Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Марка, 12 Эвангельле Марка, 12 глава

1 І пачаў гаварыць да іх прыпо́весьцямі: чалаве́к насадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго і вы́капаў сток, ды пабудаваў ве́жу і аддаў вінагра́дарам, ды пае́хаў.
2 І пасла́ў у свой час да вінагра́дараў слугу́ ўзяць пладоў з вінаградніку.
3 Яны-ж схапілі яго, зьбілі дый адаслалі ні з чым.
4 І ізноў паслаў да іх другога слугу́; і таму, кідаючы каме́ньні, разьбілі галаву і адаслалі, зьнява́жыўшы.
5 І ізноў новага паслаў; дый таго забілі, і шмат іншых, адных б’ючы, другіх забіваючы.
6 Маючы-ж яшчэ аднаго сына, лю́бага яму, паслаў і яго да іх накане́ц, кажучы: паўстыдаюцца сына майго.
7 Але гэныя вінаградары сказалі паміж сабою: гэта наступнік; давайце, заб’е́м яго, і спадчына будзе наша.
8 І, схапіўшы яго, забілі й выкінулі з вінаградніку.
9 Што-ж зробіць гаспадар вінаградніку? Пры́йдзе і заб’е́ць вінагра́дараў і аддасьць вінаграднік другім.
10 Няўжо-ж вы ня чыталі гэтага пісаньня: ка́мень, што адкінулі будаўнічыя, стаўся галавою кута́;
11 ад Госпада ста́лася гэтае і дзіўна ў нашых вачох? (Псальм 117:22−23.)
12 І манíліся схапіць Яго, ды баяліся народу; бо ве́далі, што гэтую прыпо́весьць сказаў да іх; і, пакінуўшы Яго, адыйшліся.
13 І пасылаюць да Яго некаторых з фарысэяў і ірадзія́наў, каб улавіць Яго на слове.
14 Тыя-ж, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўніку! мы ве́даем, што Ты — справядлівы і не дагаджаеш нікому: бо ня ўзіраешся на аблічча людзе́й, а папра́ўдзе шлях Божы пака́зуеш. Ці гожа даваць падатак ке́сару, ці не́? Даваць нам, ці не даваць?
15 Ён жа, ве́даючы крывадушнасьць іх, сказаў ім: што́ Мяне́ спакушаеце? Прынясеце Мне дына́р, каб Я пабачыў.
16 Яны прыне́сьлі. І кажа ім: Чые́ гэта аблічча і надпіс? Яны адказалі: ке́саравы.
17 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: аддайце ке́сарава ке́сару, а Божае Богу. І дзіваваліся з Яго.
18 Потым прыйшлі да Яго садуке́і, якія кажуць, што няма ўваскрасе́ньня ўме́ршых, і пыталіся ў Яго, кажучы:
19 Вучыцель! Майсе́й напісаў нам: калі ў каго памрэ брат і пакіне жонку, а дзяце́й не пакіне, каб брат яго ўзяў жонку ягоную і ўваскрасіў се́мя брату свайму (Другазаконьне 25:5).
20 Вось жа было се́м братоў: пе́ршы ўзяў жонку і, паміраючы, не пакінуў сяме́ньня.
21 І другі ўзяў яе́ і памёр, не пакінуўшы сяме́ньня; і трэці гэтак сама.
22 Бралі яе́ сямёра і не пакідалі сяме́ньня. Пасьля ўсіх паме́рла й жана́.
23 Дык у час уваскрасе́ньня, калі яны ўваскроснуць, якога з іх будзе яна жаною? Бо сямёра мелі яе́ за жану́.
24 Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: ці не дзеля таго вы блудзіце, што ня ве́даеце пісаньняў, ні сілы Божай?
25 Бо, калі ўваскроснуць із мёртвых, тады ня будуць жаніцца, ні замуж выхадзíць, але будуць як а́нгелы, што ў нябёсах.
26 А аб умёршых, што яны ўваскро́снуць, ці-ж вы ня чыталі ў кнізе Майсе́я, як Бог ля купіны сказаў яму: Я — Бог Аўраама, і Бог Ізаака, і Бог Якава. (Выхад 3:6).
27 Ня ёсьць Бог умёршых, але Бог жывых. Дык вы крэпка мыля́ецеся.
28 І кніжнік адзін, падыйшоўшы і пачуўшы спрэчкі іх, бачучы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: якая пе́ршая з усіх за́паведзяў?
29 Ісус жа адказаў яму: пе́ршая з усіх за́паведзяў: Слухай, Ізраіль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад адзіны;
30 і: любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёю, — вось пе́ршая за́паведзь (Другазаконьне 6:4−5).
31 І другая падобная да яе́: любі бліжняга твайго, як самога сябе́. І няма́шака іншага вялікшага прыказа́ньня (Лявіт 19:18).
32 І сказаў яму кніжнік: добра, Вучыцель! Ты сказаў праўду, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага апрача Яго;
33 і любíць Яго ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёю душою і ўсёю сілаю і любíць бліжняга, як самога сябе́ больш за ўсе́ агнявыя жэртвы й ахвяры.
34 І Ісус, бачучы, што той разумна адказвае, сказаў яму: недалёка ты ад царства Божага. І ніхто ўжо ня сьме́ў задаваць Яму пытаньні.
35 І, азваўшыся, казаў Ісус, навучаючы ў царкве́: Як кажуць кніжнікі: што Хрыстос ёсьць сын Давідаў?
36 Бо сам Давід сказаў Духам Сьвятым: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі направа ад Мяне́, дакуль палажу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх (Псальм 109:1).
37 Гэтак, сам Давід называе Яго Госпадам; дык як жа Ён — сын яго? І множства народу з ахвотаю слу́хала Яго.
38 І гаварыў ім у навуцы Сваёй: Сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгíх во́пратках, ды вітаньні на торжышчах,
39 і пе́ршыя лавы ў школах, і пе́ршыя ме́сцы на банке́тах;
40 тыя, што зьяда́юць хаты ўдоў і дзеля во́ка доўга моляцца, тыя дастануць цяжэйшую ка́ру.
41 І, се́ўшы ля скарбнíцы, глядзе́ў Ісус, як народ кíдае медзякí ў скарбніцу. І многа заможных кідалі шмат.
42 І адна бе́дная ўдава, прыйшоўшы, кінула дзьве́ ле́пты або грош.
43 І, паклікаўшы вучняў сваіх, Ісус сказаў ім: запраўды кажу́ вам, што гэтая бе́дная ўдава палажыла больш за ўсіх, што клалі ў скарбніцу.
44 Бо ўсе́ клалі з лішкаў сваіх, а яна з недастатку свайго палажыла ўсё, што ме́ла, уве́сь пражы́так свой.

Примечания к тексту

35 царква = храм.
39 школа = сынагога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Марка, 12 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.