Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Маркі, 2 Евангеля Маркі, 2 глава

1 І ўзноў прышоў Ён да Капернауму за колькі дзён; і пачулі, што Ён у доме.
2 Зараз зьберлася шмат, ажно ўжо й ля дзьвярэй ня было месца; і Ён казаў ім слова.
3 І прышлі да Яго, нясучы хворага на паляруш, каторага чатырох несьлі.
4 І, як не маглі прынесьці да Яго з прычыны груду, раскрылі страху, ідзе Ён быў, і, адкрыўшы, спусьцілі ложак, на каторым ляжаў паляржаваны.
5 Як Ісус абачыў веру іхную, Ён сказаў паляржаванаму: «Дзяцё, дараваны табе грахі твае».
6 Тут сядзелі некатрыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх:
7 «Чаму Ён так гукае — блявузґае? хто можа дараваць грахі, толькі адзін Бог?»
8 Ісус, якга пазнаўшы ў Духу Сваім, што яны так разважаюць у сабе, сказаў ім: «Чаму гэтак разважаеце ў сэрцах сваіх?
9 Што лацьвей? ці сказаць паляржаванаму: "Даруюцца табе грахі"? ці сказаць: "Устань, вазьмі ложак свой і хадзі"?
10 Але каб вы ведалі, што ўладу мае Сын Людзкі дараваць грахі на зямлі, (кажа паляржаванаму:)
11 Табе кажу: устань, вазьмі ложак свой і йдзі да дому свайго».
12 І ўстаў, і, якга ўзяўшы ложак, вышаў перад усімі, так што ўсі зумяваліся й славілі Бога, кажучы: «Ніколі нічога такога мы ня бачылі».
13 І вышаў ізноў над мора; і ўвесь груд пайшоў да Яго, і Ён вучыў іх.
14 Праходзячы, абачыў Ён Лева Алфеявага, што сядзеў ля збору мыта, і кажа яму: «Ідзі за Імною». І, устаўшы, пайшоў за Ім.
15 І сталася, як Ісус узьляжаў за сталом у доме ягоным, што й шмат якія мытнікі а грэшнікі ўзьляжалі разам ізь Ісусам а з вучанікамі Ягонымі, бо шмат было, і яны йшлі за ім.
16 Кніжнікі а фарысэі, абачыўшы, што Ён есьць із мытнікамі а грэшнікамі, гукалі вучанікам Ягоным: «Чаму Ён есьць а п’ець із мытнікамі а грэшнікамі?»
17 Пачуўшы, Ісус кажа ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. Я ня прышоў прыгукаць справядлівых, але грэшнікаў да каяты».
18 Вучанікі Яанавы а фарысэйскія поставалі. Прыходзяць і кажуць Яму: «Чаму вучанікі Яанавы а фарысэйскія постуюць, а твае вучанікі ня постуюць?»
19 І сказаў ім Ісус: «Ці могуць поставаць сынове вясельнага палацу, як малады зь імі? Пакуль ізь імі малады, яны ня могуць поставаць.
20 Але настануць дні, калі адыймуць у іх маладога, і тады будуць поставаць таго дня.
21 «Ніхто ня прышывае лапіка зь няваленага сукна да старога адзецьця, бо новапрышытае аддзярэцца ад старога, і дзірка будзе яшчэ большая.
22 Ніхто ня ільлець віна маладога ў скураныя мяхі старыя, бо маладое віно прарвець мяхі, і віно выцяча, і мяхі зглумяцца; але віно маладое надабе ліць у мяхі новыя».
23 І прылучылася Яму праходзіць у сыботу пераз засеяньні, і вучанікі Ягоныя дарогаю пачалі каласаваць.
24 І фарысэі сказалі Яму: «Глянь, чаму яны робяць у сыботу, што бяспраўна?»
25 Ён сказаў ім: «Няго ж вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, як меў патрэбу і быў выгаладніўшыся сам а бытыя зь ім?
26 Як увыйшоў ён у дом Божы за найвышшага сьвятара Авафара, і еў букаткі пакладаныя, каторых ня меў права есьці ніхто, апрача сьвятароў, і даў таксама бытым ізь ім?»
27 І сказаў ім: «Сыбота дзеля чалавека, а не чалавек дзеля сыботы.
28 Затым Сын Людзкі ё Спадаром і сыботы».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Маркі, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.