Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Марка 10 Паводля Марка 10 раздзел

1 І адыйшоўшы адтуль, прыходзіць у межы Юдэі з боку Ярдану. І зноў зьбіраюцца каля Яго людзі; і па звычаю Свайму (Ён) ізноў вучыў іх.
2 І, падыйшоўшы, хварысэі спакушаючы Яго спыталіся ў Яго: ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю?
3 Ён жа адказаўшы сказаў ім: што вам наказаў Масей?
4 А яны сказалі: Масей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца.
5 І, адказаўшы, Ісус сказаў ім: дзеля жорсткасьці сэрца вашага (ён) напісаў вам гэты наказ.
6 Бо на пачатку тварэньня Бог мужчынай і жанчынай стварыў іх.
7 Пагэтаму пакіне чалавек бацьку свайго і маці і будзе прылеплены да жонкі сваёй.
8 І будуць двое (злучаны) у адно цела, так што ўжо ёсьць ня двое, а адно цела.
9 Пагэтаму, што Бог злучыў, чалавек ня павінен разлучаць.
10 А ў доме вучні Ягоныя ізноў спыталіся Яго пра тое самае.
11 І кажа ім: калі хто разьвядзецца з жонкаю сваёю і возьме (за жонку) другую, творыць пералюб супраць яе (жонкі).
12 Таксама і жонка калі разьвядзецца з мужам сваім і выйдзе замуж за другога, творыць пералюб.
13 І прыносілі да Яго дзяцей, каб (Ён) дакрануўся да іх; але вучні ня дапускалі тых, што прыно́сілі.
14 Убачыўшы гэтае, Ісус загневаўся і сказаў ім: пусьціце дзяцей прыходзіць да Мяне і ня перашкаджайце ім, бо гэткіх ёсьць Валадарства Бога.
15 Праўду кажу вам: калі хто ня прыйме Валадарства Бога, як дзіця, ня ўвойдзе ў Яго.
16 І абняўшы іх, усклаўшы на іх Ру́кі, багаславіў іх.
17 А калі выходзіў Ён у дарогу, падбег нехта, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўніку добры! што мне рабіць, каб успадкава́ць жыцьцё вечнае?
18 Ісус жа сказаў яму: чаму (ты) называеш Мяне добрым? (Бо) ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
19 Прыказа́ньні ведаеш: ня чыні пералюбу; ня забівай; ня крадзі; ня сьведчы ілжыва; ня ашу́квай; шануй бацьку твайго і матку.
20 Ён жа адказаўшы сказаў Яму: Настаўнік! усяго гэтага я пільнаваўся змалку дзён маіх.
21 Ісус жа, глянуўшы на яго, упадабаў яго і сказаў яму: аднаго табе ня хапае: пайдзі, усё, што маеш, прадай і раздай убогім, і будзеш мець скарб на Небе; і, узяўшы крыж, прыходзь і ідзі сьледам за Мною.
22 Ён жа стаўшы засмучаным гэтым словам, адыйшоў замаркочаным; бо меў вялікую маёмасьць.
23 І паглядзеўшы навако́л Ісус кажа вучням Сваім: зь якімі цяжкасьцямі багатыя ўвойдуць у Валадарства Бога!
24 Вучні ж былí ўра́жаны ад слоў Ягоных. Але Ісус ізноў пачаўшы гаварыць, кажа ім: дзеці! як цяжка ўвайсьці ў Валадарства Бога тым, хто ўскладае надзею на багацьце;
25 лягчэй вярблюду́ прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Бога.
26 Яны ж былі вельмі моцна зьдзіўлены, гаворачы між сабою: дык хто тады можа быць уратаваным?
27 І глянуўшы на іх, Ісус кажа: людзям (гэта) нямагчыма, але ня Богу; бо ўсё магчыма Богу.
28 І пачаў Пётра гаварыць Яму: вось мы пакінулі ўсё і пайшлі сьледам за Табою.
29 І адказаўшы Ісус сказаў: праўду кажу вам: няма нікога хто пакінуў дом, альбо братоў, альбо сёстраў, альбо бацьку, альбо матку, альбо жонку, альбо дзяцей, альбо землі дзеля Мяне і Эвангельля,
30 і ня атрыма́ў бы цяпер, у гэты час сярод перасьледаваньняў у сто разоў больш дамоў і братоў і сёстраў, і матак, і дзяцей, і земляў, а ў веку будучым жыцьця вечнага.
31 І многія першыя будуць апошнімі, а апошнія першымі.
32 Калі (яны) былі ў дарозе ўзыходзячы ў Ярузалім, а Ісус ішоў паперадзе іх, а яны ідучы ўсьлед за (Ім) жаха́ліся і былі ў страху. І ўзяўшы дванаццаць (Ён) ізноў пачаў гаварыць ім тое, што мае зь Ім стацца:
33 Вось мы ўзыходзім у Ярузалім, і Сын Чалавечы будзе прада́ны архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць і перададуць Яго паганам (на сьмерць).
34 І назьдзекуюцца над Ім, і будуць бічаваць Яго, і аплююць Яго, і заб’юць Яго; і на трэйці дзень уваскрэсьне.
35 Тады падыйшлі да Яго Якуб і Яан, сыны Завядзея, кажучы: Настаўнік! хочам каб (Ты) зрабіў нам, калі чаго папросім.
36 Ён жа сказаў ім: чаго хочаце, каб Я зрабіў вам?
37 Яны ж сказалі Яму: дай нам, каб адзін справа ад Цябе, а другі зьлева ад Цябе селі ў Славе Тваёй.
38 Але Ісус сказаў ім: ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, якую Я п’ю і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?
39 Яны ж сказалі Яму: можам. А Ісус сказаў ім: запраўды чару, якую Я п’ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны.
40 Але сесьці праваруч ад Мяне і леваруч ад Мяне — ня Маё (права) даваць, але каму ўгатавана.
41 І пачуўшы дзесяць пача́лі абурацца на Якуба і Яана.
42 А Ісус, паклікаўшы іх, гаворыць ім: (вы) ведаеце, што тыя, што лíчацца князямі народаў, пануюць над імі, і вяльмо́жы іхнія валадараць над імі.
43 Але ня так хай будзе паміж вамі, але калі хто хоча стаць большым сярод вас, хай будзе вам слугою.
44 І хто хоча (між) вамі стаць першым, хай будзе для ўсіх рабом.
45 Бо і Сын Чалавечы прыйшоў ня каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць жыцьцё Сваё як выкуп за многіх.
46 І прыходзяць у Ярыхон. А пры выходзе зь Ярыхону Ягоным і вучняў Ягоных і мноства народу (натыкаюцца што) каля дарогі сядзеў жабруючы сьляпы Варцімей, сын Цімея.
47 І пачуўшы што (сярод народу) знаходзіцца Ісус Назарэй, пачаў крычаць і гаварыць: Ісусе, Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!
48 І многія зага́двалі яму, каб змоўк; але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давідаў! зьлітуйся нада мною!
49 І, спыніўшыся, Ісус загадаў яго паклікаць. І клічуць сьляпога кажучы яму: ня бойся, уставай, кліча цябе.
50 І ён ськінуўшы верхнюю вопратку сваю, устаўшы падыйшоў да Ісуса.
51 І адказаўшы гаворыць яму Ісус: чаго хочаш, каб Я зрабіў табе? А сьляпы сказаў Яму: Вучыцелю! каб мне празерыць.
52 Ісус жа сказаў яму: ідзі, вера твая ўратавала цябе. І той адразу празерыў і пайшоў за Ісусам па дарозе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Марка Сьвятое Эвангельле, 10 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Марка 10 раздзел в переводах:
Марка 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.