ДЗЕЙНАСЦЬ ЕЗУСА Ў ЕРУЗАЛЕМЕ

Урачысты ўезд у Ерузалем

1 Калі наблізіліся да Ерузалема, да Бэтфагіі і Бэтаніі, да гары Аліўнай, Езус паслаў двух сваіх вучняў
2 і сказаў ім: «Ідзіце ў паселішча, што перад вамі, і адразу, як увойдзеце ў яго, знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніхто з людзей яшчэ не сядаў. Адвяжыце яго і прывядзіце.
3 А калі хтосьці вам скажа: “Навошта вы гэта робіце?”, скажыце: “Ён патрэбны Пану, і зараз жа адашле зноў яго сюды”».
4 Яны пайшлі і знайшлі асляня, прывязанае каля варот знадворку, на вуліцы, і адвязалі яго.
5 Некаторыя з тых, хто стаяў там, казалі ім: «Што вы адвязваеце асляня?»
6 А яны адказалі ім, як наказаў Езус. І тыя адпусцілі іх.
7 Прывялі да Езуса асляня і паклалі на яго свае плашчы, а Ён сеў на яго.
8 І многія слалі плашчы свае на дарозе, а іншыя — зялёныя галінкі, зрэзаныя на палях.
9 І тыя, хто ішоў спераду і ззаду, усклікалі: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана!
10 Благаслаўлёнае валадарства айца нашага Давіда, якое надыходзіць! Гасанна на вышынях!»
11 Езус увайшоў у Ерузалем, у святыню і, агледзеўшы ўсё, адышоў з Дванаццаццю ў Бэтанію, таму што было ўжо позна.
Неўраджайная смакоўніца

12 Назаўтра, калі яны выйшлі з Бэтаніі, Ён адчуў голад.
13 Убачыўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лісцем, падышоў, спадзеючыся знайсці што-небудзь на ёй. Але, падышоўшы да яе, не знайшоў нічога, апроч лісця, бо яшчэ не настала пара на смоквы.
14 Тады Езус сказаў ёй: «Няхай ніхто ніколі не есць з цябе плоду». І Ягоныя вучні чулі гэта.
Ачышчэнне святыні

15 Потым прыйшлі ў Ерузалем. Увайшоўшы ў святыню, Ён пачаў выганяць тых, хто гандляваў і купляў у святыні. Папераварочваў сталы мянялаў і лаўкі гандляроў галубамі
16 і не дазваляў нікому праносіць праз святыню якую-небудзь рэч.
17 Потым вучыў іх, кажучы: «Хіба не напісана: “Дом мой назавецца домам малітвы для ўсіх народаў”? А вы зрабілі з яго пячору разбойнікаў».
18 Пачулі гэта першасвятары і кніжнікі і шукалі магчымасці, як бы загубіць Яго, бо яны баяліся Яго, таму што ўвесь народ дзівіўся вучэнню Ягонаму.
19 Калі настаў вечар, яны выйшлі з горада.
Моц веры

20 А калі раніцай вярталіся, убачылі, што смакоўніца высахла аж да кораня.
21 Тады Пётр, успомніўшы, сказаў Езусу: «Раббі, паглядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, высахла».
22 Езус сказаў ім у адказ: «Майце веру ў Бога!
23 Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: “Падыміся і кінься ў мора”, і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, так яму і будзе.
24 Таму кажу вам: усё, чаго просіце ў малітве, верце, што атрымаеце і будзе вам.
25 І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце супраць каго-небудзь, каб і Айцец ваш, які ў нябёсах, дараваў вам правіны вашыя».
26 [отсутсвует]
Пытанне пра ўладу Езуса

27 І зноў прыйшлі ў Ерузалем. А калі Ён хадзіў па святыні, падышлі да Яго першасвятары, кніжнікі і старэйшыны
28 і пыталіся ў Яго: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу, каб Ты рабіў гэта?»
29 Езус адказаў ім: «Спытаю ў вас і Я пра адно. Адкажаце Мне, тады і Я вам скажу, якою ўладаю гэта раблю.
30 Янаў хрост быў з неба ці ад людзей? Адкажыце Мне».
31 Яны разважалі паміж сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, то Ён скажа: “Чаму ж вы не паверылі яму?”»
32 А сказаць: «Ад людзей», баяліся народу, бо ўсе лічылі Яна сапраўдным прарокам,
33 таму сказалі ў адказ Езусу: «Не ведаем». Тады Езус сказаў ім: «І Я не скажу вам, якой уладай раблю гэта».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 11 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.