Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Марка, 2 Паводля Марка, 2 глава

1 А пасьля некулькіх дзён ізноў увайшоў у Кафарнаум, і пайшла чутка, што ён у доме.
2 І зыйшлося многа, так што не хапала месца навет ля дзвярэй, а ён гаварыў ім слова.
3 І прышлі к яму, нясучы спараліжаванага, якога нясло чатырох.
4 Ды ня могучы данясьці да яго дзеля натаўпу, разабралі столь, дзе ён быў, і зрабіўшы атворыну, ўпусьцілі ложа, на якім ляжаў спараліжаваны.
5 Езус, пабачыўшы веру іхнюю, скажаў спараліжаванаму: Сыне, адпушчаюцца табе грахі твае.
6 Былі-ж там некаторыя з кніжнікаў, сядзячыя й думаючыя ў сэрцах сваіх:
7 Што гэта ён гаворыць? Блюзніць. Хто можа грахі адпушчаць, апрача самога Бога?
8 Езус, пазнаўшы зараз духам сваім, што яны думалі ў сабе, кажа ім: Чаму вы гэтак думаеце ў сэрцах вашых?
9 Што лягчэй сказаць спараліжаванаму: “Адпушчаюцца табе грахі”, ці сказаць: “Устань, вазьмі ложа тваё й хадзі”.
10 Але, каб вы ведалі, што Сын чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаць грахі, (сказаў паралітыку);
11 табе кажу: Устань, вазьмі ложа тваё ды йдзі ў дом твой.
12 І той зараз-жа ўстаў і, падняўшы ложа сваё, пайшоў перад усімі, так што дзівіліся ўсе й славілі Бога, кажучы: Ніколі мы нічога такога ня відзелі.
13 І выйшаў зноў пад мора, а ўся грамада зыйходзілася к яму і ён вучыў іх.
14 А прайходзячы, ўгледзеў Левія Альфэевага, сядзячага пры куноймітні й сказаў яму: Ідзі за мною. Той, устаўшы, пайшоў за ім.
15 І сталася, калі сядзелі за сталом у ягоным доме, многа падатчыкаў і грэшнікаў сядзела разам з Езусам і яго вучнямі, бо іх шмат было, што хадзілі за ім.
16 А кніжнікі й фарызэі, ўгледзеўшы, што ён есьць з куноймітамі й грэшнікамі, кажуць вучням ягоным: Чаму ваш вучыцель есьць і п’е з падатчыкамі й грэшнікамі?
17 Езус, пачуўшы гэта, гавора ім: Здаровым ня трэба лекара, толькі хворым; я бо ня прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшнікаў.
18 А вучні Янавы й фарызэі пасьцілі. Ды прыйшлі й сказалі яму: Чаму вучні Яна й фарызэяў посьцяць, а твае вучні ня посьцяць?
19 І сказаў ім Езус: Ціж могуць пасьціць вясельныя госьці, пакуль малады з імі? Пакуль яны з сабою маюць сужэнца, ня могуць пасьціць.
20 Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх сужэнца і тады будуч пасьціць у гэныя дні.
21 Ніхто ня прышывае латы з сырога сукна да старое адзежыны, бо інакш новая лата адрывае ад старога і робіцца большая дзіра.
22 Ды зноў сталася, калі Ўсеспадар прайходзіў у сыботу праз збожжа й вучні ягоны пачалі зайходзіць ды рваць каласы.
23 Фарызэі-ж вытыкалі яму: Вось што яны робяць у сыботу, чаго ня сьлед рабіць.
24 І сказаў ім: Няўжэ вы ніколі ня чыталі што зрабіў Давід, як быў у патрэбе, калі згаладаў сам і тыя, што з ім былі?
25 Як ён увайшоў у дом Божы за Абіятара, архісьвятара, ды еў хлябы ахвярныя, якія гадзілася есьці толькі сьвятаром, а ён даў шчэ й тым, што з ім былі?
26 І гавора ім: Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату.
27 Тым-то Сын чалавечы зяўляецца Ўсеспадарам такжа й шабату.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Марка, 2 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.