Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Паводля Марка, 16 Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Марка, 16 глава

1 А як мінула сыбота, Марыя Магдалена й Марыя Якубава і Салёмэя купілі ароматаў, каб пайсьці намасьціць Езуса.
2 І вельмі рана ў першы дзень тыдня прыйшлі да гробу пры ўсходзе сонца.
3 І гутарылі між сабою: Хто нам адваліць камень ад уваходу ў гроб?
4 А глянуўшы, бачаць камень адвалены быў бо ён надта вялізны.
5 І ўвайшоўшы ў гробніцу, ўвідзелі юнака, сядзячага праваруч, адзетага ў белае акрыцьцё, і ўжахнуліся.
6 Ён-жа ім кажа: Ня бойцеся, шукаеце Езуса Назарэнскага, Укрыжаванага, ён устаў, ня-ма яго тут. Вось месца, дзе яго былі палажылі.
7 Але йдзеце, скажэце вучням ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галілею; там яго ўбачыце, як сказаў вам.
8 І яны выйшаўшы, пабеглі ад гробу, напала бо на іх дрыгата й трывога; і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
9 Згробуўстаўшы ж раненька ў першы дзень тыдня, сьпярша зявіўся Марыі Магдалене, з якое выгнаў быў сем дэманаў.
10 Яна пайшоўшы, паведаміла тых, што з ім былі, сумных і плачучых.
11 А яны, пачуўшы, што жыве ды быў ёю бачаны, не паверылі.
12 Пасьля ж гэтага паказаўся ў іншым выглядзе двум з іх ідучым у сялібу.
13 І тыя, прыйшоўшы, паведамілі другіх; дый ім не паверылі.
14 Урэшце зявіўся самым адзінаццацём, за сталом сядзеўшым, і выгаварваў ім няверлівасьць іх ды закамянеласьць сэрца, што ня верылі бачыўшым яго, згробуўстаўшага.
15 І сказаў ім: Ідучы на ўвесь сьвет абвяшчайце эванэлію ўсяму стварэнню.
16 Хто ўверыць і ахрысьціцца, будзе збаўлёны; а хто ня ўверыць, будзе асуджаны.
17 А за тымі, што ўвераць, ісьцімуць гэткія знакі: У імя маё дэманаў выганяцімуць, новымі мовамі гаварыцімуць;
18 змяёў будуць браць і хоць-бы што сьмяротлівае пілі не пашкодзіць ім; на хворых рукі ўзложаць і добра мецімуцца.
19 І так Усеспадар Езус, пасьля таго, як гаварыў да іх, узяты ёсьць у неба й сядзе праваруч Бога.
20 А яны, выйшаўшы, прапаведвалі ўсюды, а Госпад памагаў ім і ўцьвярджаў мову знакамі, йдучымі ўсьлед за імі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Марка, 16 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.