Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Марка 7 Паводле Марка 7 раздзел

1 І зыйшліся да яго фарызэі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму.
2 І калі ўгледзелі, што некатрыя з ягоных вучняў ядзяць хлеб звычайнымі, гэта значыць, нямытымі рукамі, зганілі.
3 Бо фарызэі і ўсе жыды, калі часта не памыюць рук, не ядзяць, трымаючыся ўстановы старшых.
4 І з рынку, калі не памыюцца, не ядзяць; і шмат чаго іншага ёсьць, што ім перададзена, каб трымацца: абмываньне кубкаў, і збанкоў, і мядзянай пасуды, і ложкаў.
5 І пыталіся ў яго фарызэі і кніжнікі: Чаму вучні твае не паступаюць паводле ўстановы старшых, але звычайнымі рукамі ядзяць хлеб?
6 А ён, адказваючы, сказаў ім: Добра прарочыў аб вас, крывадушных, Ізаій (Із. 29:13), як напісана ёсьць: «Гэты народ паважае мяне вуснамі, але сэрца іх далёка ад мяне;
7 але дарма яны пакланяюцца мне, вучачы навук і прыказаньняў чалавечых».
8 Бо вы, пакідаючы прыказаньне Божае, трымаецеся ўстановы чалавечай, абмываньня збанкоў і кубкаў, і робіце шмат чаго іншага, падобнага да гэтага.
9 І казаў ім: Добра вы касуеце прыказаньне Божае, каб захаваць вашую ўстанову!
10 Бо Майсей сказаў: «Паважай бацьку твайго і матку тваю» і «Хто-б наругаўся бацьку або матцы, няхай сьмерцяй памрэ».
11 А вы кажаце: Калі-б чалавек сказаў бацьку або матцы: «Корбан (гэта значыць ахвяра) ёсьць тое, што табе ад мяне належыцца» —
12 і ўжо не дапускаеце таму што-колечы рабіць для свайго бацькі або маткі,
13 касуючы слова Божае праз вашую ўстанову, якую вы ўстанавілі. І шмат падобнага да гэтага вы робіце.
14 І паклікаўшы ізноў грамаду, казаў ім: Паслухайце мяне ўсе і зразумейце.
15 Няма нічога звонку чалавека, што-б уваходзячы ў яго, магло яго зрабіць нячыстым; але тое, што з чалавека выходзіць, гэта ёсьць, што робіць чалавека нячыстым.
16 Калі хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.
17 І калі ад грамады ўвайшоў у дом, пыталіся ў яго вучні ягоны аб прыповесьці.
18 І сказаў ім: Так і вы неарзумныя? Ці-ж не разумееце, што ўсё ўваходзячае ў чалавека звонку, ня можа яго зрабіць нячыстым?
19 Бо не ўваходзіць у ягонае сэрца, але ідзе ў жывот і выходзіць вон, ачышчаючы ўсякую ежу.
20 І казаў, што тое, што з чалавека выходзіць, тое робіць чалавека нячыстым.
21 Бо з нутра, з чалавечага сэрцы выходзяць благія думкі, чужалоствы, распуста, забойствы,
22 зладзействы, прагавітасьці, злосьці, здрада, бязстыднасьці, злое ока, блюзьнерства, гордасьць, дурнота.
23 Усё гэтае благое з нутра выходзіць і робіць чалавека нячыстым.
24 І ўстаўшы, пайшоў адтуль у граніцы Тыру і Сыдону. І ўвайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто ня ведаў, ды ня мог утаіцца.
25 Бо зараз-жа жанчына, якое дачка мела нячыстага духа, як толькі пачула аб ім, прыйшла і ўпала да ягоных ног,
26 бо была яна жанчына паганская, радам Сырафэнікіянка, і прасіла яго, каб выгнаў д’ябла з дачкі яе.
27 Ён сказаў ей: Дай перш наесьціся дзецям, бо ня добра браць хлеб дзяцей і кідаць сабакам.
28 А яна адказала і сказала яму: Так, Пане, але-ж і шчаняты ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей.
29 І сказаў ей: Дзеля гэтых слоў ідзі, выйшаў д’ябал з тваей дачкі.
30 І калі яна прыйшла ў свой дом, знайшла дзяўчыну ляжачую на ложку і што д’ябал выйшаў.
31 І выйшаўшы ізноў з граніц Тыру, прыйшоў праз Сыдон да Галілейскага мора пасярод граніцаў Дэкапольскіх.
32 І прывялі да яго глухога і нямога, і прасілі яго, каб узлажыў на яго руку.
33 І ўзяўшы яго на бок ад грамады, узлажыў пальцы свае ў ягоныя вусны і, плюнуўшы, дакрануўся да языка яго,
34 і ўзглянуўшы ў неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффэта, што значыць: адчыніся.
35 І зараз-жа адчыніліся вушы ягоны, і разьвязалася вязь языка ягонага і гаварыў добра.
36 І загадаў ім, каб нікому не казалі. Але чым болей ён ім загадываў, тым болей славілі
37 і тым болей дзівіліся, кажучы: Добра ўсё зрабіў: і глухіхі зрабіў, што чуюць, і нямых, што гавораць.

Зноскі:

2 Гл. Мт. 15:2. Жыды перад ядою рабілі рытуальнае абмываньне, чаго не рабілі вучні Хрыстовы.

4 «Вярнуўшыся з рынку», жыды без рытуальнага абмыцьця ня елі.

9 «Добра касуеце» тут у значэньні «добра абмінаеце», «добра зносіце». Гл. Мт. 15:3.

22 «Злое вока» тут азначае завіднасьць; «неразумнасьць» азначае бязбожную дурнату, якою азначалі ў Ст. Законе людзей сапсутых, якія жывуць бяз Бога ў сэрцы.

24 Хрыстус пайшоў туды ня дзеля абвяшчаньня слова Божага і затым не хацеў выяўляцца, але слава аб ім ужо прыйшла і туды.

27 Езус не адкідае цалком яе просьбы, але толькі адзначае, што трэба даць наесьціся сьпярша дзецям г. зн. жыдом, а потым ужо паганам. Гл. Мт. 15:24-26.

33 Узяў яго на бок ад грамады мусіць дзеля таго, каб ня было лішняга розгаласу. Так Езус рабіў і ў іншых выпадках. (Гл. Мк. 5:27; 8:23).

34 Гэтыя знакі мелі прабудзіць і павялічыць веру ў таго чалавека. І цяпер пры хросьце сьвятар выгаварвае гэтыя словы Хрыстуса «Эффэта».


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Марка, 7 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Марка 7 раздзел в переводах:
Марка 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.