Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Марка, 5 Паводле Марка, 5 глава

2 Апанаваны злыдухамі. 6 Злыдух, убачыўшы Ісуса. 9 Легіён. 11 Вялікае стада сьвіней. 13 Увайшоўшыя злыдухі патапляюцца ў моры. 22 Дачка Іаірава. 25 Жанчына з крывяцечай. 26 Лекары. 34 Вера. 39 Сьмерць, сон. 41 Устала дачка Іаіра.
1 I прыплылі на другі бок мора ў краіну Гадарынскую.
2 I калі Ён выйшаў з лодкі, зараз-жа сустрэў Яго чалавек, выбегшы з магільніку, які быў апанаваны духам нечысьці.
3 Ён меў прыстанішча ў магілах, і ніхто нічым ня мог яго зьвязаць, нават ланцугамі.
4 Бо няраз скоўвалі яго кайданамі і ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разьбіваў кайданы, і ніхто ня мог уціхамірыць яго.
5 Заўсёды, і дзень і ноч ён быў між гробаў і ў горах, і крычаў і біўся аб каменьні.
6 Убачыўшы-ж Ісуса здалёк, прыбег і пакланіўся Яму.
7 І закрычаўшы моцным голасам, сказаў: — што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Бога Найвышэйшага? заклікаю Цябе Богам, ня муч мяне.
8 Бо Iсус сказаў яму: — выйдзі, дух нячысты, з чалавека.
9 I спытаў у яго: — як тваё імя? ён-жа сказаў у адказ: — маё імя — легіён, бо нас многа.
10 I вельмі прасілі Яго злыдухі, каб ня высылаў іх вон з краіны тэй.
11 Пасьвіўся-ж там пры гары вялікі гурт сьвіней.
12 I прасілі ў Яго ўсе злыдухі, кажучы: — пашлі нас у сьвіньні, каб мы маглі ўвайсьці ў іх.
13 Ісус ураз-жа дазволіў ім, і, выйшаўшы, злыдухі ўвайшлі ў сьвіньні, і памкнуў увесь гурт, і рынуўся з кручы ў мора, — а было-ж іх да дзьвёх тысячаў, — і затанулі ў моры.
14 Пастухі-ж сьвіней пабеглі і расказалі ў месьце і ў вёсках, і жыхары павыйходзілі паглядзець, што сталася
15 Прыходзяць да Iсуса і бачаць, што звар'яваны, у якім быў легіён, сядзіць адзеты і пры добрым розуме, і абняў іх страх.
16 Тыя-ж, якія бачылі ўсё, расказалі ім, што усе адбылося з апанаваным злыдухам, а таксама і пра сьвіньні.
17 І тыя пачалі прасіць Яго, каб адыйшоў з іхнае аколіцы.
18 Калі-ж Ісус увайшоў у лодку, чалавек, які меў злыдухаў, прасіўся, каб быць з Ім.
19 Але Ісус не дазволіў яму, а сказаў яму: — ідзі дадому да сваіх і раскажы ім усё, што зрабіў табе Госпад, і як памілаваў цябе.
20 I ён пайшоў і пачаў абвяшчаць у Дзесяціградзьдзі, што стварыў над ім Ісус; і ўсе дзівіліся.
21 Калі Iсус зноў пераплыў на лодцы на другі бераг, зыйшлося да Яго многа народу; і быў Ён пры моры.
22 I вось прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, на імя Іаір, і ўгледзеўшы Яго, прыпадае да ног Яго.
23 I моцна просіць Яго, кажучы: — дачка мая пры сьмерці, прыйдзі і ўзлажы рукі на яе, каб яна ачуняла і жыла.
24 І Ісус пайшоў з ім. I за Ім ішло многа народу, і сьціскалі Яго.
25 Жанчына-ж адна, якая цярпела ад крывяцечы дванаццаць гадоў,
26 — і шмат страты панесла на дактароў многіх, раздаўшы на іх ўсё, што мела, і не знайшла палёгкі, але яшчэ горш заняпала.
27 Дачуўшыся пра Ісуса, падыйшла ззаду між народу і дакранулася да адзеньня Ягонага.
28 Бо яна казала: — калі хоць да адзеньня Яго дакрануся — ачуняю.
29 I ўраз запынілася ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе сваім, што выбавілася ад нядугу.
30 У той-жа час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што зыйшла ад Яго сіла, абярнуўся да народу і сказаў: — хто дакрануўся да адзеньня Майго?
31 Вучні-ж Ягоныя сказалі Яму: — бачыш, як народ цісьнецца да Цябе, і кажаш, — хто дакрануўся да Мяне?
32 Але Ён глядзеў навокал, каб убачыць тую, якая ўчыніла гэта.
33 Жанчына-ж у страху і трывозе, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і пала прад Ім, і сказала Яму ўсю праўду.
34 Ён-жа сказаў ей: — дачка! вера твая выбавіла цябе, ідзі ў супакоі і будзь ацаленая ад нядугу твайго.
35 Калі Ён яшчэ гаварыў, і прыходзяць ад начальніка сынагогі і кажуць: — дачка твая памерла, нашто яшчэ турбуеш Вучыцеля?
36 Але Ісус, пачуўшы гэтыя словы, сказаў начальніку: — ня бойся, толькі вер.
37 I не дазволіў нікому іці за Сабою, апрача Пятра, Якуба і Яна, брата Якубавага.
38 I прыходзіць ў дом начальніка сынагогі, і Ён убачыў хваляваньне, і плач і лямэнт вялікі.
39 I, увайшоўшы, кажа ім: — чаго хвалюецеся і плачаце? дзяўчынка не памерла, але сьпіць.
40 Тыя-ж зьдзекліва кнілі з Яго, Ён-жа, выправіўшы ўсіх, бярэ бацьку і маці дзяўчынкі і тых, якія прыйшлі з Ім, і уваходзіць туды, дзе дзяўчынка ляжала.
41 I узяўшы дзяўчынку за руку, гаворыць да яе: — таліфа кумі! — гэта значыць: — дзяўчынка, табе кажу, устань!
42 I дзяўчынка ўраз устала і пачала хадзіць; было ёй гадоў дванаццаць, і жахнуліся ўсе ад вялікага дзіва.
43 І Ён цьвёрда заказаў, каб ніхто пра гэта ня ведаў, і заказаў ім: — дайце ёй есьці.

Примечания к тексту

23 ачуняла — ці — выбаўлена была.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 5 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.