Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Марка, 11 Паводле Марка, 11 глава

1 Хрыстос увайходзіць у Ерусалім на асьляці. 12 Адчуў голад. 13 Смакоўніца няплодная. 15 Праганяе гандляроў з сьвятыні. 23 Сіла веры. 24 Шчырая малітва. 25 Дараваньне правінаў брату. 27 Якою ўладаю Ісус творыць усё. 30 Скуль Янава хрышчэньне.
1 Калі наблізіліся да Ерусаліму, і прышлі да Віфагіі і Віфаніі, пры гары Аліўнай, Ён пасылае двух з вучняў Сваіх;
2 I кажа ім: — ідзеце ў вёску, што перад вамі; уваходзячы ў яе, зараз-жа знойдзеце прывязанае асьлё, на якое ніхто з людзей не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзеце.
3 І калі хто скажа вам — што гэта вы робіце? — адказвайце, што яно патрабна Госпаду; і зараз-жа пашле яго сюды.
4 Яны пайшлі і знайшлі асьлё, прывязанае ля варот на скрыжаваньні вуліц, і адвязалі яго.
5 Некаторыя-ж з тых, якія там стаялі там, гаварылі ім: — што вы робіце? нашто адвязваеце асьлё?
6 Яны-ж адказалі, як загадаў ім Ісус, і тыя адпусьцілі іх.
7 I прывялі асьлё да Ісуса, і паклалі на яго адзеньне сваё; і Ён сеў на яго.
8 Многія-ж пасьцілалі адзеньне сваё па дарозе, а іншыя зразалі веткі з дрэваў і ўсьцілалі імі дарогу.
9 I тыя, якія ішлі наперадзе, і тыя, якія праводзілі Яго, усклікалі, прамаўляючы: — Асанна! дабраславёны, Хто йдзе ў Імя Гасподняе!
10 Дабраславёны надыход у Імя Гасподняе ўладарства айца нашага Давыда; асанна ў вышынях!
11 I ўвайшоў Ісус у Ерусалім і ў сьвятыню, і агледзеў усё; тады з-за позьняга ўжо часу, адыйшоў у Віфанію з дванаццацьма.
12 А назаўтра, калі яны выйшлі з Віфаніі, Ён адчуў голад.
13 I ўбачыўшы здалёк лісьцястую смакоўніцу, пайшоў, каб што знайсьці на ёй, а прыйшоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо ня час быў на смоквы.
14 Тады азваўся да яе Ісус: — няхай ніхто не скаштуе плёну з цябе павек; гэтае чулі і вучні Яго.
15 I прыйшлі яны зноў у Ерусалім; і, увайшоўшы ў храм, Ісус пачаў выганяць і прадаўцоў і пакупнікаў з сьвятыні, і паабарочваў сталы мянялаў і ўслоны гандляроў галубамі.
16 I не дазволіў, каб хто праз сьвятыню пераносіў якое-колечы надоб'е.
17 А навучаючы, гаварыў ім: —ці-ж не напісана «Дом Мой домам малітвы назавецца для ўсіх народаў», а вы зрабілі яго прытонам разбойнікаў.
18 Пачуўшы гэтае, кніжнікі і архісьвятары шукалі спосабу, каб загубіць Яго, бо баяліся Яго, таму што ўвесь народ падзіўляўся з навукі Ягонае.
19 I калі надыйшоў вечар, Ён выйшаў з места.
20 А раніцай, прайходзячы міма смакоўніцы, яны ўбачылі, што яна ссохла ўся ад карэньня.
21 I, успомніўшы, Пётра кажа Яму: — Раўві, глянь! смакоўніца, якую Ты пракляў, засохла.
22 I ў адказ Ісус прамовіў ім:
23 Мейце веру Божую. Папраўдзе кажу вам: калі-б хто сказаў гары гэтай — узьніміся і кінься ў мора, — і не зьняверыўся-б у сэрцы сваім, але паверыў, што споўніцца сказанае, — станецца яму, што-б ні сказаў.
24 Дзеля таго кажу вам: — усё, чаго-б у малітве прасілі, верце, што гэта дастанеце, і яно прыйдзе да вас.
25 I калі становіцеся на малітву, даруйце, калі што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш Нябесны дараваў вам правіны вашыя.
26 Калі-ж вы не даруеце, то і Айцец ваш Нябесны не даруе вам правінаў вашых.
27 I прыйшлі зноў у Ерусалім, і калі Ён хадзіў у храме, падыйшлі да Яго архісьвятары, і кніжнікі і старшыні.
28 I гаварылі Яму: — якою ўладаю Ты гэта робіш? і хто даў Табе ўладу рабіць гэта?
29 Ісус у адказ, сказаў ім: — спытаю і Я вас адно слова; адкажэце Мне, тады і Я вам адкажу, якою ўладаю раблю гэта.
30 Хрышчэньне Янава з неба было ці ад людзей? адкажэце Мне.
31 Яны-ж меркавалі ў сабе, думаючы: — калі скажам — з неба, — то Ён скажа — чаму-ж вы не паверылі?
32 А калі скажам — ад людзей, — дык боязна прад народам, бо ўсе лічылі Яна за праўдзівага прарока.
33 I сказалі ў адказ Ісусу: — ня ведаем, тады Ісус адказаў ім: — і Я не скажу вам, якою ўладаю раблю гэта.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 11 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.