Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Марка 9 Паводле Марка 9 раздзел

1 І сказаў ім: праўду кажу вам, ёсць сярод тых, што стаяць тут, некато́рыя, хто не зазна́е смерці, пакуль не ўбачыць Царства Божага, якое пры́йдзе ў сіле.
2 І праз шэсць дзён узяў Іісус Пятра, Іакава ды Іаана і ўзвёў іх на гару́ высокую адных асобна, і перамянíўся перад імі.
3 І ўбра́нне Яго стала бліску́чым і надзвы́чай белым, як снег, такім, як бялíльшчык на зямлі не можа вы́беліць.
4 І явіўся ім Ілія́ з Маісе́ем; і размаўлялі з Іісусам.
5 І, азва́ўшыся, Пётр сказаў Іісусу: Раввí ! добра нам тут быць, зробім тры шатры́, Табе адзін, Маісе́ю адзін і адзін Іліí.
6 Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны былí перапало́ханы.
7 І ўзнíкла во́блака, ахіна́ючы іх, і з во́блака пачуўся голас: гэта Сын Мой Узлю́блены; Яго слухайце.
8 І нечакана, агле́дзеўшыся наво́кал, нікога больш не ўбачылі, толькі Іісуса аднаго каля сябе.
9 І калі яны сыходзілі з гары, загадаў ім нікому не казаць, што́ бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых.
10 І захава́лі ў сабе гэтае сло́ва, разважа́ючы між сабой: што значыць «уваскрэ́снуць» з мёртвых?
11 І пыталіся ў Яго, ка́жучы: як гэта кніжнікі гавораць, што Ілія́ павінен прыйсцí ране́й?
12 А Ён сказаў ім у адказ: Ілія́ сапраўды́, прыйшоўшы ране́й, узно́віць усё; а як жа напíсана пра Сына Чалавечага, — што многа адпаку́туе і знява́жаны будзе?
13 Але кажу вам, што і Ілія́ прыйшоў, і ўчынíлі з ім, што хацелі, як напíсана пра яго.
14 І, прыйшоўшы да вучняў, убачыў шмат народу вакол іх і кніжнікаў, што спрача́ліся з імі.
15 І адразу ўвесь народ, убачыўшы Яго, ура́зіўся і, падбягаючы, віталі Яго.
16 І спытаўся Ён у кніжнікаў: пра што спрача́ецеся з імі?
17 Адзін з натоўпу сказаў у адказ: Настаўнік! я прывёў да Цябе сы́на майго, які ма́е ў сабе духа нямога;
18 і дзе ні схо́піць яго, кíдае яго, і ён пену пускае і скрыго́ча зубамі і дранцве́е; і прасіў я вучняў Тваіх, каб вы́гналі яго, ды яны не змаглі.
19 Адказваючы яму, Іісус кажа: о, родзе бязве́рны! даку́ль буду з вамі? даку́ль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне.
20 І прывялі таго да Яго. І, убачыўшы Яго, дух адразу затрос таго, і той, упаўшы на зямлю, качаўся, пуска́ючы пену.
21 І запытаўся Іісус у ба́цькі яго: як даўно гэта зда́рылася з ім. Той жа сказаў: з дзяцінства;
22 і часта дух і ў агонь кíдаў яго, і ў ваду, каб загубíць яго; але, як што можаш, дапамажы́ нам, зжа́ліўшыся над намі.
23 А Іісус сказаў яму: калі можаш ве́раваць, усё магчыма для таго, хто веруе.
24 І адразу, усклíкнуўшы, хло́пцаў бацька са слязьмí сказаў: верую, Госпадзі! памажы́ майму няве́р’ю!
25 Іісус, убачыўшы, што збягаецца народ, забаранíў духу нячыстаму, ка́жучы яму: дух нямы і глухі, Я зага́дваю табе, вы́йдзі з яго і больш не ўваходзь у яго!
26 І, ускры́кнуўшы і моцна скалану́ўшы яго, той выйшаў; а ён зрабіўся як мёртвы, так што многія казалі: ён памёр.
27 Але Іісус, узяўшы яго за руку́, падняў яго; і ён устаў.
28 І калі ўвайшоў Іісус у дом, вучні Яго пыталіся ў Яго асобна: чаму мы не здо́лелі вы́гнаць яго?
29 І сказаў ім: гэты род ні ад чаго іншага не можа вы́йсці, толькі ад малітвы і по́сту.
30 І, вы́йшаўшы адтуль, прахо́дзілі праз Галіле́ю, і Ён не хацеў, каб хто даве́даўся.
31 Бо навуча́ў вучняў Сваіх і гаварыў ім, што Сын Чалавечы адда́дзены будзе ў ру́кі чалавечыя і заб’юць Яго, і, забіты, Ён на трэці дзень уваскрэ́сне.
32 Але яны не разумелі гэтага слова, і баяліся ў Яго спытацца.
33 І прыйшоў у Капернау́м; і калі ў доме быў, запытаўся ў іх: пра што дарогай вы разважа́лі між сабою?
34 Яны ж маўчалі, бо ў дарозе спрача́ліся адзін з адным, хто бо́льшы.
35 І, сеўшы, паклíкаў дванаццаць і сказаў ім: калі хто хоча першым быць, няхай будзе з усіх апошнім і ўсім слугою.
36 І, узяўшы дзіця́, паставіў яго пасярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім:
37 хто пры́ме адно з такіх дзяце́й у імя́ Маё, той Мяне пры́ме, а хто Мяне пры́ме, той не Мяне прыма́е, але Таго, Хто паслаў Мяне.
38 Азва́ўся да Яго Іаан, гаворачы: Настаўнік! мы бачылі чалавека, што íмем Тваім выганяе дэманаў, але не хо́дзіць за намі, і мы забаранíлі яму, бо не хо́дзіць за намі.
39 Іісус жа сказаў: не забараня́йце яму, бо няма таго, хто стварыў бы цуд у імя́ Маё і мог бы неўзаба́ве знява́жыць Мяне.
40 Бо хто не су́праць вас, той за вас.
41 І хто напо́іць вас чашай вады ў імя́ таго, што вы Хрыстовы, праўду кажу вам, той не стра́ціць узнагароды сваёй.
42 А хто спаку́сіць аднаго з малы́х гэтых, што ве́руюць у Мяне, таму ле́пей было́ б, калі б павесілі жарнавы́ ка́мень на шыю яго і ўкінулі яго ў мора.
43 І калі спакуша́е цябе рука твая, адсячы́ яе: ле́пей табе кале́кам увайсці ў жыццё, чым, дзве рукí ма́ючы, пайсці ў гее́ну, у агонь незгаса́льны,
44 дзе чарвяк іх не ўмірае і агонь не згаса́е.
45 І калі нага твая спакуша́е цябе, адсячы́ яе: ле́пей табе ўвайсці ў жыццё кульга́вым, чым, дзве нагі маючы, быць укінутым у гее́ну, у агонь незгаса́льны,
46 дзе чарвяк іх не ўмірае і агонь не згаса́е.
47 І калі вока тваё спакуша́е цябе, вы́рві яго: ле́пей табе аднавокім увайсці ў Царства Божае, чым, два во́кі маючы, быць укíнутым у гее́ну вогненную,
48 дзе чарвяк іх не ўмірае і агонь не згаса́е.
49 Бо кожны агнём асо́ліцца і кожная ахвяра соллю асо́ліцца.
50 Добрая рэч — соль; але калі соль несалёнай стане, чым яе папра́віце? Ма́йце соль у сабе, і мір ма́йце між сабою.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Марка, 9 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Марка 9 раздзел в переводах:
Марка 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.