Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Марка, 13 Паводле Марка, 13 глава

1 І калі выходзіў Ён з храма, кажа Яму адзін з вучняў Яго: Настаўнік! паглядзí, якое каме́нне і якія будынкі!
2 І сказаў Іісус яму ў адказ: бачыш гэтыя вялікія будынкі? Не застане́цца тут ка́меня на ка́мені, які не будзе зруйнава́ны.
3 І калі сядзеў Ён на гары Елеонскай насу́праць храма, пыталіся асобна ў Яго Пётр, і Іакаў, і Іаан, і Андрэй:
4 скажы нам, калі гэта будзе, і якое знаме́нне, калі павінна ўсё гэта збы́цца?
5 Іісус жа, адказваючы ім, пачаў гаварыць: сцеражы́цеся, каб хто не ўвёў вас у зман.
6 Бо многія пры́дуць пад íмем Маім, ка́жучы, што гэта Я, і многіх увяду́ць у зман.
7 Калі ж пачуеце пра войны і чу́ткі аб войнах, не жаха́йцеся, бо павінна так быць, але гэта яшчэ не канец.
8 Бо паўста́не народ на народ, і царства на царства; і будуць землетрасе́нні ме́сцамі, і будзе голад і сму́ты. Гэта пачатак пакут.
9 Вы ж самі сцеражы́цеся, бо вас будуць аддава́ць на судзíлішчы, і біць у сінагогах, і перад правíцелямі і цара́мі паставяць вас за Мяне, дзе́ля све́дчання ім.
10 І ва ўсіх народах перш павінна быць прапаве́дана Ева́нгелле.
11 Калі ж павяду́ць вас, каб вы́даць, не турбуйцеся за́гадзя, што́ вам сказаць, і не абдумвайце; але што́ да́дзена будзе вам у тую гадзíну, то́е кажыце, бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Святы.
12 І вы́дасць брат брата на смерць, і ба́цька — дзіця́, і паўста́нуць дзеці на бацькоў, і заб’юць іх.
13 І бу́дзеце зненавíджаныя ўсімі за імя́ Маё; але хто вы́трывае да канца, той спасёны будзе.
14 Калі ж убачыце мярзо́ту спусташэ́ння, пра якую ска́зана Даніíлам прарокам і якая паўста́не там, дзе не павінна быць, — хто чытае, няхай разумее, — тады тыя, што ў Іудзеі, няхай уцяка́юць у горы;
15 а хто на да́ху, няхай не спуска́ецца ў дом і не ўваходзіць узяць што-небудзь з дома свайго;
16 і хто ў полі, няхай не вярта́ецца назад, каб узяць вопратку сваю.
17 Гора ж цяжа́рным і тым, што кормяць грудзьмí, у тыя дні!
18 Маліцеся ж, каб не зда́рыліся ўцёкі вашы зімою.
19 Бо тыя дні будуць лíхам, якога не было́ ад пачатку стварэ́ння, што стварыў Бог, аж да сёння, і не будзе.
20 І калі б Гасподзь не скарацíў тых дзён, то не ўратава́лася б нія́кая плоць; але дзе́ля абра́ных, якіх вы́браў Ён, скараціў тыя дні.
21 І тады, калі хто скажа вам: «вось, тут Хрыстос» альбо: «вось, там», — не верце.
22 Бо паўста́нуць ілжэхрысты́ ды лжэпрарокі, і даду́ць знаме́нні і цуды, каб увесці ў зман, калі магчыма, і абра́ных.
23 Вы ж сцеражы́цеся; вось, Я наперад сказаў вам ўсё.
24 Але ў тыя дні, пасля лíха таго, сонца паме́ркне, і месяц не дасць святла свайго,
25 і зоркі з неба будуць па́даць, і сілы, што ў нябёсах, пахісну́цца.
26 І тады ўбачаць Сына Чалавечага, Які пры́йдзе на во́блаках з сілаю многаю і сла́ваю.
27 І тады пашле Ён Ангелаў Сваіх і збярэ абра́ных Сваіх ад чатырох вятроў, ад кра́ю зямлі да кра́ю неба.
28 Ад смакоўніцы навучы́цеся праз параўна́нне: калі голле яе ўжо мякчэ́е і пускае лíсце, вы ведаеце, што блізка лета.
29 Так і вы, калі ўбачыце, што гэта збыва́ецца, ведайце, што блізка, пры дзвярах.
30 Праўду кажу вам: не міне́ род гэты, як усё гэта будзе.
31 Неба і зямля міну́ць, а словы Мае́ не міну́ць.
32 Пра дзень жа той ці гадзíну ніхто не ведае, ні Ангелы на небе, ні Сын, — толькі Айцец.
33 Глядзíце, будзьце пíльныя і маліцеся, бо не ведаце, калі настане той час.
34 Падобна як чалавек, ад’язджа́ючы, пакінуў дом свой і даў слу́гам сваім ула́ду, і кожнаму сваю працу, а брамніку загадаў, каб быў пíльны.
35 Дык будзьце пíльныя; бо не ведаеце, калі пры́йдзе гаспадар дома: уве́чары, ці апоўначы, ці як запяю́ць пеўні, ці раніцаю;
36 каб, прыйшоўшы неспадзява́на, не заста́ў вас у сне.
37 А што вам кажу, усім кажу: будзьце пíльныя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 13 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.