Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Марка, 3 Эвангельле Марка, 3 глава

1 І прыйшоў ізноў у школу; і быў там чалаве́к, які ме́ў сухую руку.
2 І сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.
3 І ка́жа да сухарукага чалаве́ка: стань пасярэдзіне.
4 І кажа да іх: Ці нале́жыць рабíць у суботу добрае, ці рабіць благое Жыцьцё ратава́ць, ці загубіць? Яны маўчалі.
5 І, глянуўшы на іх з гне́вам, ту́жачы аб жо́рсткасьці сэрцаў іхніх, кажа таму чалаве́ку: працягнí руку тваю. Ён працягнуў, і зрабілася рука ягоная здаровая, як і другая.
6 Фарысэі, выйшаўшы, зараз жа склікалі з Ірадзіянамі раду аб Ім, каб загубіць Яго.
7 Але Ісус з вучнямі Сваімі адыйшоўся да мора, і за Ім пайшло множства народу з Галіле́і, Юдэі,
8 Ерузаліму, Ідумэі і з-за Іордану; дый з ваколіц Тыру й Сідону вялікай грамадой, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго.
9 І сказаў ву́чням Сваім, каб для Яго быў прыгатава́ны чо́вен, з увагі на мно́жства народу, каб ня цíснуліся да Яго.
10 Бо многіх Ён аздаравíў, дык хворыя цíснуліся да Яго, каб дакрану́цца да Яго.
11 І ду́хі нячы́стыя, ба́чучы Яго, па́далі перад Ім ды крычэлі, кажучы: Ты — Сын Божы!
12 Але Ён крэпка пагразіў ім, каб не выяўля́лі Яго.
13 І ўзыходзе на гару́ і кліча да Сябе́, каго Сам хаце́ў; і прыйшлі да Яго.
14 І выбраў з іх дванаццацех, каб з Ім былі, і каб пасылаць іх прапаве́дываць,
15 ды каб ме́лі ўладу аздараўля́ць ад хво́расьцяў і выганяць дэманаў;
16 і даў Сымону імя Пётр;
17 і Якава Завядзе́явага і Іоана, брата Якава, ім даў іме́ньні Боанэрге́с, што значыць — сыны громавы,
18 і Андрэя, і Піліпа, і Баўтраме́я, і Мацьве́я, і Хаму́, і Якава Алфе́явага, і Фадзе́я, і Сымона Кананіта,
19 ды Юду Іскарыёта, які й прадаў Яго.
20 І прыходзяць у дом: і ізноў зыхо́дзіцца народ, так што ім немагчы́ма было і хле́ба пае́сьці.
21 І, дачуўшыся, родныя Яго пайшлі ўзяць Яго, бо апавяда́лі, быццам Ён ня пры розуме.
22 А кніжнікі, што прыйшлі з Ерузаліму, гаварылі, што Ён ма́е ў Сабе́ вэльзэву́ла ды што выганяе дэманаў імем іхняга князя.
23 І, клікнуўшы іх, гаварыў ім прыпо́весьцямі: як можа сатана́ сатану́ выганяць?
24 Калі царства разьдзе́ліцца само ў сабе́, ня можа ўстаяць царства тое;
25 і калі дом разьдзе́ліцца сам у сабе́, ня можа ўстая́ць дом той;
26 і калі сатана́ падняўся на самога сябе́ ды разьдзяліўся, ня можа ўстая́ць, але кане́ц яму.
27 Ніхто, увайшоўшы ў дом дужо́га, ня можа абрабаваць дабра́ ягонага, пакуль ня зьвя́жа дужо́га, і тады абрабуе дом ягоны.
28 Запраўды кажу вам: будуць дарава́ны сыно́м чалаве́чым усе́ грахí і хулы́, якімі-б яны ні хулíлі;
29 але хто будзе хулíць Духа Сьвятога, таму ня будзе дарава́на ніколі, але падляга́е ве́чнаму асуджэньню.
30 Бо казалі: у Ім нячысты дух.
31 І прыйшлі браты і маці Яго і, сто́ячы во́нках, паслалі да Яго клікаць Яго.
32 І сядзе́ў каля Яго народ. І сказалі Яму: вось маці твая і браты тваі на падво́рку пытаюць Цябе́.
33 І сказаў ім, мовячы: хто маці Мая́ ці браты Мае́?
34 І, глянуўшы наўкола на сядзе́ўшых ля Яго, кажа: вось маці Мая́ і браты Мае́;
35 бо хто выпаўня́цімець волю Божую, той Мне́ і брат, і сястра, і маці.

Примечания к тексту

1 школа = сынагога.
23 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «сатана́ сатану́» на → «шатан шатана».
26 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «сатана́» на → «шатан».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Марка, 3 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.