Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Марка, 3 Паводле Марка, 3 глава

1 І прыйшоў ізноў у сынагогу; там быў чалавек, які меў засохлую руку.
2 І сачылі Яго, ці ня будзе ацаляць у сыботу, каб абвінаваціць Яго.
3 Ён-жа кажа сухарукаму: «Стань пасяродку».
4 Тады гаворыць да іх: «Ці належыць у сыботу дабро тварыць, ці тварыць зло? Душу выбавіць ці загубіць яе?» Але яны маўчалі.
5 I, глянуўшы на іх гнеўна ды сумуючы аб закамянеласьці сэрцаў іхных, кажа сухарукаму: «Падымі руку тваю!» Ён падняў, і стала рука яго здароваю, як і другая.
6 Фарысеі выйшаўшы, зараз-жа зрабілі змову з ірадыянамі на Яго, каб загубіць Яго.
7 Ісус-жа з вучнямі Сваімі адыйшоў да мора, а за Ім пайшло мноства народу з Галілеі, Юдэі,
8 з Ерусаліму, і Ідумэі, і з-за Ярдану, і з ваколіц Тыру й Сыдону, — вялікай грамадою йшлі да Яго, дачуўшыся, што Ён тварыў.
9 I сказаў вучням Сваім, каб прыгатавалі для Яго човен, з увагі на мноства народу, каб ня сьціскалі Яго.
10 Бо шматлікіх Ён ацаліў, таму ўсе, хто меў нядугу, ціснуліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.
11 І духі нячыстыя, убачыўшы Яго, пáдалі прад Ім і крычалі, кажучы: «Ты Сын Божы!»
12 Але Ён моцна забараняў ім, каб не выяўлялі Яго.
13 I, узыйшоўшы на гару, паклікаў да Сябе, каго Сам хацеў, і прыйшлі да Яго.
14 I, выбраўшы зь іх дванаццаць, каб былі зь Ім і каб пасылаць іх на прапаведаньне.
15 I каб яны мелі ўладу вызваляць зь нядугаў і выганяць злыдухаў.
16 І выбраў Сымона, даўшы яму ймя Пётра.
17 I Якуба Заведэева й Яна, брата яго, даўшы ім іменьні Бэанаргэс, што значыць — сыны громавы.
18 I Андрэя, і Піліпа, і Бартламея, і Мацьвея, і Хаму, і Якуба Алфеевага, і Фадзея, і Сымана Кананіта.
19 І Юду Іскарыёта, які й прадаў Яго.
20 I прыходзяць дадому, ізноў зыходзіцца народ, аж ім нават і хлеба зьесьці нельга было.
21 I, дачуўшыся, бліжнія Яго пайшлі забраць Яго, бо апавядалі, што Ён не пры сабе.
22 А кніжнікі, якія прыйшлі зь Ерусаліму, гаварылі, што Ён мае ў Сабе вельзэвула, і што выганяе злыдухаў сілаю князя шатанскага.
23 I, паклікаўшы іх, гаварыў ім прыпавесьцямі: «Як можа шатан шатана выганяць?
24 Калі гаспадарства само ў сабе падзеліцца, ня можа ўстаяць гаспадарства тое.
25 I калі дом разьдзеліцца сам ў сабе, ня зможа ўстаяць дом той.
26 I калі шатан паўстаў сам на сябе й разьдзяліўся, ня можа ўстаяць, але канец яму.
27 Ніхто ня можа, увайшоўшы ў дом дужага чалавека, рабаваць дабро яго, калі перш ня зьвяжа дужага, і тады абрабуе дом ягоны».
28 «Папраўдзе кажу вам: усе грахі будуць адпушчаны сыном чалавечым і ўсе зьнявагі, якімі-б ні зьневажалі.
29 Але хто будзе зьневажаць Духа Сьвятога, таму ня будзе адпушчэньня ніколі, бо падлягае вечнаму асуджэньню.»
30 I сказаў гэта таму, што гаварылі: «У Ім нячысты дух».
31 Тады прыйшлі Маці й браты Ягоныя і, стоячы вонках дому, паслалі да Яго паклікаць Яго.
32 Навокал Яго сядзеў народ; і сказалі Яму: «Вось Маці Твая, і браты Твае, і сёстры Твае на падворку пытаюць пра Цябе».
33 I сказаў ім: «Хто Маці Мая, ці браты Мае?»
34 I, абвёўшы позіркам усіх, што сядзелі вокал Яго, сказаў: «Вось маці Мая й браты Мае.
35 Бо хто будзе выпаўняць волю Божую, той брат Мой, і сястра Мая, і маці Мая».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 3 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.