Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Марка, 13 Паводля Марка, 13 глава

1 І калі выходзіў Ён са Сьвятыні кажа Яму адзін з вучняў Ягоных: Настаўнік! паглядзі, якія камянí і якія будынкі!
2 А Ісус адказаўшы сказаў яму: бачыш гэтыя аграмадныя будынкі? ня застанецца тут каменя на камені, які ня будзе збураны.
3 І калі сядзеў Ён на гары Аліваў насупраць Сьвятыні, пыталіся ў Яго насамо́це Пётра і Якуб і Яан і Андрэй.
4 Скажы нам, калі гэтае будзе, і які знак, калі ўсё гэтае мае стацца?
5 І адказаўшы ім Ісус пачаў гаварыць: сьцеражыцеся, каб ніхто вас ня абмануў.
6 Бо многія прыйдуць пад Імем Маім кажучы: Я ёсьць, і многіх абма́нуць.
7 Калі ж пачуеце пра войны і чуткі пра войны, ня жаха́йцеся, бо гэтаму належыць стацца, але гэта яшчэ ня канец.
8 Бо паўстане народ на народ і каралеўства на каралеўства, і будуць мейсцамі трасеньні зямлі, і будуць галады і смуты: гэта пачатак злыбедаў.
9 Сьцеражыцеся ж і вы самі: бо будуць аддаваць вас на судзíлішчы і ў сынагогах будзеце зьбіваемы, і перад уладнікамі і каралямі пастаўлены будзеце за Мяне на сьведчаньне ім.
10 Але перш належыць абвясьціць Эвангельле ўсім народам.
11 Калі ж павядуць вас, каб выдаць, ня турбуйцеся загадзя, што сказаць і ня абдумывайце; але што будзе дадзена вам у тую гадзіну, тое і гаварыце, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.
12 І прадасьць брат брата на сьмерць, і бацька дзіця; і паўста́нуць дзеці на бацькоў і заб’юць іх;
13 і будзеце зьнянавіджаныя ўсімі за Імя Маё. А хто вытрывае да канца — той будзе збаўлены.
14 Калі ж убачыце агіду спусташэньня, пра якую сказана праз Прарока Данілу, паўстаўшую, дзе ня сьлед, — хто чытае, хай разумее, — у той час тыя, хто ў Юдэі хай уцякаюць у го́ры.
15 А хто на даху, хай ня сыхо́дзіць у дом і ня ўваходзіць узяць што-небудзь з дому свайго.
16 І хто ў полі, хай ня вяртаецца назад узяць вопратку сваю.
17 Гора ж цяжарным і тым, хто кормяць грудзьмі ў тыя дні!
18 Маліцеся ж, каб ня сталіся ўцёкі вашыя зімою.
19 Бо будзе ў тыя дні такі ўціск, якога ня было ад пачатку стварэньня, што стварыў Бог ажно дагэтуль ды ня будзе.
20 І калі б Госпад ня скараціў дзён гэных, то ня сталася б уратаваным ніводнае цела; але дзеля выбраных, якіх (Ён) выбраў, скараціў (Ён) гэныя дні.
21 І тады калі хто вам скажа: вось тут Хрыстос, альбо вунь там — ня верце.
22 Бо будуць пастаўлены ілжэхрысты ды ілжэпрарокі і ўчыняць знакі і цуды, каб абману́ць, калі магчыма, і выбраных.
23 А вы сьцеражыцеся: вось Я папярэдзіў вас аб усім.
24 Але ў тыя дні, пасьля ўціску таго, сонца будзе зацемрана, і месяц ня дасьць сьвятла свайго.
25 І зоркі зь неба будуць падаць, і сілы, што на нябёсах, будуць пахіста́ны.
26 І тады ўгледзяць Сына Чалавечага, Які прыходзіць на аблоках з сілаю вялікаю і славаю.
27 І тады пашле (Ён) Ангелаў Сваіх, і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
28 Ад смакоўніцы ўразумейце падобнасьць: калі гальлё яе стала мяккім і пускае лісьцё, ведаеце, што блізка лета.
29 Такім чынам і вы, калі ўбачыце, што гэта збываецца, ведайце, што блізка — каля дзьвярэй.
30 Праўду кажу вам, што ня міне род гэты, пакуль усё гэтае станецца.
31 Неба і зямля счэзнуць, а Словы Мае ня згубяць сілу.
32 А пра дзень той і гадзíну ніхто ня ведае, ні Ангелы на Небе, ні Сын, толькі Ба́цька.
33 Глядзеце, чувайце і малецеся: бо ня ведаеце, калі ёсьць (гэтая) гадзіна.
34 (Гэта) падобна да чалавека, які ад’яжджаючы ў далёкую краіну аставіў дом свой і даў рабам сваім уладу і кожнаму сваю працу і брамніку загадаў чуваць.
35 Дык чувайце, бо ня ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары ці апо́ўначы, ці пры пеўнях, ці нараніцы, —
36 (каб) прыйшоўшы зьнянацку ня знайшоў вас сплючы.
37 А што вам кажу, кажу ўсім: чувайце.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Марка, 13 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.