Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Марка, 7 Паводля Марка, 7 глава

1 І былі сабраўшыся да Яго хварысэі і нікаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі зь Ярузаліму.
2 І ўбачыўшы нікаторых з вучняў Ягоных, што елі хлеб нячыстымі гэта значыць няўмытымі рукамі, асуджалі (іх).
3 Бо хварысэі і ўсе жыды, трымаючыся наказу старэйшых, ня ядуць пакуль ня ўмыюць старанна ру́кі.
4 І (прыйшоўшы) з торгу, пакуль ня абмыюцца, ня ядуць. Ёсьць і (яшчэ) многае іншае, чаго яны пастанавілі трымацца: абмыцьцё чараў і кубкаў і катлоў і ўслонаў.
5 Потым пытаюцца ў Яго хварысэі і кніжнікі: чаму вучні Твае ня жывуць згодна наказаў старэйшых, але няўмытымі рукамі ядуць хлеб?
6 Ён жа, адказаўшы, сказаў ім: добра прарочыў пра вас крывадушнікаў Гісая, як напісана: народ гэты шануе Мяне вуснамі, сэрца ж іхнае знаходзіцца далёка ад Мяне;
7 але марна пакланяюцца Мне, навучаючы навукам, прыказаньням чалавечым (Гісая 29:13).
8 Бо пакінуўшы прыказаньне Бога трымаецеся загадаў чалавечых: абмываньня кубкаў і чараў і многага другога падобнага таму трымаецеся.
9 І казаў ім: ці добра што вы адкідаеце прыказаньне Бога, каб трымацца вашых наказаў?
10 Бо Масей сказаў: шануй бацьку твайго і матку тваю: і хто зьняважа́е бацьку ці матку няхай памрэ сьмерцяй.
11 А вы гаворыце: калі чалавек скажа бацьку ці матцы: корван, — што азначае: «дар (Богу) — чым бы ты ад мяне карыстаўся»,
12 і ўжо дазваляеце яму нічога ня рабіць бацьку свайму ці матцы сваёй,
13 абяссільваючы Слова Бога наказам вашым, які вы пастанавілі; і робіце шмат падо́бнага да гэтага.
14 І паклікаўшы ўвесь народ, казаў ім: слухайце Мяне ўсе і разумейце:
15 няма нічога, што ўваходзіць у чалавека звонку, што можа яго апаганіць; але тое, што выходзіць зь яго, гэна апаганьвае чалавека.
16 Калі хто мае вушы чуць, хай слухае!
17 І калі Ён увайшоў у дом ад народу, вучні Ягоныя пыта́ліся ў Яго пра прыповесьць.
18 І кажа ім: настолькі і вы няцямныя? няўжо ж ня разумееце, што нішто, што ўваходзіць у чалавека звонку, ня можа яго апаганіць?
19 Бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, але ў страўнік, і выходзіць вонкі, ачышчаючы ўсякую ежу.
20 І казаў: што выхо́дзіць з чалавека, тое апаганьвае чалавека.
21 Бо з нутра, з сэрца чалавечага выходзяць благія думкі, пералюбы, блудадзействы, забойствы,
22 крадзяжы, прагавíтасьць, злосьць, ашу́ка, бессарамяжнасьць, ліхое вока, блюзьне́рства, пыха, няразумнасьць.
23 Усё гэтае ліха з нутра выходзіць і апаганьвае чалавека.
24 І выправіўшыся адтуль, прыйшоў у межы Тыра і Сідона. І ўвайшоўшы ў дом, ня хацеў, каб хто-небудзь даведаўся, але ня здолеў утаіцца.
25 Бо жанчына, дачка якой мела ў сабе нячыстага духа, пачуўшы пра Яго, прыйшоўшы ўпала да Ног Ягоных;
26 а была тая жанчына пага́нка, родам сірафінікіянка; і прасіла Яго, каб выгнаў дэмана зь ейнай дачкі.
27 Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзе́цям, бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам.
28 А яна адказала Яму і кажа: так, Госпадзе! але і сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяцей.
29 І сказаў ёй: дзеля гэтага слова, ідзі; дэман выйшаў з тваёй дачкі.
30 І прыйшоўшы ў свой дом (яна) знайшла, што дэман выйшаў, і дачка ляжыць на ложку.
31 І ізноў выйшаўшы зь зямель Тыра і Сідона прыйшоў да мора Галілеі пасярод земляў Дзесяціместа.
32 І прыводзяць да Яго глухога гугнявага і просяць Яго, каб усклаў на яго Руку́.
33 І адвёўшы яго ўбок асобна ад натоўпу, уклаў Пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся языка ягонага.
34 І глянуўшы ўверх да неба ўздыхнуў і кажа яму: Эўпата, што значыць: расчыніся!
35 І адразу быў расчынены слых яго́ны, і разьвязаны путы языка ягонага, і пачаў добра гаварыць.
36 І загадаў ім ніко́му ня расказваць. Але ко́лькі Ён ім ні забараняў, яны яшчэ больш разгалошвалі.
37 І вельмі моцна зьдзіўляліся, кажучы: усё добра зрабіў: і глухіх робіць чуячымі, і нямых — гаворачымі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Марка, 7 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.