Пустая магіла

1 Калі мінуў шабат, Марыя Магдалена, Марыя Якубава і Саламея купілі духмянасцяў, каб пайсці і намасціць Езуса.
2 Вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыйшлі да магілы, калі ўзышло сонца,
3 і гаварылі між сабою: «Хто адсуне нам камень ад уваходу ў магілу?»
4 І паглядзеўшы, убачылі, што камень адсунуты, а быў ён вельмі вялікі.
5 Увайшоўшы ў магілу, яны ўбачылі юнака, які сядзеў з правага боку і быў апрануты ў белае адзенне, і вельмі спалохаліся.
6 А ён сказаў ім: «Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос, Яго тут няма; вось месца, дзе паклалі Яго.
7 Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: “Ён апярэдзіць вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце, як Ён сказаў вам”».
8 Яны выйшлі і пабеглі ад магілы, бо ахапіў іх страх і здзіўленне. Нікому таксама нічога не расказалі, бо баяліся.
ЗАКАНЧЭННЕ ЕВАНГЕЛЛЯ

З’яўленне ўваскрослага Хрыста

9 Калі Езус уваскрос раніцай у першы дзень тыдня, Ён з’явіўся найперш Марыі Магдалене, з якой Ён выгнаў сем злых духаў.
10 Яна пайшла і расказала тым, хто быў з Ім, якія смуткавалі і плакалі.
11 А яны, хоць і пачулі, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.
12 Пасля гэтага Езус з’явіўся ў іншай постаці двум з іх, якія ішлі ў вёску.
13 Тыя вярнуліся і абвясцілі астатнім, але ім таксама не паверылі.
14 Нарэшце, з’явіўся Адзінаццаці, калі яны былі за сталом, і папракаў іх за бязвер’е і жорсткасць сэрца, бо не паверылі тым, хто бачыў Яго ўваскрослага.
15 Ён сказаў ім: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню.
16 Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны.
17 Тым, хто паверыць, будуць спадарожнічаць такія знакі: у Маё імя будуць выганяць злых духаў; будуць размаўляць новымі мовамі;
18 змеяў рукамі браць будуць, і, калі штосьці атрутнае вып’юць, не пашкодзіць ім. На хворых будуць ускладаць рукі і яны выздаравеюць».
Унебаўшэсце

19 Пасля размовы з імі Пан Езус узнёсся ў неба і сеў праваруч Бога.
20 А яны пайшлі і паўсюль прапаведавалі. Пан садзейнічаў ім і пацвярджаў слова знакамі, што яму спадарожнічалі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 16 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.