Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Марка 9 Паводля Марка 9 раздзел

1 І казаў ім: Сапраўды гавару вам, што ёсьць некаторыя з тых, тут стаячых, якія не спазнаюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць валадарства Божага, прыходзячага ў моцы.
2 І пасьля шасьці дзён узяў Езус Пятра, і Якуба, і Яна ды завёў іх адных на высокую гору асобна. І перамяніўся перад імі.
3 І зрабілася адзенне ягона яснае ды вельмі белае, бы сьнег, гэтак і бялільшчык на зямлі ня мог-бы выбяліць.
4 І з’явіўся ім Гальяш з Майзеем ды вялі гутарку з Езусам.
5 І азваўшыся Пётр сказаў Езусу: Раббі, добра нам тут быць! Зрабем тры гасподы: табе адну, і Майзею адну, і Гальяшу адну.
6 Ён бо ня ведаў, што казаць, таму што ўзяў іх страх.
7 І паўстаў воблак, які атуліў іх ды выйшаў голас з воблака: Гэта Сын мой, наймілейшы, яго слухайце.
8 І зараз, кругом разгледзеўшыся, нікога болей ня ўбачылі, апрача толькі Езуса з сабою.
9 А калі зыйходзілі з гары, загадаў ім, каб нікому не расказвалі, што відзелі, аж пакуль Сын чалавечы не згробуўстане з умерлых.
10 І затрымалі пры сабе слова, пытаючыся міжсобку, што знача: «Калі ўстане з умерлых»?
11 Ды ў яго пыталіся, кажучы: Дык чаму-ж кніжнікі й фарызэі кажуць, што перш павінен прыйсьці Гальяш?
12 Ён-жа ў вадказ ім гавора: Гальяш, прыйшоўшы перш, усё нарыхтуе, як і напісана аб Сыне чалавечым, каб перацерпяў многа ды быў узгарджаны?
13 Адыж кажу вам, што прыйшоў і Гальяш, і зрабілі яму што хацелі, так як напісана аб ім.
14 І прыйшоўшы да вучняў сваіх, убачыў вялізную грамаду ля іх і кніжнікаў, спорачых з імі.
15 І адразу ўвесь народ, угледзеўшы Езуса, зумеўся й палахліва падбягаў ды вітаў яго.
16 І спытаўся іх: Аб чым вы спрачаецеся?
17 І ў адказ адзін з грамады сказаў: Вучыцель, я прывёў к табе майго сына, што мае духа нямога,
18 які дзе-б не схапіў яго, б’е аб землю й пеніцца й скрыгоча зубамі ды сохне. Я казаў тваім вучням, каб выгналі яго, ды не маглі.
19 Ён-жа, адказваючы, гавора ім: О родзе няверлівы, дакуль-жа я буду з вамі! Дакуль цярпеціму вас! Прывядзеце яго мне.
20 І прывялі яго. А калі ўбачыў яго, зараз-жа дух пачаў ім турзаць і ўпаўшы на землю, качаўся, пенячыся.
21 І спытаўся ў ягонага бацькі: Колькі часу, як гэта з ім здарылася? Той адказаў: Змалку,
22 І часта кідаў яго ў вагонь ды воду, каб яго загубіць; але калі што можаш, памажы нам, зжаліўшыся над намі.
23 Езус-жа сказаў яму: Калі можаш верыць, дык для веручага ўсё магчыма.
24 І адразу загаласіўшы бацька хлопца сказаў із сьлязмі: Веру, памажы, Усеспадару, няверы маёй!
25 Пабачыўшы-ж Езус, што збягаецца народ, прыгразіў нячыстаму, кажучы яму: Глухі й нямы духу, загадваю табе, выйдзі з яго ды больш не ўваходзь у яго!
26 І закрычаўшы ды моцна турзануўшы, вышаў з яго і той стаўся як няжывы, так што многія гаварылі: Памёр.
27 Езус-жа, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
28 А калі ўвайшоў у дом, вучні ягоны пыталіся яго насамоце: Чаму мы не маглі выгнаць яго?
29 І сказаў ім: Гэты род інакш ня можа выйсьці, як толькі праз пост і маліту.
30 А выйшаўшы адтуль, прайходзілі праз Галілею, і ён не хацеў, каб хто ведаў.
31 Бо навучаў вучняў сваіх і казаў ім: Што Сын чалавечы будзе выданы ў рукі людзей, і заб’юць яго, а забіты на трэці дзень згробуўстане.
32 Але яны не разумелі слова й баяліся ў яго пытацца.
33 І прыйшлі ў Кафарнаум. А як былі ў доме, спытаўся іх: Аб чым вы ў дарозе гутарылі?
34 Яны-ж маўчалі, ў дарозе бо яны паміж сабою спрачаліся, хто з іх большы.
35 І сеўшы, паклікаў дванаццацёх ды сказаў ім: Калі хто хоча быць першым, будзе з усіх апошнім і слугою ўсіх.
36 Ды ўзяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх і абняўшы яго, сказаў ім:
37 Хто прыйме адно з гэтых дзетак у імя маё, мяне прыймае, а хто мяне прыймае, не мяне прыняў, але таго, хто паслаў мяне.
38 Адказаў яму Ян, гаворачы: Вучыцель, мы бачылі нейкага, што ў імя тваё выганяў дзяблаў, ён ня ходзіць за намі й мы яму забаранілі.
39 Езус-жа сказаў: Не забараняйце яму; няма бо нікога, хто-б дзееў у імя маё цуды і мог-бы зараз дрэнна аба мне гаварыць.
40 Бо хто ня проціў вас, той за вас.
41 І калі-б хто даў напіцца вам кубак вады ў імя маё затое, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць свае нагароды.
42 А хто-б згоршыў аднаго з гэтых малых, што вераць у мяне, лепш яму было-б каб прывязалі млінавы камень за шыю й кінулі ў мора.
43 І калі рука твая цябе горшыць, адсячы яе; лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё калекім, чым маючы дзве рукі йсьці ў пекла, у вагонь няўгасны,
44 дзе чарвяк іх ня ўмірае і агонь не ўгасае.
45 І калі нага твая цябе горшыць, адсячы яе; лепш табе кульгаваму ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы дзве нагі быць укінутым у пекла вагню няўгаснага,
46 дзе чарвяк іх ня ўмірае і агонь ня гасьне.
47 Калі-ж вока тваё горшыць цябе, вырві яго; лепш табе аднавокаму ўвайсьці ў валадарства Божае, чымся маючы абедзве вокі быць укінутым у вагністую гэгэнну,
48 дзе чарвяк іх ня ўмірае ды агонь ня гасьне.
49 Бо кожны будзе агнём пасолены, кожная ахвяра сольлю будзе пасолена.
50 Добрая рэч соль; адыж калі соль будзе несалёная, чым яе прыправіце? Мейце ў сабе соль ды супакой мейце між сабою.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Марка, 9 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Марка 9 раздзел в переводах:
Марка 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.