Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Маркі, 5 Евангеля Маркі, 5 глава

1 І прыбылі на другі бок мора да краіны Ґадарынскае.
2 І, як вышаў Ён із струга, якга пераняў Яго вышлы з грабоў чалавек ізь нячыстым духам.
3 Ён жыў меж грабоў, і ніхто ланцугом ня мог зьвязаць яго;
4 Бо шмат разоў ён быў скаваны зялезамі а ланцугамі, але разрываў ланцугі і ламіў зялезы; і ніхто ня меў сілы ўслышыць яго.
5 Заўсёды, ночы і ўдзень, памеж грабоў і ў гарах ён крычэў а рэзаўся каменьням.
6 Абачыўшы ж Ісуса здалеку, прыбег і пакланіўся Яму.
7 І, закрычэўшы вялікім голасам, сказаў: «Што Табе й імне, Ісусе, Сыну Бога Навышняга? Заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне!»
8 (Бо Ён сказаў яму: «Выйдзі, душа нячыстая, з гэтага чалавека»).
9 І пытаўся ў яго: «Што за імя твае?» І сказаў Яму: «Легіён імя мае, бо нас шмат».
10 І вельмі прасілі Яго, каб не высылаў іх вон із краіны гэтае.
11 Пасьцілася ж там ля гары вялікая чарада сьвіньняў.
12 І малілі Яго ўсі нячысьцікі, кажучы: «Пашлі нас у сьвіньне, каб нам увыйсьці ў іх».
13 І Ісус зараз дазволіў ім. І нячыстыя духі, вышаўшы, увыйшлі ў сьвіньне; і рынулася чарада із стромы ў мора, а іх было каля дзьвюх тысячаў; і заліліся ў мору.
14 А тыя, што пасьцілі сьвіньне, уцяклі й наказалі ў месьце а ў палёх. І вышлі паглядзець, што было, што сталася.
15 І прыходзяць да Ісуса, і бачаць таго, што быў апанаваны нячысьцікам, і ў каторым быў легіён, сядзіць і адзеўшыся, і мае добры розум; і спалохаліся.
16 Вочнікі паведамілі ім праз тое, як гэта сталася з апанаваным нячысьцікамі, і празь сьвіньне.
17 І пачалі маліць Яго адыйсьці ад граніцаў іхных.
18 І як Ён увыйшоў у струг, прасіў Яго тый, што быў апанаваны нячысьцікам, каб быць ізь Ім.
19 Але Ісус не дазволіў яму, але сказаў яму: «Ідзі двору да сваіх і агаласі ім, якія вялікія рэчы Спадар учыніў табе і зьмілава ўся над табою».
20 І пайшоў, і пачаў абяшчаць у Дзесяцімесьцю, якія вялікія рэчы Ісус учыніў яму. І ўсі дзіваваліся.
21 І як Ісус ізноў пераплыў у струзе на другі бок, вялікі груд зьберся да Яго; а Ён быў ля мора.
22 І вось, прыходзе адзін із старшых бажніцы, імям Яір, і, абачыўшы Яго, падае да ног Ягоных,
23 І моле Яго, кажучы: «Дачушка мая канае; прыйдзі а ўзлажы на яе рукі, каб яна ачуняла й засталася жывая».
24 І Ісус пайшоў ізь Ім. І вялікі груд пайшоў за Ім, і ціснуліся да Яго.
25 І адна жонка, што мела крываток двананцаць год,
26 І шмат нацерпілася ад шмат якіх лекараў, высілілася з усяго, што мела, і не палепшала, але пагоршала.
27 Пачуўшы празь Ісуса, падышла адзаду ў грудзе й даткнулася да адзецьця Ягонага;
28 Бо казала: «Калі хоць да адзецьця Ягонага даткнуся, то ачуняю».
29 І якга высахла ў яе жарало крыві ейнае, і яна пазнала ў целе, што ўздароўлена ад хваробы.
30 І якга Ісус, пазнаўшы ў сабе, што вышла зь Яго моц, абярнуўшыся да груду, сказаў: «Хто даткнуўся да адзецьця Майго?».
31 І сказалі Яму вучанікі Ягоныя: «Ты бачыш, што груд цісьне Цябе, і кажаш: "Хто даткнуўся да Мяне?"
32 Але Ён глядзеў навокал, каб бачыць тую, што зрабіла гэта.
33 Жонка ў ляку а дрыгоце, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, і пала перад Ім, і сказала ўсю праўду.
34 Ён жа сказаў ёй: «Дачка! вера твая ўздаравіла цябе; ідзі ў супакою й будзь здаровая ад хваробы свае».
35 Як Ён яшчэ казаў гэта, прыходзяць ад начэльніка бажніцы й кажуць: «Дачка твая памерла; нашто парушаеш вучыцеля?»
36 Але, як толькі Ісус пачуў гэтае слова, кажа начэльніку бажніцы: «Ня бойся, толькі вер».
37 І не дазволіў нікому йсьці із Сабою, апрача Пётры, Якава а Яана, брата Якававага.
38 Прыходзяць да дому начэльніка бажніцы, і бача сумятню плачучых і вельмі галосячых.
39 І ўвыйшоўшы, кажа ім: «Чаго галасуеце а плачаце? дзяцё не памерла, але сьпіць».
40 І сьміяліся зь Яго. Але Ён, выправіўшы ўсіх, бярэць із Сабою айца дзіцяці а маці а бытых ізь Ім, і ўходзе туды, ідзе дзяцё ляжала.
41 І, узяўшы дзяцё за руку, кажа ёй: «Таліфа кумі», значыцца: «Дзевачка, табе кажу, устань».
42 І дзевачка якга ўстала, і хадзіла, бо было ёй двананцаць год. І зумяваліся зуменьням вялікім.
43 І Ён стродка расказаў ім, каб ніхто праз гэта ня ведаў, і казаў даць ёй есьці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Маркі, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.