Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Марка, 9 Эвангельле Марка, 9 глава

1 І сказаў ім: запраўды́ кажу вам: ёсьць некаторыя сярод тых, што тут стаяць, якія ня íмуць сьме́рці, пакуль ня ўгле́дзяць царства Божага, прыйшоўшага ў сіле.
2 І цераз шэсьць дзён бярэць Ісус Пятра, Якава і Іоана і вядзе́ на гару высокую асобна іх адных, і перамяніўся перад імі.
3 І адзе́ньне Яго зрабíлася бліскучым ды такім бе́лым, як сьне́г, ды як бялільшчык на зямлі ня можа вы́бяліць.
4 І зьявіўся ім Ільля з Майсе́ем ды вялі гутарку з Ісусам.
5 І на гэта Пётр сказаў Ісусу: Равві! добра нам тут быць; дык зробім тры палаткі: Табе́ адну, Майсе́ю адну і Ільлі адну.
6 Бо ня ве́даў, што сказаць; бо яны перапало́халіся.
7 І паўстала хма́ра, закрыўшая іх, і з хма́ры вы́йшаў голас, які казаў: гэты ёсьць Сын Мой улю́блены, Яго слухайце.
8 І раптам, аглядзе́ўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.
9 Калі-ж яны зыхо́дзілі з гары́, загадаў ім нікому не казаць, што́ яны ба́чылі, дакуль Сын Чалаве́чы не ўваскрэсьне.
10 І захавалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што значыць: уваскрэснуць?
11 І спыталіся ў Яго, кажучы: кніжнікі гавораць, што пе́рш мусіць прыйсьці Ільля?
12 Ён жа адказаў ім: Ільля, прыйшоўшы пе́рш, наладзіць усе, як і напісана пра Сына Чалаве́чага, каб шмат перацярпе́ў і быў панíжаны.
13 Але кажу́ вам, што і Ільля прыйшоў, і ўчынілі з ім, што хаце́лі, як напісана пра Яго.
14 І, прыйшоўшы да вучняў, угле́дзіў многа народу ля іх, ды кніжнікаў, спрачаючыся з Імі.
15 І, ураз угле́дзіўшы Яго, увесь народ здуме́ўся ды, прыбягаючы, вітаў Яго.
16 І спытаўся Ён у кніжнікаў: аб чым у вас спрэчка з імі?
17 І, адказваючы, адзін із народу сказаў: Вучыцелю! я прывёў да Цябе́ сына майго, які ма́е нямо́га духа:
18 дзе́ ні схопіць яго, кíдае яго на зямлю, і ён пе́ніцца й скрыгíча зубамі сваімі ды пруцяне́е. І казаў я вучням Тваім, каб вы́гналі яго, і ня здо́лелі.
19 Ён жа, адка́зваючы, гавора: о, род няве́рны! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпе́ць вас? Прывядзе́це яго да Мяне́!
20 І прывялі яго да Ісуса. І, уба́чыўшы Яго, дух затрос ім, і ён упаў на зямлю ды валяўся, пуска́ючы пе́ну.
21 І спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта зрабілася з ім? Той жа адказаў: з дзяцінства;
22 і шмат разоў дух кíдаў яго ў вагонь ды ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, памажы́ нам, зьлітаваўшыся над намі.
23 Ісус сказаў яму: калі можаш верыць, усё магчыма для ве́руючага.
24 І зараз, загаласіўшы, бацька хлопца сказаў праз сьлёзы: Госпадзе! памажы́ майму недаве́рству!
25 Ісус жа, бачучы, што зьбягаецца народ, пагразіў духу нячыстаму, кажучы яму: дух нямы́ і глухí! Я прыка́зую табе́: вы́йдзі з яго ды больш не ўваходзь у яго!
26 І, загаласíўшы ды крэпка затро́сшы ім, выйшаў; і зрабіўся, як няжывы́, так што многія гаварылі, што памер.
27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
28 І, як увайшоў у дом, вучні Ягоныя пыталіся ў Яго насамо́це: чаму мы не маглі выгнаць яго?
29 І сказаў ім: гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі ад малітвы ды посту.
30 І, пайшоўшы стуль, праходзілі праз Галіле́ю, і Ён не хаце́ў, каб хто даве́даўся.
31 Бо навучаў Сваіх вучняў і гаварыў ім, што Сын Чалаве́чы вы́даны будзе ў рукі людзе́й, і заб’юць Яго, і забіты ўваскрэсьне на трэці дзе́нь.
32 Але яны не разуме́лі слоў, а спытацца ў Яго баяліся.
33 І прыйшоў у Капэрнаум; і, як быў у доме, спытаўся ў іх: аб чым дарогаю вы гутарылі між сабою?
34 Яны-ж маўчалі, бо дарогаю разважалі між сабою, хто большы.
35 І, се́ўшы, паклікаў дванаццацёх і сказаў ім: калі хто хоча пе́ршым быці, будзь з усіх апошнім і для ўсіх слугою.
36 І, узяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх ды, абняўшы яго, сказаў ім:
37 Хто пры́йме адно з гэтых дзяце́й дзеля Мяне́, той прыйма́е Мяне́, а хто Мяне́ пры́йме, то не Мяне́ прыйма́е, але Паслаўшага Мяне́.
38 І адказаў Яму Іоан, мо́вячы: Настаўнік! мы бачылі чалаве́ка, які Тваім імем выганяе дэманаў, а ня йдзе́ць за намі; дык забаранілі яму, бо ня йдзе́ць за намі.
39 Ісус жа сказаў: не забараня́йце яму, бо няма такога, хто, учыніўшы цуд íмем Маім, мог бы хутка зьнява́жыць Мяне́.
40 Бо хто ня проці вас, той за вас.
41 І хто напоіць вас каўшо́м вады́ дзеля Мяне́, затым, што вы Хрыстовыя, запраўды́ кажу вам: ня страціць нагаро́ды свае́.
42 І хто зьвядзе́ аднаго з малых гэтых, ве́ручых у Мяне́, таму ле́пей было-б, каб паве́сілі яму ка́мень ад жо́рнаў на шы́ю ды кінулі яго ў мора.
43 І калі зводзіць цябе́ рука твая, адсякі яе́: ле́пей табе́ кале́каму ўвайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвюма́ рукамі йсьці ў гее́нну, у вагонь неўгасаючы,
44 дзе́ чэрв іх ня ўмірае, і агонь не ўгасае.
45 І калі нага́ твая зводзіць цябе́, адсякі яе́; ле́пей табе́ ўвайсьці ў жыцьцё кульга́ючы, чымся з дзьвюма́ нагамі быць укíненым у гее́нну, у вагонь неўгаса́ючы,
46 дзе́ чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.
47 І калі во́ка тваё зводзіць цябе́, вырві яго: ле́пей табе́ з адным вокам увайсьці ў царства Божае, чымся з дзьвюма́ вачы́ма быць укíненым у гее́нну вагнявую,
48 дзе́ чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.
49 Бо кожны агнём асоліцца, а ўсякая ахвяра соляй асоліцца.
50 Соль добрая; але, калі соль зробіцца несало́най, чым яе́ паправіце? Ме́йце ў сабе́ соль і мір ме́йце між сабою.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Марка, 9 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.