Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Марка 8 Паводля Марка 8 раздзел

1 У тыя дні, як шмат назбіралася народу, ды ня мелі чаго есьці, паклікаўшы сваіх вучняў, сказаў ім:
2 Шкада мне грамады, што ўжо вось тры дні пры мне трывае, ня маючы чаго есьці;
3 і калі пушчу іх галодных дамоў, паслабеюць у дарозе, некаторыя бо здалёку папрыходзілі.
4 Й адказалі яму ягоныя вучні: Скуль мог-бы хто накарміць іх тут хлебам у пустыні?
5 І спытаў іх: Колькі хлябоў маеце? Яны-ж адказваюць: Сем.
6 І загадаў грамадзе пасесьці на зямлі. І, ўзяўшы сем хлябоў, ды ўчыніўшы падзяку, ламаў і даваў вучням сваім, каб раздавалі, і тыя грамадзе раздавалі.
7 І мелі некулькі рыбак, ды іх пабагаславіўшы, загадаў раздаць.
8 І елі і наеліся, і назбіралі астаўшыхся кавалкаў сем кашоў.
9 А тых, што елі, было каля чатырох тысяч. І адпусьціў іх.
10 І адразу ўвайшоўшы ў лодку із сваімі вучнямі, лучыў у межы Дальмануцкія.
11 І выйшлі фррызэі ды пачалі з ім спрачацца, дамагаючыся ад яго знаку з неба, спакушаючы яго.
12 І ўздыхнуўшы ў душы, сказаў: Нашто гэты род дапамінаецца знаку? Сапраўды кажу вам, ня будзе дадзены знак роду гэтаму.
13 І адправіўшы іх, зноў увайшоў у лодку ды паплыў на другі бераг.
14 А забыліся ўзяць хлеба й ня мелі з сабою ў лодцы, апрача аднаго баханца.
15 І загадваў ім, кажучы: Глядзеце, сьцеражэцеся закісьлі фарызэйскае, й закісьлі Гэрадавай.
16 І разважалі міжсобку, гутарачы: Што хлеба ня маем.
17 Пазнаўшы гэта, Езус ім кажа: Чаго бядуеце, што хлеба ня маеце? Няўжэ яшчэ не разумееце? Няўжэ яшчэ маеце закамянелае сэрца?
18 Маючы вочы ня бачыце, й маючы вушы, ня чуеце? Ды ня помніце,
19 як пяць хлябоў паламаў я на пяць тысяч, колькі вы поўных кашоў набралі кавалкаў? Гавораць яму: Дванаццаць.
20 І як сем хлябоў на чатыры тысячы, колькі кошыкаў кускоў вы набралі? Кажуць яму: Сем.
21 І сказаў ім: Якжа-ж яшчэ не разумееце?
22 І прыйшлі ў Бэтсаіду. І прывялі к яму сьляпога ды прасілі яго, каб дакрануўся да яго.
23 І ўзяўшы за руку сьляпога, вывеў яго за вёску ды, плюнуўшы на вочы ягоныя і ўзлажыўшы свае рукі, пытаўся ў яго, ці што бачыць.
24 А ён гледзячы кажа: Бачу людзей, моў дрэвы хадзячых.
25 Потым ізноў узлажыў рукі на ягоныя вочы і ён пачаў відзець. І аздаравеў так, што бачылі ўсё ясна.
26 І адаслаў яго дадому, кажучы: Ідзі ў дом твой, і калі ўвойдзеш у сяло, нікому не расказвай.
27 І выйшаў Езус і вучні ягоныя ў сялібы Цэзарэі Філіпавай. А ў дарозе пытаўся ў сваіх вучняў, кажучы ім: За каго мяне маюць людзі?
28 Яны ў адказ яму гаварылі: За Яна Хрысціцеля, другія за Гальяша, а іншыя як за аднаго з прарокаў.
29 Тады сказаў ім: А вы-ж за каго мяне маеце? У вадказ яму Пётр сказаў: Ты ёсьць Хрыстус.
30 І прыгразіў ім, каб нікому не казалі аб ім.
31 Ды пачаў іх навучаць, што трэба, каб Сын чалавечы шмат цярпеў і быў адкінуты старшымі й архісвятарамі й кніжнікамі ды быў забіты й пасьля трох дзён згробуўстаў.
32 І гаварыў гэтыя словы адкрыта. А Пётр, узяўшы яго, пачаў яму дакараць.
33 Ён-жа, абярнуўшыся й паглядзеўшы на вучняў сваіх, зганіў Пятра, кажучы: Адыйдзі ад мяне, шатан ты, бо думаеш не аб тым, што Божае, але што людзкое.
34 І паклікаўшы грамаду разам із сваімі вучнямі, сказаў ім: Калі хто хоча йсьці за мною, хай адрачэцца самога сябе, й хай возме крыж свой ды йдзе за мною.
35 Хто бо маніцца ўсьцерагчы жыцьцё сваё, загубіць яго, а хто-б загубіў жыцьцё сваё дзеля мяне й эванэліі, ўхавае яго.
36 Бо якая карысьць чалавеку, хоць-бы ён увесь сьвет здабыў, а душы сваёй пашкодзіў?
37 Або што дасьць чалавек узамен за душу сваю?
38 Бо хто пастыдаўся б мяне і слоў маіх паміж гэтым распусным і грэшным народам, пастыдаецца яго й Сын чалавечы, як прыйдзе ў хвале Айца свайго з анеламі сьвятымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Марка, 8 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Марка 8 раздзел в переводах:
Марка 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.