.
6 І дзівіўся з недаве́рства іх. І хадзіў па вакалíчных селах, навуча́ючы.
7 І паклікаў тых дванаццацёх, і пачаў іх слаць па двое, і даў ім уладу над нячы́стымі ду́хамі.
8 І сказаў ім нічога ня браць у дарогу, апрача аднаго кія: ні торбы, ні хле́ба, ні ме́дзі ў поясе,
9 адно абувацца ў пасталы́ і не апранацца ў дзьве́ вопраткі.
10 І сказаў ім: калі дзе́ ўвойдзеце ў дом, астава́йцеся ў ім, дакуль ня вы́йдзеце стуль;
11 і калі хто ня пры́ме вас і ня будзе слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасе́це пыл з ног вашых на сьвядоцтва ім. Запраўды́ кажу вам: лягчэй будзе Садому й Гаморы ў дзе́нь суда́, чымся ме́сту гэнаму.
12 І, пайшоўшы, прапаве́дывалі, каб ка́яліся;
13 і выганялі многа дэманаў, і многіх хворых ма́залі аліваю і лячылі.
14 І дачуўся цар Ірад (бо імя Ягонае сталася ве́дама) і сказаў: гэта Іоан Хрысьціцель уваскрос, і дзеля гэтага цуды праз Яго дзе́юцца.
15 Другія гаварылі: гэта Ільля; а іншыя казалі: гэта прарок, ці адзін із прарокаў.
16 Ірад жа, пачуўшы, сказаў: гэта Іоан, якому я сьцяў галаву; ён паўстаў із мёртвых.
17 Бо гэты Ірад, паслаўшы, схапіў быў Іоана і зьвязаў Яго ў вязьніцы за Ірадзіяду, жану́ брата свайго Піліпа, што ўзяў яе́ за жонку.
18 Бо Іоан сказаў Іраду: ня гожа табе́ ме́ць жонку брата твайго.
19 Ірадзіяда, злуючы́ на яго, жадала забіць яго, ды не магла,
20 бо Ірад баяўся Іоана, ве́даючы яго, як чалаве́ка справядлівага ды сьвятога, і сьцярог яго; дый шмат рабіў, слу́хаючыся яго, і слухаў яго з ахвотай.
21 І, як нада́рыўся дзе́нь, калі Ірад, з прычыны сваіх урадзін, справіў банке́т сваім вяльможам, ваяводам ды іншым людзям Галіле́і,
22 дык дачка́ Ірадзіяды ўвайшла і танцавала й дагадзіла Іраду і банкетава́ўшым з ім. І сказаў цар дзяўчыне: прасі ў мяне́, чаго хочаш, і дам табе́,
23 І прысягнуў ёй: чаго папросіш у мяне́, дам табе́, хоць бы палову царства майго.
24 Яна выйшла і спыталася ў маткі сваёй: чаго прасіць? Тая адказала: галаву Іоана Хрысьціцеля.
25 І ўраз жа, вярнуўшыся борзда да цара́, папрасіла, ка́жучы: хачу, каб ты даў мне́ цяпе́р жа на місе галаву Іоана Хрысьціцеля.
26 Цар, хоць і зажуры́ўшыся, але дзеля прысягі і тых, што банкетава́лі з ім, не схаце́ў ёй адмовіць.
27 І цар, ураз жа паслаўшы ка́та, загада́ў прыне́сьці галаву ягоную.
28 Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы і прынёс галаву ягоную на місе і аддаў яе́ дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе́ матцы сваёй.
29 І, дачуўшыся, вучні яго прыйшлі і ўзялі це́ла ягонае ды палажылі яго ў магілу.
30 І сабраліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі і чаго навучалі.
31 І сказаў ім: пайдзе́це адны ў пустыннае ме́сца ды крыху супачы́ньце. Бо так многа было, што прыхо́дзілі й адыхо́дзілі, дый е́сьці ім было не́калі.
32 І паплылі ў пустыннае ме́сца ў чаўне́ адны.
33 Народ угле́дзіў іх е́дучы, і многія пазналі; і бе́глі туды пе́ша з усіх ме́стаў, і апярэдзілі іх дый зыйшліся да Яго.
34 Ісус, вы́йшаўшы, угле́дзіў множства народу ды пашкадава́ў іх, бо яны былі, як аве́чкі бяз па́стыра; і пачаў навучаць іх многа.
35 І, як прайшло шмат часу, вучні Яго прыйшлі да Яго ды кажуць: ме́сца тут пустыннае, а час ужо позны.
36 Пусьці іх, каб, пайшоўшы ў вакалíчныя вёскі й сёлы, купілі сабе́ хле́ба, бо ня маюць чаго е́сьці.
37 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: вы́ дайце ім е́сьці. І сказалі Яму: хіба нам пайсьці купіць хле́ба дынараў на дзьвесьце й даць ім е́сьці?
38 Але Ён спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Пайдзе́це й паглядзе́це. Яны, даве́даўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве́ рыбы.
39 Тады загадаў ім рассадзіць усіх гурткамі на зялёнай траве́.
40 І пасе́лі радамі па сто ды па пяцьдзесят.
41 І, узяўшы пяць хлябоў і дзьве́ рыбы, паўзіраўшыся на не́ба, багаславíў і палама́ў хлябы́, і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве́ рыбы падзяліў усім.
42 І е́лі ўсе́ і нае́ліся.
43 І набралі кускоў хле́ба дванаццаць поўных карабо́ў і аста́ткаў ад рыбы.
44 А было е́ўшых хле́б каля пяцёх тысячаў людзе́й.
45 І зараз прымусіў вучняў сваіх увайсьці ў чо́вен ды плыці напе́рад на той бе́раг да Віфсаіды, пакуль Ён распусьціць народ.
46 І, распусьціўшы іх, пайшоў на гару памаліцца.
47 І, як настаў ве́чар, чо́вен быў пасярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.
48 І ўбачыў, як ім цяжка плыці, бо ве́цер быў супраціўны; дык каля чацьве́ртай старожы ўначы́ йдзе́ да іх, ступа́ючы па моры; і хаце́ў абмінуць іх.
49 Яны-ж, угле́дзіўшы Яго ідучы́ па моры, падумалі, што гэта здань, ды загаласілі.
50 Бо ўсе́ бачылі Яго і спалохаліся. Дык ураз жа прамовіў да іх і сказаў ім: схамяне́цеся: гэта Я, ня бойцеся!
51 І ўвайшоў да іх у човен; і ве́цер заціх. І яны цераз ме́ру здуме́ліся ў сабе́ і дзівава́ліся.
52 Бо яны не зразуме́лі аб хлябох: бо сэрца іх было скамяне́ўшы.
53 І, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую і прысталі да бе́рагу.
54 І, як яны выйшлі з чаўна́, за́раз пазнаўшыя Яго
55 абе́глі ўсю тую вако́ліцу, і пачалі на ложках прынасіць нядужых туды, дзе́, як чулі, быў Ён.
56 І, куды Ён ні прыходзіў у сёлы, у ме́сты і ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім хоць да краю адзе́жы Яго дакрану́цца. І тыя, што дакрана́ліся да Яго, спасьліся.

Примечания к тексту

2 школа = сынагога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Марка, 6 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.