Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Марка 5 Паводля Марка 5 раздзел

1 І прыбылí на той бок мора, у старану Гадарынскую.
2 І, калі выйшаў Ён з чаўна, адразу сустрэў Яго чалавек з могілкаў апанаваны нячыстым духам,
3 які меў жытло ў магільных скляпах, і ніхто ня мог яго зьвязаць нават ланцугамі,
4 бо яго часта скоўвалі кайданамі і ланцугамі, але ён ланцугі разрываў а кайданы ламаў, і ніхто ня меў сілы ўтаймаваць яго.
5 І заўсёды ўно́чы і ўдзень, у горах і магільных скляпах ён крычаў і біў сябе каменьмі.
6 І ўбачыўшы Ісуса здалёк, (ён) прыбег і пакланіўся Яму,
7 і, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: што Табе да мяне, Ісус, Сын Бога Ўсявышняга? Заклінаю Цябе Богам, ня му́чы мяне!
8 Бо загадаў яму: выйдзі дух нячысты з гэтага чалавека.
9 І спытаў яго: як імя тваё? І адказаў, кажучы: легіён імя маё, бо нас многа.
10 І вельмі прасіў Яго, каб ня высылаў іх прэч са стараны той.
11 А там ля гары пасьвіўся вялікі гурт сьвіньняў;
12 і ўсе дэманы ўпрасілі Яго кажучы: пашлі нас у сьвіньняў, каб (нам) увайсьці ў іх.
13 І Ісус адразу дазволіў ім. І выйшаўшы нячыстыя духі ўвайшлі ў сьвіньняў, і кінуўся гурт з абрыву ў мора; а было іх каля дзьвёх тысячаў; і патанулі ў моры.
14 А сьвінапасы ўцяклі і абвясьцілі ў месту ды па вёсках; і (жыхары) выйшлі паглядзець, што сталася.
15 І прыходзяць да Ісуса і бачаць (да таго) быўшага апанаванага дэманамі, у якім быў легіён, што сядзіць і апрануты і ў здаровым розуме, дык спалохаліся.
16 А тыя, што бачылі, расказалі ім як (гэта) здарылася з апанаваным дэманамі і пра сьвіньняў.
17 І пача́лі прасіць Яго адыйсьці ад межаў іхніх.
18 І калі Ён увайшоў у човен былы апанаваны дэманамі прасіў Яго каб быць зь Ім.
19 Але Ісус ня дазволіў яму але кажа яму: ідзі дамоў да сваіх і раскажы ім, што зрабіў табе Госпад і як зьлітаваўся над табою.
20 І (ён) пайшоў і пачаў абвяшчаць у Дзесяціместу як многа зрабіў яму Ісус; і ўсе дзівіліся.
21 А калі Ісус ізноў пераправіўся ў чаўне на другі бераг, было сабрана да Яго мноства людзей. А Ён быў каля мора.
22 І вось, прыходзіць адзін начальнік сынагогі на імя Яір і, убачыўшы Яго, падае да Ног Ягоных.
23 І ўмольна прасіў Яго, кажучы: дачушка мая канае; (прашу Цябе) каб (Ты) прыйшоўшы ўсклаў на яе ру́кі, каб яна ачуняла і застала́ся жыць.
24 І (Ён) пайшоў зь ім. І за Ім сьледам ішло шмат народу і туліліся да Яго.
25 І нейкая жанчына, якая пакутавала ад крывацечы дванаццаць гадоў,
26 шмат нацярпелася ад многіх лекараў і патраціла сваё ўсё але ня атрымала дапамогі, толькі больш пагоршала,
27 пачуўшы пра Ісуса, падыйшоўшы ў натоўпе ззаду дакранулася да вопраткі Ягонай,
28 бо думала: калі хаця бы вопраткі Ягонай дакрануся, буду аздароўлена.
29 І адразу перастала ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што ачуняла ад хваробы.
30 І той жа час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што выйшла зь Яго сіла, (і) абярнуўшыся ў натоўпе сказаў: хто дакрануўся да Маёй вопраткі?
31 І Ягоныя вучні казалі Яму: бачыш, што народ туліцца да Цябе, а гаворыш: хто дакрануўся да Мяне?
32 Але Ён аглядаўся наўкола, каб убачыць тую, што зрабіла гэта.
33 А жанчына спалохаўшыся і дрыжучы, і ўразумеўшы, што сталася зь ёю, падыйшла і ўпала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
34 А Ён сказаў ёй: дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад хваробы тваёй.
35 Калі Ён яшчэ гаварыў, прыходзяць ад начальніка сынагогі кажучы: дачка твая памерла; чаго яшчэ турбуеш Настаўніка?
36 Але Ісус, адразу пачуўшы слова ска́занае, гаворыць начальніку сынагогі: ня бойся, толькі вер!
37 І ня дазволіў нікому ісьці ўсьлед за Сабою, акрамя Пятра і Якуба і Яана, брата Якубавага.
38 І прыходзіць у дом начальніка сынагогі і бачыць глыбокую і спачувальную разгубленасьць тых, што плачуць і лямантуюць моцна.
39 І ўвайшоўшы, кажа ім: чаго вы (так) растрывожаны і лямантуеце? дзіця ня памерла, але сьпіць.
40 І сьмяяліся зь Яго. Алё Ён, выслаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацьку дзіцяці і матку, і быўшых зь Ім, і ўваходзіць туды, дзе дзіця ляжала.
41 І узяўшы дзяўчынку за руку́, кажа да яе: Таліта́, ку́мі! што перакладаецца: дзяўчынка, табе кажу, устань!
42 І дзяўчынка адразу ўстала і пачала́ хадзіць, бо было ёй гадоў дванаццаць. І вялікаму дзіву далíся.
43 І загадаў ім цьвёрда, каб ніхто ня даведаўся пра гэта; і сказаў даць ёй есьці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Марка Сьвятое Эвангельле, 5 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Марка 5 раздзел в переводах:
Марка 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.