Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Маркі, 6 Евангеля Маркі, 6 глава

1 І Ён вышаў стуль, і прышоў да Свае мясцовасьці; за Ім ішлі вучанікі Ягоныя.
2 Як настала сыбота, Ён пачаў вучыць у бажніцы; і шмат хто, чуўшы, із зуменьням гукалі: «Скуль у Яго гэта? што за мудрасьць дана Яму, і як таковыя магучыя ўчынкі дзеюцца рукамі Ягонымі?
3 Ці ня цесьля Ён, сын Марыі, брат Якава, Юды а Сымона? Ці ня тут Ягоныя сёстры з намі?» І абураліся на Яго.
4 І сказаў ім Ісус: «Няма прарокі бязь сьці, хіба ў мясцовасьці сваёй, у радні сваёй а ў доме сваім».
5 І ня мог тут чуда ніякага ўчыніць, адно мала хворых, кладучы на іх рукі, уздаравіў.
6 І дзіваваўся зь няверы іхнае, і абходзіў навокал па местачках, вучачы.
7 І прыгукаўшы да Сябе тых двананцацёх, пачаў іх пасылаць па двух, і даў ім уладу над духамі нячыстымі,
8 І расказаў ім, каб нічога ня бралі ў дарогу, адно посах, ані хатуля, ані хлеба, ані медзі ў капшуку;
9 Але абуваліся ў хадакі і не адзявалі двух адзецьцяў.
10 І казаў ім: «Калі йдзе ўвыйдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль ня выйдзеце з таго месца.
11 А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць вас, то, выходзячы стуль, атрасіце пыл із пад ног сваіх, на сьветчаньне на іх. Запраўды кажу вам: лацьвей будзе Содоме а Ґоморы ў дзень судны, чымся месту таму».
12 Яны пайшлі й абяшчалі, каб каяліся.
13 І нячысьцікаў шмат выганялі, і шмат хворых мазалі алеям, і ўздараўлялі.
14 І пачуў кароль Гірад (бо імя Ягонае стала ведамым), і гукаў: «Гэта Яан Хрысьціцель ускрэс ізь мертвых, і затым магучыя ўчынкі дзее ён.»
15 Іншыя гукалі: «Гэта Ільля»; а іншыя гукалі: «Гэта прарока як адзін із прарокаў».
16 Гірад жа, пачуўшы, сказаў: «Гэта Яан, каторага я сьцяў; ён ускрэс».
17 Бо гэты Гірад, паслаўшы, няў Яана і зьвязаў яго ў вязьніцы за Гіродзяду, жонку Піліпаву, брата свайго; бо жаніўся зь ёй.
18 Бо Яан казаў Гіраду: «Ня маеш ты мець жонкі брата свайго».
19 А Гіродзяда злавала на яго, хацела яго забіць, але не магла.
20 Бо Гірад баяўся Яана, ведаючы, што ён муж справядлівы а сьвяты, і шчаджаў яго, і шмат рабіў, слухаючы яго, і ахвотна яго слухаў.
21 І настаў дагодны дзень, калі Гірад, з прыгоды радзінаў сваіх, справіў вячэру вялікім сваім, тысячнікам сваім а галоўным Ґалілейскім.
22 Дачка Гіродзяды ўвыйшла, скакала, і заўпадабаў Гірад а тыя, што ўзьляжалі зь ім. Кароль сказаў дзеўцы: «Прасі ў мяне, чаго хочаш, і я дам тэ».
23 І ён прысяг ёй: «Чаго-колечы ты папросіш у мяне, я дам тэ, ажно да палавіцы гаспадарства майго».
24 Яна ж, вышаўшы, сказала маці сваёй: «Чаго я маю прасіць?» А гэта сказала: «Галавы Яана Хрысьціцеля».
25 І яна якга пайшла хапліва да караля й прасіла, кажучы: «Хачу, каб ты даў імне якга на місе галаву Яана Хрысьціцеля».
26 І кароль вельма зажурыўся; дзеля прысягі свае, адылі, і дзеля тых, што ўзьляжалі зь ім, не захацеў адмовіць ёй.
27 І зараз кароль, паслаўшы ката, расказаў прынесьці галаву ягоную. І ён пайшоў а сьцяў яго ў вязьніцы.
28 І прынёс галаву ягоную ў місе, і даў яе дзеўцы, а дзеўка дала яе маці сваёй.
29 І як вучанікі пачулі, яны прышлі, і ўзялі цела ягонае, і пахавалі яго ў гробе.
30 І зьберліся апосталы да Ісуса, і паведамілі Яму ўсе, што рабілі й чаго навучалі.
31 І сказаў Ён ім: «Пайдзіце вы адны на пустыннае месца і супачыньце крыху». Бо было шмат прыходзячых і адыходзячых, ажно пасілкавацца ім ня было дагоднага часу.
32 І адплылі адны стругам на пустыннае месца.
33 І бачылі іх адплываючых, і шмат хто пазнаў іх, і пабеглі пехатою з усіх местаў, і выперадзілі іх, і прышлі перад імі.
34 І Ісус, вышаўшы, абачыў вялікі груд і зжаліўся над імі, бо яны былі, як авечкі без пастыра; і пачаў вучыць іх шмат чаго.
35 І, як мінула шмат часу, дабліжыліся да Яго вучанікі Ягоныя, і сказалі: «Гэта пустыннае месца, і пара ўжо позная;
36 Адпусьці іх, каб яны пайшлі да акалічных палёў а да сёлаў і купілі сабе есьці, бо ня маюць чаго есьці».
37 Ён, адказуючы, сказаў ім: «Вы дайце ім есьці». І кажуць Яму: «Хіба пойдзем і купім за дзьвесьце дынароў букаткаў і дамо ім есьці?»
38 І кажа ім: «Колькі букаткаў маеце? ідзіце й абачча». І, ведаючы, яны сказалі: «Пяць і дзьве рыбы».
39 І загадаў ім расьсесьціся ўсім грудамі, грудамі на зялёнай траве.
40 І селі карагодамі па сто а па пяцьдзясят.
41 І, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, гледзячы на неба, дабраславіў, і ламіў букаткі, і даў вучанікам Сваім, каб сулілі ім; і дзьве рыбы падзяліў усім.
42 І елі ўсі, і пад’елі.
43 І зьберлі кавалкаў двананцаць кашоў поўных, і з рыбы.
44 А тых, што елі хлеб, было каля пяцёх тысячаў мужчынаў.
45 І зараз прысіліў вучанікаў Сваіх зыйсьці да струга й плысьці перад ім на другі бок да Віфсаіды, пакуль Ён распусьце груд.
46 І, разьвітаўшыся зь імі, пайшоў на гару маліцца.
47 І, як зьвечарэла, струг быў па сярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.
48 І бачыў Ён іх, што былі стамаваўшыся вяслуючы, бо вецер быў праціўны. Каля чацьвертае варты ночы падышоў да іх, ідучы па мору, і хацеў мінуць іх;
49 Але яны, абачыўшы Яго йдучага па мору, падумалі, што гэта здань, і закрычэлі,
50 Бо ўсі бачылі Яго й спалохаліся. І якга Ён прамовіў да іх, і сказаў ім: «Асьмельцеся; гэта Я, не лякайцеся».
51 І ўвыйшоў да іх у струг; і вецер сьціх. І яны надзвычайна зумеліся ў сабе й дзіваваліся,
52 Бо не разважалі праз букаткі, бо сэрца іхнае было закалянелае.
53 І, пераплыўшы, прыбылі да зямлі Ґенісарэцкае, і прымкнулі да берагу.
54 І, як яны вышлі із струга, якга іх пазналі,
55 І, бегаючы па ўсей тэй краіне, пачалі прыносіць у ложках хворых, ідзе пачулі, што Ён быў.
56 І йдзеколечы Ён увыйшоў у сёлы альбо месты, альбо на таргі, клалі хворых на таргох і прасілі Яго, каб прынамся даткнуліся да кутасоў адзецьця Ягонага; і каторыя датыкаліся да Яго, былі ўздароўлены.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Маркі, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.