Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Марка, 3 Паводле Марка, 3 глава

1 Рука сухая. 6 Змова фарысеяў з ірадыянамі на Ісуса. 10 Ацаленьне дакрананых да Ісуса. 11 Духі нячыстыя сьветчаць пра Исуса, як Сына Божага. 14 Дванаццаць Апосталыў. 24 Гаспадарства само ў сабе падзеленае. 29 Блюзьнерства на Духа Сьвятога. 33 Хто Маці і хто браты Ісусавы.
1 І прыйшоў зноў у сынагогу; там быў чалавек, які меў падсухую руку.
2 І сачылі Яго, ці ня будзе ацаляць у сыботу, каб абвінаваціць Яго.
3 Ён-жа кажа сухарукаму: — стань пасяродку.
4 Тады кажа ім: — ці належыць у сыботу дабро тварыць, ці тварыць зло; душу зьберагчы, ці загубіць? але яны маўчалі.
5 I глянуўшы на іх з гневам, у смутку з акамянеласьці сэрцаў іхных, прамовіў да сухарукага: — вытягні руку тваю; ён вытягнуў; і стала рука яго здаровая, як і другая.
6 Фарысеі, выйшаўшы, зараз-жа зрабілі змову з ірадыянамі на Яго, каб загубіць Яго.
7 Ісус-жа з вучнямі Сваімі адыйшоў да мора, а за Ім пайшло мноства народу з Галілеі, Юдэі.
8 І з Ерусаліму, і Ідумеі, і з-за Йардану, і з ваколіц Тыру і Сідону, — вялікай грамадою ішлі да Яго, дачуўшыся, што Ён тварыў.
9 I сказаў вучням Сваім, каб была прыгатаваная для Яго лодка, з увагі на мноства народу, каб ня сьціскалі Яго.
10 Бо шматлікіх Ён ацаліў, дык усе, хто меў нядуг, ціснуліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.
11 І духі нячыстыя, убачыўшы Яго, падалі прад Ім і крычалі, кажучы: — Ты Сын Божы!
12 Але Ён цьверда забараняў ім, каб не выяўлялі Яго.
13 Потым узыйшоў на гару, і паклікаў да Сябе, каго Сам хацеў.
14 I паставіў з іх дванаццаць, каб былі з Ім, і каб пасылаць іх на павучаньні.
15 I каб яны мелі ўладу вызваляць з нядугаў і выганяць злыдухаў.
16 Паставіў Сымона, даўшы яму імя Пётра.
17 I Якуба Заведэева і Яна, брата яго, даўшы ім іменьні Воанэргес, што значыць — сыны громавы.
18 I Андрэя, і Піліпа, і Баўтрамея, і Мацьвея, і Фаму, і Якуба Алфеевага, і Фадзея, і Сымана Кананіта.
19 І Юду Іскарыёта, які і прадаў Яго.
20 I прыходзяць у дом, і зноў зьбіраецца народ, дык не маглі і хлеба перакусіць.
21 Сваякі-ж Яго, дачуўшыся, нібы Ён не пры Сваім розуме, прышлі забраць Яго.
22 А кніжнікі, якія прыйшлі з Ерусаліму, гаварылі, што Ён мае ў Сабе вельзевула, і што выганяе злыдухаў сілаю князя шатанскага.
23 I, паклікаўшы іх, гаварыў ім прыпавесьцямі: як можа шатан шатана выганяць?
24 Калі гаспадарства само ў сабе падзеліцца, ня можа ўстаяць гаспадарства тое.
25 I калі дом разьдзеліцца сам у сабе — ня можа ўстаяць дом той.
26 А калі шатан паўстаў сам на сябе і разьдзяліўся, — ня можа ўстаяць, але канец яму.
27 Ніхто ня можа, увайшоўшы ў дом крэпкага чалавека, рабаваць дабро яго, пакуль ня зьвяжа крэпкага, і тады абрабуе дом яго.
28 Папраўдзе кажу вам: — усе грахі будуць адпушчаны сыном чалавечым і зьнявагі, якімі-б ні зьневажалі.
29 Але хто будзе зьневажаць Духа Сьвятога, таму ня будзе дараваньня ніколі, бо падлягае вечнаму асуджэньню.
30 Гэта сказаў Ён дзеля таго, што гаварылі: — Ён мае нячыстага.
31 I прыйшлі Маці Яго и браты; яны станулі вонках дому, і паслалі да Яго, каб паклікаць Яго.
32 Навокал Яго сядзеў народ, і сказалі Яму: — вось Маці Твая, і браты Твае, і сёстры Твае на падворку, шукаюць Цябе.
33 Ён-жа ў адказ прамовіў: — хто Маці Мая, і браты Мае?
34 I абвёўшы позіркам усіх, якія сядзелі вокал Яго, сказаў: — вось маці Мая і браты Мае.
35 Бо хто будзе выпаўняць волю Божую, той брат Мой, і сястра Мая, і Маці Мая.

Примечания к тексту

33 сёстры — ці — сестры.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 3 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.