Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Марка 2 Паводле Марка 2 раздзел

1 І па днях ён ізноў увайшоў у Капарнаум, і пачулі, што ён ёсьць у доме.
2 І зыйшлося многа, так што не хватала месца нават каля дзьвярэй, і ён гаварыў да іх слова.
3 І прыйшлі да яго, нясучы спаралізаванага, якога нясьлі чатырох.
4 І ня могучы яго палажыць перад ім дзеля грамады, разабралі дах, дзе ён быў і зрабіўшы дзіру, спусьцілі ложа, на каторым ляжаў спаралізаваны.
5 Калі-ж Езус убачыў іх веру, сказаў спаралізаванаму: Сыне, адпушчаюцца табе грахі твае.
6 Былі-ж там некаторыя з кніжнікаў, седзячы і думаючы ў сэрцах сваіх:
7 Што гэта ён гаворыць? Ён блюзьніць. Хто можа адпусьціць грахі, апрача аднаго Бога?
8 Езус, зараз пазнаўшы гэтае духам сваім, што яны гэтак у сабе, сказаў ім: Нашто вы гэта думаеце ў сэрцах вашых?
9 Што лягчэй сказаць спаралізаванаму: «Адпушчаюцца табе грахі», ці сказаць: «Устань, вазьмі ложа тваё і хадзі».
10 Але каб вы ведалі, што Сын чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаць грахі — сказаў спаралізаванаму:
11 Табе кажу: Устань, вазьмі ложа тваё і ідзі ў дом твой.
12 І той зараз-жа ўстаў, і падняўшы ложа, пайшоў перад усімі, так што дзівіліся ўсе і славілі Бога, кажучы: Што ніколі мы гэтак ня бачылі.
13 І выйшаў ізноў да мора, а ўся грамада прыходзіла да яго і ён вучыў іх.
14 І праходзячы, угледзеў Левія Альфэявага, сядзячага пры мытніцы і сказаў яму: Ідзі за мною. І ён устаўшы, пайшоў за ім.
15 І сталася, калі сядзеў за сталом у ягоным доме, многа мытнікаў і грэшнікаў сядзела разам з Езусам і вучнямі яго, бо іх многа было, што ішлі за ім.
16 А кніжнікі і фарызэі, бачачы, што ён еў з мытнікамі і грэшнікамі, казалі ягоным вучням: Чаму з мытнікамі і грэшнікамі есьць і п’е ваш вучыцель?
17 Езус, пачуўшы гэтае, сказаў ім: Здаровым ня трэба лекара, але хворым, бо я ня прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшных.
18 А вучні Яна і фарызэі пасьцілі. І прыйшлі і сказалі яму: Чаму вучні Янавы і фарызэявы посьцяць, а твае вучні ня посьцяць?
19 І сказаў ім Езус: Ці-ж могуць вясельныя госьці пасьціць, пакуль з імі ёсьць малады? Пакуль яны маюць з сабою маладога, ня могуць пасьціць.
20 Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх маладога і тады будуць пасьціць у гэныя дні.
21 Ніхто не прышывае латы з сырога сукна да старое адзежы, бо інакш новая лата адрывае ад старога і робіцца большая дзіра.
22 І ніхто ня лье новага віна ў старыя мяхі, бо інакш віно разарве мяхі, і віно разальецца, і мяхі прападуць. Але новае віно трэба ліць у новыя мяхі.
23 І ізноў сталася, калі Пан праходзіў у суботу праз збожа і вучні ягоны пачалі ісьці і рваць каласы.
24 А фарызэі казалі яму: Вось што яны робяць у суботу, чаго ня можна.
25 І сказаў ім: Ці-ж вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе і захацеў есьці сам і тыя, што з ім былі?
26 Як ён увайшоў у дом Божы за Абіятара, архісьвятара і еў ахвярныя хлябы, якіх ня можна было есьці, як толькі сьвятарам, і даў тым, што з ім былі?
27 І сказаў ім: Субота ўстаноўлена для чалавека, а не чалавек для суботы.
28 І так Сын чалавечы ёсьць панам так-жа і суботы.

Зноскі:

4 «Разабралі дах» гэта знача разабралі сталаваньне. Трэба ведаць, што ў Палестыне будавалі (і цяпер будуюць) дамы з роўным дахам, на гэты «дах» вядуць сходы, прыладжаныя звонку каля сьцяны дому; вось па гэтых сходах людзі ўзыйшлі на дах, разабралі сталаваньне з каменных пліт і паміж бэлькамі спусьцілі спаралізаванага проста да ног Езуса.

9 І адпусьціць грахі, і аздаравіць хворага — рэч трудная і магчымая толькі для Бога. Хрыстус робіць і адно і другое і гэтым паказвае, што ёсьць Богам.

10 Што значыць «Сын чалавечы» гл. Мт. 8:20.

14 Левій зваўся яшчэ Матэуш. Два імёны ў жыдоў здараліся даволі часта.

15 Аб грэшніках глядзі Мт. 9:10. Мытнікі і грэшнікі ішлі за Езусам, бо ён для іх быў добры і хацеў іх пацягнуць у каралеўства Божае.

21 Гл. Мт. 9:17.

23 Гл. Мт. 12:1. Права Майсея забараняла ў суботу сеяць і жаць, а фарызэі ў сваей рупнасьці ішлі яшчэ далей: яны забаранялі нават зрываць каласы. Хрыстус выказвае на прыкладзе Давіда, як трэба разумець сьвяткаваньне суботы.

27 Шабат устаноўлены для добра людзей, каб людзі маглі лепш і свабадней аддаць у гэты дзень чэсьць Богу.

26 Панам суботы быў Бог (Ягвэ), дык Хрыстус, кажучы, што ён ёсьць панам суботы, адзначае, што ён Сын Божы, роўны Богу. Аб належным сьвяткаваньні суботы Хрыстус часта вядзе гутаркі з фарызэямі і кніжнікамі, выказваючы іхныя памылковыя разуменьні сьвяткаваньня суботы.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Марка, 2 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Марка 2 раздзел в переводах:
Марка 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.