1 І Ён зноў пачаў вучыць каля мора; і сабраўся да Яго вялізны натоўп, так што Ён, увайшоўшы ў лодку на моры, сядзеў, а ўвесь натоўп быў на зямлі пры моры.
2 І Ён вучыў іх многаму ў прыпавесцях і казаў ім у Сваёй навуцы:
3 Слухайце! Вось выйшаў сейбіт сеяць.
4 І сталася, калі ён сеяў, адно зерне ўпала пры дарозе, і наляцелі птушкі і падзяўблі яго.
5 А другое ўпала на скалісты грунт, дзе няшмат было зямлі, і адразу ўзышло, бо зямля была не глыбокая;
6 і калі ўзышло сонца — прыпаліла яго і, таму што не мела кораня, засохла.
7 А іншае ўпала ў церні, і ўзняліся церні і заглушылі яго, і плоду яно не дало.
8 А іншыя ўпалі ў добрую зямлю і давалі плод, уздымаючыся і ўзрастаючы, і прыносіла адно — у трыццаць, і адно — у шэсцьдзесят, і адно — у сто разоў.
9 І казаў ім: Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
10 І калі Ён застаўся адзін, тыя, што былі вакол Яго разам з дванаццаццю, пыталіся ў Яго аб прыпавесцях.
11 І казаў ім: Вам дадзена таямніца Царства Божага; тым жа, па-за вамі, усё паўстае ў прыпавесцях,
12 каб яны, гледзячы, бачылі і не ўгледзелі, і, слухаючы, чулі і не разумелі, каб не далучыліся яны, і было даравана ім9.
13 І кажа ім: Не разумееце гэтай прыпавесці, а як зразумееце ўсе прыпавесці?
14 Сейбіт сее слова.
15 А вось тыя, што пры дарозе, дзе сеецца слова; і калі яны пачуюць, адразу прыходзіць сатана і забірае слова, пасеянае ў іх [сэрцах].
16 І гэтак жа тыя, што сеюцца на скалістым грунце, — яны, калі пачуюць слова, адразу з радасцю прымаюць яго,
17 ды не маюць кораня ў сабе і дачасныя; пасля, калі падыходзіць уціск або ганенне за слова, адразу разуверваюцца.
18 А іншыя — гэта тыя, што сеюцца ў церні, гэта тыя, хто пачуў слова,
19 ды турботы веку і зман багацця ды жаданні чаго-небудзь іншага, уваходзячы, зусім заглушаюць слова, і яно робіцца бясплодным.
20 А вось тыя, пасеяныя на добрую зямлю: гэта тыя, што чуюць слова і прымаюць і даюць плод: адно — у трыццаць, і адно — у шэсцьдзесят, і адно — у сто разоў.
21 І казаў ім: Хіба лямпа прыносіцца на тое, каб паставілі яе пад пасудзіну ці пад ложак? А ці не на тое, каб паставілі яе на падстаўку?
22 Бо няма нічога таемнага, каб не стала яўным, і нічога ўтоенага, каб не выйшла на яўнае.
23 Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе.
24 І Ён казаў ім: Зважайце, што чуеце. Якою мераю вы мерыце, такою будзе адмерана вам і будзе дададзена вам, [хто слухае].
25 Бо хто мае, таму будзе дададзена, а хто не мае, і тое, што мае, будзе ўзята ад яго.
26 І Ён казаў: Так і Царства Божае: як чалавек, што кіне насенне ў зямлю,
27 і спіць, і ўстае ўночы і ўдзень, а насенне прарастае і выцягваецца, як — ён не ведае.
28 [Бо] зямля сама сабою пладаносіць: спярша рунь, пасля колас, пасля поўнае зерне ў коласе.
29 Калі ж плод даспее, ён адразу пасылае серп, бо надышло жніво.
30 І Ён казаў: З чым параўнаем Царства Божае ці ў якім прыпадабненні выявім яго?
31 Яно як гарчычнае зерне, што, калі пасеяна ў зямлю, найдрабнейшае з усяго насення на зямлі,
32 а калі пасеяна, узыходзіць і робіцца большым за ўсю агародніну і пускае вялікія галіны, так што пад яго ценем могуць гняздзіцца птушкі нябесныя.
33 І такімі многімі прыпавесцямі казаў ім слова, наколькі яны маглі чуць;
34 а без прыпавесці не казаў ім, а Сваім вучням асобна ўсё растлумачваў.
35 І ў той самы дзень з надыходам вечара кажа ім: Пераедзьма на той бок.
36 І яны, пакінуўшы натоўп, бяруць Яго з сабою, як быў у лодцы; і іншыя лодкі былі з Ім.
37 І ўзнімаецца моцны вецер-віхор, і хвалі білі ў лодку, так што ўжо напаўнялася лодка вадою.
38 А Ён быў на карме і спаў на падушцы. І будзяць Яго і кажуць Яму: Настаўніку, няўжо не турбуе Цябе, што мы гінем?
39 І, разбуджаны, Ён забараніў ветру і сказаў мору: Маўчы, суцішся! — І суняўся вецер і настала вялікая ціша.
40 І Ён сказаў ім: Што вы такія баязлівыя? Хіба яшчэ няма ў вас веры?
41 І яны настрашыліся страхам вялікім і казалі адзін аднаму: Хто ж тады Ён, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?

Примечания к тексту

12 9: У некат. рукап.: і былі дараваны ім грахі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Марка, 4 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.