Библия Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Марка, 15 Паводле Марка, 15 глава

1 І зараз нараніцы, зрабіўшы нараду, архісьвятары з старшымі і кніжнікамі і ўсей Радай, зьвязаўшы Езуса, павялі і перадалі Пілату.
2 І спытаўся ў яго Пілат: Ты ёсьць кароль Юдэйскі? Ён-жа адказваючы сказаў яму: Ты кажаш.
3 І вінавацілі яго архісьвятары ў многім.
4 Пілат-жа ізноў спытаўся ў яго, кажучы: Не адказваеш нічога? Глядзі, у якіх вялікіх справах цябе вінавацяць!
5 Езус-жа болей не адказаў нічога, так што дзівіўся Пілат.
6 А на дзень сьвяточны меў звычай выпушчаць ім аднаго з вязьняў, каго-б загадалі.
7 Быў-жа, каторы называўся Барабба, каторы з бунтаўнікамі быў у вязьніцы, каторы ў бунце ўчыніў забойства.
8 І калі прыйшла грамада, пачала прасіць, каб учыніў ім, як заўсёды.
9 Пілат-жа адказаў ім і сказаў: Хочаце, выпушчу вам караля Юдэйскага?
10 Бо ведаў, што архісьвятары выдалі яго дзеля завісьці.
11 Але архісьвятары падбурылі грамаду, каб лепш пусьціў ім Бараббу.
12 Пілат-жа адказваючы ізноў сказаў ім: Што-ж хочаце, каб я зрабіў каралю Юдэйскаму?
13 А яны ізноў закрычылі: Укрыжуй яго!
14 Пілат-жа сказаў ім: Што-ж ён зрабіў благое? Але яны тым болей крычалі: Укрыжуй яго!
15 І Пілат, хочучы дагадзіць народу, пусьціў ім Бараббу, а Езуса ўбічаванага аддаў, каб быў укрыжаваны.
16 А жаўнеры завялі яго ў дварышча суду і сабралі ўсю роту.
17 І апранулі яго ў пурпур, і сплёўшы цярновы вянок узлажылі на яго.
18 І пачалі вітаць яго: Будзь прывітаны, кароль Юдэйскі!
19 І білі яго па галаве трысьцінаю, і плявалі на яго, і станавячыся на калені, кланяліся яму.
20 І калі насьмяяліся з яго, зьнялі з яго пурпур і апранулі яго ў ягонае адзеньне і вывелі яго, каб яго ўкрыжаваць.
21 І прымусілі нейкага праходзячага міма, Сымона Кірэнэйца, які ішоў з вёскі, бацьку Александра і Руфа, каб нёс крыж ягоны.
22 І прывялі яго на месца Голгота, што значыць месца Трупнога Чэрапу.
23 І давалі яму піць віно зьмяшанае з міррай, але ён ня прыняў.
24 І ўкрыжаваўшы яго, падзялілі адзеньне ягонае, кідаючы жэраб над ім, хто што меў узяць.
25 Была-ж трэцяя гадзіна; і ўкрыжавалі яго.
26 І быў надпіс віны яго напісаны: Кароль Юдэйскі.
27 І з ім укрыжавалі двух разбойнікаў, аднаго па правай, а другога па левай руцэ яго.
28 І споўнілася Пісаньне, каторае кажа: «І з злачынцамі ён палічаны» (Із. 53:12).
29 А праходзячыя міма блюзьнілі яму, ківаючы галавамі сваімі і кажучы: Во, што развальваеш сьвятыню Божую і ў тры дні адбудоўваеш,
30 ратуй самога сябе, зыходзячы з крыжа.
31 Таксама і архісьвятары, насьміхаючыся, адзін да другога з кніжнікамі гаварылі: Другіх ратаваў, а сябе самога ня можа паратаваць.
32 Няхай-жа цяпер Хрыстус, кароль Ізраільскі, зыйдзе з крыжа, каб мы бачылі і паверылі. І тыя, што былі з ім укрыжаваныя, наругаліся з яго.
33 І калі настала шостая гадзіна, зрабілася цемра па ўсей зямлі аж да гадзіны дзевятай.
34 А ў дзевятай гадзіне закрычаў Езус вялікім голасам, кажучы: «Елоі, Елоі, ламма сабахтані»? што значыць: Божа мой, Божа мой, чаму-ж Ты мяне пакінуў?
35 А некаторыя з тых, што стаялі навакол, чуючы гаварылі: Вось Гальяша кліча.
36 Адзін-жа, пабегшы і напоўніўшы губку воцтам і насадзіўшы на трысьціну, даваў яму піць, кажучы: Чакайце, паглядзім, ці прыйдзе Гальяш, каб зьняць яго.
37 Езус-жа, закрычаўшы вялікім голасам, сканаў.
38 І заслона сьвятыні разьдзёрлася надвое ад верху аж да нізу.
39 А сотнік, каторы стаяў напроціў, бачачы, што гэтак крычачы, сканаў, сказаў: Сапраўды гэты чалавек быў Сынам Божым.
40 Былі-ж і жанчыны, углядаючыся здалёку, паміж каторымі была Марыя Магдалена, і Марыя, матка Якуба Малодшага і Язэпа, і Саламея;
41 і калі быў у Галілеі, хадзілі за ім і служылі яму, і многа іншых, каторыя разам з ім былі прыйшоўшы у Ерузалім.
42 І калі ўжо настаў вечар, (бо быў дзень Прыгатаўленьня, які бывае перад суботай),
43 прыйшоў Язэп з Арыматэі, выдатны радны, каторы і сам чакаў каралеўства Божага, і сьмела ўвайшоў да Пілата, і прасіў цела Езуса,
44 а Пілат зьдзівіўся, ці ўжо памёр. І клікнуўшы сотніка, спытаўся ў яго, ці ўжо памёр.
45 І калі даведаўся ад сотніка, дараваў цела Язэпу.
46 Язэп-жа, купіўшы палатно і зьняўшы яго, завярцеў у палатно і палажыў яго ў гробе, які быў высечаны з скалы, і прываліў камень да ўваходу ў гроб.
47 Марыя Магдалена і Марыя Язэпава глядзелі, дзе яго палажылі.

Примечания к тексту

1 Гл. Мт. 27:1 і наст.

21 Гэты Сымон, як перадаюць старадаўныя пісьменьнікі, навярнуўся, быў біскупам у Заярданьні і памёр мучаніцкаю сьмерцяй.

23 Гл. Мт. 27:34 і наст.

25 Трэцяя гадзіна ў тагачасных жыдоў — гэта быў час паміж нашай 9 і 12 дня. Магчыма, што Езуса ўкрыжавалі зараз перад нашай 12-ай.

33 Гадзіна 6-9 гэта наша 12-3 па палудні. Гл. Мт. 27:45.

44 Сябры Сангэдрыну былі ў Пілата і прасілі, каб паламаць галені ўкрыжаваным, каб прысьпешыць сьмерць. Гэта было ў тую-ж пятніцу 3 па паўдні. Калі зараз потым зьявіўся Язэп з Арыматэі, просячы цела Езуса, Пілат зьдзівіўся, ці Езус ужо памёр і паклікаўшы сотніка, які быў пры сьмерці Езуса і які пасьля паламаньня галеняў вярнуўся на замак, выслухаў ад яго афіцыяльнай справаздачы аб сьмерці Езуса. Упэўніўшыся, што езус памёр, Пілат пазволіў зьняць цела Езуса з крыжа і пахаваць. Гл. Мт. 27:57.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 15 глава. Пераклад В. Гадлеўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.