Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Марка, 8 Паводля Марка, 8 глава

1 У тыя дні, як сабралася дужа многа народу, і ня мелі чаго паесьці, Ісус клікнуўшы вучняў Сваіх кажа ім:
2 шкада (Мне) народу, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне і ня маюць чаго паесьці;
3 і калі адпушчу іх дамоў галоднымі, нікаторыя аслабеюць у дарозе, бо яны прыйшлі здалёку.
4 І вучні Ягоныя адказалі Яму: якім чынам тут у пустэльні хто зможа накарміць іх хлебам?
5 І пытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны сказалі: сем.
6 Тады загадаў народу ўзьлегці на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў (ды) падзякаваўшы, паламаў і аддаў вучням Сваім, каб разда́лі. І (яны) разда́лі народу.
7 І мелі (яны) некалькі рыбак; і багаславіўшы сказаў раздаць і іх.
8 І паелі і насыціліся; і сабралі рэшты кавалкаў сем кошыкаў.
9 І было пад’еўшых каля чатырох тысячаў; і адпусьціў іх.
10 І адразу ўвайшоўшы ў човен з вучнямі Сваімі прыплыў у межы Далмануты.
11 І выйшлі хварысэі, ды пача́лі зь Ім спрачацца, патрабуючы ад Яго знаку зь неба, спакушаючы Яго.
12 І са стогнам у Духу Ён гаворыць: для чаго род гэты патрабуе знаку? Праўду кажу вам, ня будзе даны знак роду гэтаму.
13 І пакінуўшы іх ізноў увайшоў у човен, адплыў на той бок.
14 І забыліся ўзяць хлябоў і акрамя аднаго хлеба нічога ня мелі з сабою ў чаўне.
15 А (Ён) наказаваў ім кажучы: глядзеце сьцеражыцеся кісьлі хварысэяў і кісьлі Гірада.
16 І разважалі між сабою кажучы: (гэта што) хлябоў ня маем.
17 І, уразумеўшы, Ісус кажа ім: чаго разважаеце, што хлябоў ня маеце? Няўжо яшчэ ня разумееце і ня цяміце? Няўжо (дагэтуль) маеце сэрца вашае скамянеўшым?
18 Маючы вочы ня бачыце? І маючы вушы ня чуеце? І ня помніце?
19 Калі (Я) пяць хлябоў разламаў на пяць тысячаў, колькі поўных кошыкаў кавалкаў (вы) сабралі? Кажуць Яму: дванаццаць.
20 А калі сем — на чатыры тысячы, колькі поўных кошыкаў кавалкаў (вы) сабралі? Яны ж сказалі: сем.
21 І казаў ім: як жа ня разумееце?
22 І прыходзіць да Бэтсаіды; і прыводзяць да Яго сьляпога, і просяць Яго, каб дакрануўся да яго.
23 І ўзяўшы сьляпога за руку́ вывеў яго за сяло і плюнуўшы яму на вочы, усклаўшы Ру́кі на яго спытаўся ў яго, ці бачыць што небудзь?
24 І той празерыўшы сказаў: бачу людзей, бачу ходзяць як дрэвы.
25 Потым ізноў палажыў Ру́кі на вочы яму і зрабіў, каб ён бачыў. І (ён) быў аздароўлены і ўбачыў усіх ясна.
26 І паслаў яго дамоў кажучы: і ў сяло ня заходзь, і ня расказвай нікому ў сяле.
27 І пайшоў Ісус і вучні Ягоныя ў сёлы Кесары Піліпавай. І па дарозе (Ён) пытаўся вучняў Сваіх кажучы ім: за каго Мяне лічаць людзі?
28 Яны ж адказалі: за Яана Хрысьціцеля, а іншыя за Ільлю, а іншыя за аднаго з прарокаў.
29 Тады Ён кажа ім: а вы за Каго Мяне ўважаеце? І адказваючы Пётра кажа Яму: Ты ёсьць Хрыстос.
30 І строга забараніў ім, каб нікому ня казалі пра Яго.
31 І пачаў навучаць іх, што Сын Чалавечы мае шмат адпакутаваць і быць адкінутым старэйшынамі і архірэямі і кніжнікамі і быць забітым, і цераз тры дні ўваскрэснуць.
32 І гаварыў пра гэта адкрыта. І Пётра адклікаўшы Яго пачаў пярэчыць Яму.
33 А Ён, абярнуўшыся і зірнуўшы на вучняў Сваіх строга забараніў Пятру кажучы: адыйдзі ад Мяне, шатан, бо клапоцішся ня пра тое, што Божае, але што чалавечае.
34 І паклікаўшы народ разам з вучнямі Сваімі сказаў ім: хто хоча пайсьці за Мною, адрачыся ад самога сябе і вазьмі крыж свой і ідзі ўсьлед за Мною.
35 Бо хто хоча жыцьцё сваё ўратаваць, той страціць яго; а хто страціць жыцьцё сваё за Мяне і Эвангельле, той ўратуе яго.
36 Бо якая карысьць чалавеку, калі (ён) здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць?
37 Альбо, які выкуп дасьць чалавек за душу́ сваю?
38 Бо хто пасаромеецца Мяне і Маіх Словаў у родзе гэтым пералюбным і грэшным, таго пасаромеецца і Сын Чалавечы, калі прыйдзе ў Славе Ба́цькі Свайго са сьвятымі Ангеламі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Марка, 8 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.