Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Марка 11 Паводле Марка 11 раздзел

1 І калі наблізіліся да Іерусаліма, да Віфагíі і Віфа́ніі, да гары Елеонскай, Іісус пасылае двух з вучняў Сваіх
2 і кажа ім: ідзіце ў се́лішча, што перад вамі, і, уваходзячы ў яго, адразу зно́йдзеце прывя́занае асляня́, на якое ніхто з людзей не сядаў; адвяза́ўшы яго, прывядзíце.
3 І калі хто скажа вам: «што́ вы гэта робіце?», скажы́це, што яно патрэбна Госпаду, і адразу пашле яго сюды.
4 Яны пайшлі і знайшлі асляня́, прывя́занае каля варот на вуліцы, і адвязалі яго.
5 І некаторыя з тых, што стаялі там, гаварылі: што вы робіце? навошта адвя́зваеце асляня́?
6 Яны ж адказвалі ім, як загадаў Іісус, і тыя адпусцілі іх.
7 І прывялі асляня́ да Іісуса, і пакла́лі на яго во́пратку сваю; і сеў Іісус на яго.
8 Многія ж во́пратку сваю пасціла́лі на дарогу, а іншыя зраза́лі галíны з дрэў і пасціла́лі на дарогу.
9 І тыя, што ішлі папе́радзе і следам, ускліка́лі: Аса́нна! благаславёны Той, Хто прыхо́дзіць у імя́ Гасподняе!
10 Благаславёна царства айца нашага Давіда, якое надыхо́дзіць у імя́ Гасподняе! Аса́нна ў вышніх!
11 І ўвайшоў Іісус у Іерусалім і ў храм; і, агле́дзеўшы ўсё, паколькі час быў ужо позні, пайшоў у Віфа́нію з двана́ццаццю.
12 І на другі дзень, калі яны выйшлі з Віфа́ніі, Ён захацеў есці;
13 і, уба́чыўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лíсцем, падышоў, ці не знойдзе чаго на ёй; і, прыйшоўшы да яе, нічога не знайшоў, акрамя лíсця, бо не пара́ была́ на смо́квы.
14 І, прамовіўшы, Іісус сказаў ёй: няхай больш ніхто не есць ад цябе плоду даве́ку! І чулі гэта вучні Яго.
15 І прыходзяць у Іерусалім. І, увайшоўшы ў храм, Іісус пачаў выганя́ць тых, якія прадавалі і куплялі ў храме, і перакулíў сталы́ мяня́лаў і ўсло́ны тых, што прадавалі галубоў;
16 і не дазваляў, каб хто пранёс якую-небудзь рэч праз храм.
17 І вучыў іх, ка́жучы: ці не напíсана: «дом Мой домам малітвы назаве́цца для ўсіх народаў»? а вы зрабілі з яго логава разбойнікаў.
18 І пачулі гэта кніжнікі і першасвятары́, і шукалі, як бы Яго загубíць, бо баяліся Яго, таму што ўвесь народ здзіўля́ўся вучэ́нню Яго.
19 І калі звечарэ́ла, Ён выйшаў за горад.
20 І ра́ніцаю, праходзячы міма, убачылі, што смакоўніца засохла да ко́раня.
21 І, успомніўшы, Пётр кажа Яму: Раввí! паглядзí, смакоўніца, якую Ты пракля́ў, усохла.
22 І, адказваючы, Іісус кажа ім:
23 ма́йце веру Божую. Бо праўду кажу вам: калі хто скажа гары́ гэтай: «падымíся і ўве́ргніся ў мора», і не засумнява́ецца ў сэ́рцы сваім, а верыць будзе, што збу́дзецца па сло́вах яго, — будзе яму, што́ б ні сказаў.
24 Таму кажу вам: усё, чаго ў малітве ні папро́сіце, верце, што атрыма́еце, і будзе вам.
25 І калі стаіце́ на малітве, дару́йце, як што ма́еце су́праць каго, каб і Айцец ваш, Які ў нябёсах, дарава́ў вам правíны вашы.
26 Калі ж вы не дару́еце, то і Айцец ваш, Які ў нябёсах, не дару́е вам правíнаў вашых.
27 І прыходзяць зноў у Іерусалім. І калі Ён хадзіў у храме, падыходзяць да Яго першасвятары́ і кніжнікі, і старэйшыны
28 і кажуць Яму: якою ўла́даю Ты гэта робіш? і хто Табе ўла́ду гэтую даў, каб Ты рабіў гэта?
29 Іісус жа ў адказ сказаў ім: спытаю ў вас і Я адну рэч, і адкажы́це Мне; і Я скажу вам, якою ўла́даю гэта раблю.
30 Хрышчэнне Іаанава з неба было́ ці ад людзей? адкажы́це Мне.
31 І разважа́лі яны між сабою, гаворачы: калі скажам: «з неба», — Ён скажа: «чаму ж вы не паверылі яму?»
32 А сказаць: «ад людзей» — баяліся народа, бо ўсе лічылі, што Іаан сапраўды́ быў прарок.
33 І кажуць у адказ Іісусу: не ведаем. Тады Іісус, адказваючы, гаворыць ім: і Я не скажу вам, якою ўла́даю гэта раблю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Марка, 11 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Марка 11 раздзел в переводах:
Марка 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.