Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Марка, 7 Эвангельле Марка, 7 глава

1 І сабраліся да Яго фарысэі й некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму;
2 і, убачыўшы некаторых з вучняў Яго, як е́лі хле́б нячыстымі (гэта значыць няўмытымі) рукамі, кары́лі іх.
3 Бо фарысэі і ўсе́ Юдэі, трыма́ючыся нака́заў старшых, не ядуць, не памыўшы чыста рук;
4 і з торгу, пакуль не памыюцца, не ядуць. Ёсьць і многае іншае, чаго яны, пераняўшы, трымаюцца: мыцьце ча́раў, кубкаў, ме́днага судзьдзя́ ды ўслонаў.
5 Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі ды кніжнікі: чаму вучні Тваі ня жывуць згодна з наказамі старшых, але нямытымі рукамі ядуць хле́б?
6 Ён жа, адка́зваючы, сказаў ім: добра прарочыў аб вас, крывадушных, Ісая, калі пісаў: людзі гэтыя паважаюць Мяне́ ву́снамі, а сэрца іх далёка ад Мяне́.
7 Але дарма́ пакланяюцца Мне́, навучаючы навук і за́паведзяў чалаве́чых (Ісая 29:13).
8 Бо вы, пакідаючы прыказаньне Божае, трымаецеся наказу чалаве́чага, мыцьця ча́раў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага.
9 І сказаў ім: ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае абы спаўняць ваш наказ?
10 Бо Майсе́й сказаў: паважай айца́ твайго і матку тааю: і хто зьневажа́е айца ці матку, няхай сьме́рцяй памрэ (Выхад 20:12; 21:16).
11 А вы кажаце: хто скажа айцу ці матцы: Корван, (гэта ёсьць — Дар), чым бы ад мяне́ карыстаўся,
12 таму дапуска́еце ўжо нічога больш не рабіць для айца́ свайго ці для маткі свае́,
13 адкідаючы слова Божае нака́зам вашым, які вы пастанавілі; ды робіце шмат падобнага да гэтага.
14 І, паклікаўшы ўве́сь народ, кажа да іх: слухайце Мяне́ ўсе́ ды разуме́йце.
15 Няма нічога, што, увахо́дзячы ў чалаве́ка звонку, магло бы зрабіць яго нячыстым; але тое, што выходзіць ад яго, — гэта тое, што робіць нячыстым чалаве́ка;
16 калі хто ма́е вушы чуць, няхай чуе.
17 І калі Ён увайшоў у дом ад народу, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго аб прыпо́весьці.
18 І сказаў ім: няўжо-ж і вы гэткія няця́мкія? Няўжо-ж не разуме́еце, што нішто, увахо́дзячы ў чалаве́ка звонку, ня можа яго зрабіць нячыстым,
19 бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, але ў жывот, і выходзіць вон, ачышчаючы ўсякую е́жу.
20 Дый сказаў: тое, што выходзе ад чалаве́ка, тое робіць яго нячыстым.
21 Бо з нутра́, з сэрца чалаве́чага выходзяць благія думкі, распуста, блуд, душагубства,
22 крадзе́жы, прагавíтасьць, злосьць, здра́да, бязглуздасьць, ліхое вока, хула́, пы́ха, дурнота.
23 Усё тое благое з нутра́ выходзіць і робіць нячыстым чалаве́ка.
24 І, устаўшы, пайшоў адтуль на ўзьме́жкі Тырскія й Сідонскія; і, увайшоўшы ў дом, не хаце́ў, каб хто даве́даўся; ды ўтаіцца ня здо́леў,
25 бо жанчына, дачка́ якое ме́ла ў сабе́ нячыстага духа, пачуўшы аб Ім, прыйшоўшы, ўпала да ног Ягоных;
26 а жанчына тая была пага́нка, родам Сірафінікіянка; і прасіла ў Яго, каб вы́гнаў нячыстага духа з дачкí яе́.
27 Але Ісус сказаў ёй: дай пе́рш насы́ціцца дзе́цям, бо ня гожа ўзяць хле́б у дзяце́й і кінуць сабакам.
28 Яна ж адказала Яму і сказала: так, Госпадзе; але й сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяце́й.
29 І сказаў ёй дзеля гэтага слова: ідзі! злы дух выйшаў з дачкí твае́.
30 І, прыйшоўшы ў свой дом, яна знайшла, што злы дух вы́йшаў, і дачка́ ляжыць на ложку.
31 І, ізноў вы́йшаўшы з зяме́ль Тырскіх і Сідонскіх, пайшоў да мора Галіле́йскага, пасярод Дзесяцігра́дзьдзя.
32 І прывялі да Яго глуханямо́га ды прасілі Яго ўзлажыць на яго руку.
33 І, узяўшы яго ад народу, паклаў пальцы Свае́ ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрану́ўся да языка яго́нага;
34 і, глянуўшы ў не́ба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффафа! што знача: расчыніся!
35 І ўраз жа расчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і пачаў добра гаварыць.
36 І загадаў ім не казаць нікому. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ шырэй апавядалі.
37 І тым бале́й дзівіліся ды гаварылі: ўсё добра зрабіў: робіць і глухія каб чулі, і нямыя каб гаварылі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Марка, 7 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.