Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Марка, 11 Паводля Марка, 11 глава

1 І калі наблізіліся да Ярузаліму, да Бітхвагі і Бітані, да гары Аліваў, (Ён) пасылае двух вучняў Сваіх,
2 і кажа ім: ідзіце ў сяло, якое проста перад вамі; і, уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце прывязанага маладога асла, на якога ніхто зь людзей ня садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце.
3 І калі хто вам скажа: што гэта (вы) робіце? адказвайце: ён патрэбны Госпаду; дык адразу пашле яго сюды.
4 І (яны) пайшлі і знайшлі маладога асла, прывязанага каля брамкі звонку на вуліцы, і адвязваюць яго.
5 І нікаторыя, што стаялі там, казалі ім: што робіце, адвязваючы асьляня?
6 І яны сказалі ім, як загадаў Ісус; і (тыя) адпусьцілі іх.
7 І прывялі асьляня да Ісуса, і ўсклалі на яго вопраткі свае; і (Ён) сеў на яго;
8 а многія пасьцілалі вопраткі свае на дарогу; а іншыя абразалі вецьце з дрэваў і пасьцілалі на дарогу.
9 І тыя, што ішлі сьпераду і за Ім, крычалі кажучы: Госанна! багаславёны, Які ідзе ў Імя Госпада!
10 Багаславёна Валадарства бацькі нашага Давіда, што ідзе ў Імені Госпада! Госанна ў вышэйшых нябёсах!
11 І ўвайшоў Ісус у Ярузалім і ў Сьвятыню. І агледзіўшы ўсё, а час ужо быў позьні, выйшаў з дванаццацю ў Бітаню;
12 А на другі дзень, калі яны выйшлі з Бітані, (Ён) захацеў есьці.
13 І ўбачыўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лісьцем, пайшоў, ці ня знойдзе на ёй што-небудзь. І падыйшоўшы да яе нічога ня знайшоў, апрача лíсьця, бо (яшчэ) ня час быў (зьбіраць) смоквы.
14 І загаварыўшы Ісус сказаў да яе: больш ад цябе ніхто ня зьесьць плоду вавек. І чулі (гэтае) вучні Ягоныя.
15 І прыходзяць (яны) у Ярузалім. А калі ўвайшоў Ісус у Сьвятыню, пачаў выганяць прадаўцоў і пакупнікоў у Сьвятыні, і сталы мянялаў і ўслоны прадаўцоў галубоў абярнуў.
16 І ня дазваляў, каб хто-небудзь пранёс цераз Сьвятыню якую рэч.
17 І вучыў, кажучы ім: ці ня напісана: Дом Мой Домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў? — А вы зрабілі зь Яго логва разбойнікаў.
18 І пачулі (гэтае) кніжнікі і архірэі, і шукалі, як бы загубіць Яго; бо баяліся Яго, таму што ўвесь народ захапляўся Ягоным вучэньнем.
19 А калі наступіў вечар, (Ён) выйшаў зь места.
20 А раніцай, праходзячы міма, (вучні) убачылі смакоўніцу, ссохшую ад карэньня.
21 І, прыгадаўшы, Пётра кажа Яму: Раўві! Глядзі, смакоўніца, якую (Ты) пракляў, усохла.
22 І адказаўшы Ісус кажа ім: мейце веру Божую.
23 Бо Праўду кажу вам: калі хто (маючы веру Божую) скажа гары гэтай: будзь паднятай і ўкіненай у мора, і ня засумняваецца ў сэрцы сваім, але будзе мець веру (Божую), што станецца так, як гаворыць, — будзе яму, што бы ні сказаў.
24 Пагэтаму кажу вам: усё чаго толькі ў малітве ні просіце, верце, што атрымоўваеце і будзе вам.
25 І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце на каго, каб і Ба́цька ваш, Які ў Нябёсах, дараваў вам грахі вашыя.
26 Калі ж вы ня даруеце, то і Ба́цька ваш, Які ў Нябёсах, ня даруе вам грахоў вашых.
27 І прыходзяць ізноў у Ярузалім. І калі Ён хадзіў у Сьвятыні, падыходзяць да Яго архірэі і кніжнікі і старэйшыны.
28 І кажуць Яму: якой уладаю гэта робіш? і Хто Табе ўладу гэтую даў, што гэта робіш?
29 Але Ісус, адказаўшы, сказаў ім: спытаю і Я ў вас адно слова, і (вы) адкажыце Мне, і (Я) скажу вам, якою ўладаю гэта раблю:
30 хрышчэньне Яанава зь Неба было, ці ад людзей? Адкажыце Мне.
31 І (яны) разважалі паміж сабою кажучы: калі скажам: зь Неба, — (то Ён) скажа: чаму тады ня паверылі яму?
32 А калі скажам: «ад людзей», — баяліся народу. Бо ўсе лічылі, што Яан ёсьць сапраўды Прарок.
33 І, адказаўшы, гавораць Ісусу: ня ведаем. Тады Ісус, адказаўшы, кажа ім: і Я ня скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Марка, 11 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.