1 І Ён зноў увайшоў у сінагогу. І быў там чалавек, які меў усохлую руку.
2 І сачылі за Ім, ці не вылечыць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.
3 І кажа Ён чалавеку, які меў сухую руку: Падыміся і стань на сярэдзіну.
4 А ім кажа: Ці дазваляецца ў суботу дабро рабіць ці ліха чыніць, жыццё ўратаваць ці забіць? — Яны ж маўчалі.
5 І, агледзеўшы іх з гневам, засмучаны закамянеласцю іх сэрцаў, кажа Ён гэтаму чалавеку: Выцягні сваю руку. — І той выцягнуў, і яго рука ўзнавілася8.
6 Фарысеі ж, выйшаўшы, адразу з ірадыянамі прынялі рашэнне супроць Яго, каб Яго загубіць.
7 А Ісус са Сваімі вучнямі адышоў да мора, і вялікае мноства з Галілеі [пайшло ўслед за Ім], і з Іудзеі,
8 і з Іерусаліма, і з Ідумеі, і з Заіардання, і з ваколіц Тыра і Сідона, — вялікае мноства, пачуўшы пра ўсё, што Ён рабіў, прыйшло да Яго.
9 І сказаў Ён Сваім вучням, каб лодка для Яго была напагатове з-за натоўпу, каб не напіралі на Яго;
10 бо многіх Ён вылечыў, так што ўсе, каго даймалі хваробы, кідаліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.
11 І нячыстыя духі, калі Яго бачылі, падалі перад Ім і крычалі, кажучы: Ты — Сын Божы.
12 Ды Ён сурова забараняў ім абвяшчаць пра Яго.
13 І Ён узыходзіць на гару і кліча да Сябе, каго Сам хацеў, і яны пайшлі да Яго.
14 І прызначыў дванаццаць, [якіх і Апосталамі назваў], каб былі з Ім і каб Ён пасылаў іх прапаведаваць
15 і каб яны мелі ўладу [вылечваць хваробы і] выганяць дэманаў;
16 [і вызначыў гэтых дванаццаць]: і даў імя Сіману — Пётр
17 і Іякава Зевядзеевага, і Іаана, Іякавага брата, і даў ім імя Ваанергес, гэта значыць «Громавы сыны»;
18 і Андрэя, і Філіпа, і Варфаламея, і Матфея, і Фаму, і Іякава Алфеевага, і Фадзея, і Сімана Кананіта,
19 і Іуду Іскарыёта, які і выдаў Яго.
20 І прыходзіць Ён у дом; і сходзіцца зноў натоўп, так што яны не маглі нават хлеба з’есці.
21 І Яго родныя, дачуўшыся, выйшлі забраць Яго; бо казалі: Ён не ў Сабе.
22 А кніжнікі, якія прыйшлі з Іерусаліма, казалі: у Ім веельзевул, і Ён праз уладара дэманаў выганяе дэманаў.
23 І, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: Як можа сатана сатану выганяць?
24 І калі царства падзеліцца само супроць сябе, то не можа ўстаяць тое царства;
25 і калі дом падзеліцца сам супроць сябе, то не можа ўстаяць той дом.
26 І калі сатана паўстаў сам супроць сябе і падзяліўся, не можа ён устаяць, а прыйшоў канец яму.
27 Але ніхто не можа, увайшоўшы ў дом дужага, абрабаваць яго дабро, калі спярша не звяжа дужага, — і тады яго дом абрабуе.
28 Сапраўды кажу вам: будуць дараваны чалавечым сынам усе грахі і ўсе блюзнерствы, якімі б яны ні блюзнерылі;
29 але хто зблюзнерыць на Святога Духа, таму няма даравання навекі, а вінаваты ён у вечным граху.
30 Ён сказаў гэта, бо яны казалі: у Ім нячысты дух.
31 І прыходзіць Яго Маці і Яго браты і, стоячы знадворку, паслалі да Яго, каб паклікаць Яго.
32 І вакол Яго сядзеў натоўп; і кажуць Яму: Вось Твая Маці і Твае браты [і Твае сёстры] знадворку, шукаюць Цябе.
33 І ў адказ ім Ён кажа: Хто Мая маці і [Мае] браты?
34 І, аглядзеўшы тых, што сядзелі вакол Яго, кажа: Вось Мая маці і Мае браты!
35 [Бо] хто выконвае волю Божую, той Мой брат, і сястра, і Маці.

Примечания к тексту

5 8: У некат. рукап.: стала здаровая, як другая.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Марка, 3 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.