Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Марка, 10 Паводле Марка, 10 глава

1 I, выйшаўшы адтуль, прыходзіць у ваколіцы Юдэйскія за Ярданам; ізноу зьбіраецца да Яго народ, і ізноу звычаем сваім Ён навучаў іх.
2 I, прыступіўшыся фарысеі спакусьліва пыталіся ў Яго: «Ці можна мужу пакідаць жонку сваю.
3 Ён-жа ў адказ сказаў ім: «Што запавядаў вам Майсей?»
4 Яны-ж сказалі: «Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разлучацца».
5 Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Дзеля жорсткасьці сэрца вашага ён напісаў вам гэты запавет.
6 Але на пачатку тварэньня Бог стварыў іх мужам і жонкаю.
7 Дзеля таго пакіне чалавек бацьку свайго й маці.
8 Ды прыстане да жонкі свае, і стануцца двое ў адно цела; дык іх ужо ня два, але адно цела.
9 От-жа, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае».
10 А дома вучні Ягоныя ізноў спыталіся ў Яго пра тое самае.
11 І сказаў ім: «Хто пакіне жонку сваю, той блудадзейнічае прад ёю.
12 I калі жонка пакіне мужа свайго ды выйдзе за другога — блудадзейнічае».
13 I прыносілі да Яго дзяцей, каб дакранаўся да іх; вучні-ж забаранялі прыносячым.
14 Убачыўшы гэта, Ісус абурыўся й сказаў ім: «Пусьцеце дзяцей прыходзіць да Мяне й не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Уладарства Божае.
15 Папраўдзе кажу вам: хто ня прыйме Уладарства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго».
16 I, абняўшы іх, усклаў на іх рукі й дабраславіў іх.
17 І калі выходзіў Ён у дарогу, падбег нехта і, упаўшы прад Ім на калены, спытаўся ў Яго: «Вучыцель добры! Што мне рабіць, каб насьлядаваць жыцьцё вечнае?»
18 Ісус сказаў яму: «Чаму завеш Мяне добрым? Ніхто-ж ня добры, толькі адзін Бог.
19 Ведаеш прыказаньні: не блудадзейнічай, не забівай, не крадзі, ня сьветчы фальшыва, ня крыўдзі, шануй бацьку твайго й маці».
20 Той-жа ў адказ сказаў Яму: «Вучыцель! Усё гэта я захаваў ад юнацтва майго».
21 Ісус, узглянуўшы на яго, упадабаў яго й сказаў яму: «Аднаго табе нестае: пайдзі, прадай усё што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе; і прыходзь ды йдзі сьледам за Мною, узяўшы крыж».
22 Той-жа засмуціўся ад гэтага слова й адыйшоў з жалем, бо меў вялікую маемасьць.
23 Ісус-жа глянуўшы навокал, кажа вучням Сваім: «Як цяжка маючым багацьце ўвайсьці ў Уладарства Божае».
24 Вучні жахнуліся ад слоў Яго; але Ісус ізноў зьвярнуўся да іх, кажучы: «Дзеці! Як цяжка надзейным на багацьце ўвайсьці ў Уладарства Божае.
25 Лягчэй вярблюду прайсьці праз ігольчына вушка, як багатаму ўвайсьці ў Уладарства Божае».
26 Яны-ж яшчэ больш зьдзівіліся ды гаварылі між сабою: «Хто-ж можа быць збаўлёны?»
27 Ісус, узглянуўшы на іх, прамовіў: «Чалавекам гэта немагчыма, але ня Богу, бо ў Бога ўсё магчыма».
28 I пачаў Пётра гаварыць Яму: «Вось мы пакінулі ўсё й пайшлі ўсьлед за Табою».
29 Ісус у адказ прамовіў: «Папраўдзе кажу вам: няма нікога, хто пакінуў-бы дом, або братоў ці сёстраў, ці бацьку, ці маці, ці жонку, ці дзяцей, ці землі дзеля Мяне й Евангельля,
30 і не дастаў-бы цяпер, у гэты час перасьледу, у стакроць болей, — і дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і матак, і дзяцей, і грунтаў, а ў веку будучым жыцьця вечнага.
31 Бо многія зь першых стануцца апошнімі, апошнія-ж — першымі.»
32 Былі-ж яны ў дарозе, узыходзячы да Ерусаліму; Ісус ішоў наперадзе іх, а яны затрывожаныя йшлі за Ім, пранятыя страхам. I, узяўшы ізноў дванаццацёх, пачаў ім гаварыць, што зь Ім мае стацца.
33 «Вось мы уваходзім да Ерусаліму, і Сын Чалавечы выданы будзе архісьвятаром і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць, і выдадуць Яго нявернікам.
34 I назьдзекуюцца зь Яго, і будуць біць Яго, і аплююць Яго, і заб'юць Яго, і на трэйці дзень уваскросьне».
35 Тады падыйшлі да Яго Якуб і Ян, сыны Завадэевы, і сказалі: «Вучыцель! Мы хочам, каб Ты зрабіў нам, чаго папросім».
36 Ён-жа сказаў ім: «Што хочаце, каб Я зрабіў вам?»
37 I яны сказалі Яму: «Дазволь нам сесьці аднаму з правага боку Цябе, а другому зь левага, у славе Тваёй».
38 Але Ісус сказаў ім: «Ня ведаеце, чаго просіце: ці можаце піць чару, якую Я п'ю, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?»
39 Яны кажуць Яму: «Можам»; Ісус-жа сказаў ім: «Чару якую Я п'ю, вы піць будзеце, і хрышчэньне, якім Я хрышчуся, хрысьціцца будзеце.
40 Але, каб сесьці з правага ці зь левага боку ў Мяне, — ня Мне даваць, але каму прызначана».
41 Іншыя дзесяць, пачуўшы гэтае, пачалі злаваць на Якуба й Яна.
42 Ісус, падклікаўшы іх сказаў ім: «Вы ведаеце, што тыя, якія становяцца ўладарамі народаў, пануюць над імі, і вяльможы іхныя камандуюць імі.
43 Але між вамі няхай ня будзе гэтак: а хто хоча стацца большым між вамі, няхай будзе вам слугою.
44 I хто хоча стацца першым між вамі, няхай будзе слугою ўсім.
45 Бо й Сын Чалавечы не па тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю за выбаўленьне многіх».
46 I прыходзяць у Ерыхон; а калі выходзіў зь Ерыхону з вучнямі Сваімі і з мноствам народу, пры дарозе сядзеў сьляпы Бартымей, сын Тымея, просячы падаяньня.
47 I пачуўшы, што гэта Ісус Назаранін, пачаў голасна усклікаць, вымаўляючы: «Ісус, Сын Давідаў, зьмілуйся нада мною».
48 Шмат хто змушаў яго маўчаць, але ён яшчэ мацней галасіў: «Сын Давідаў, зьлітуйся нада мною».
49 Ісус, спыніўшыся, сказаў паклікаць яго; і паклікалі сьляпога, кажучы яму. «Ня бойся, уставай, кліча цябе».
50 І ён, сккінуўшы зь сябе верхнюю вопратку, устаў і прыйшоў да Ісуса.
51 I, зьвярнуўшыся да яго, Ісус прамовіў: «Што хочаш, каб учыніў табе?» Сьляпы-ж сказаў Яму: «Вучыцелю! Каб я мог бачыць».
52 Ісус сказаў яму: «Ідзі! Вера твая ацаліла цябе», і ўраз стаў бачыць, і ён пайшоў па дарозе за Ісусам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 10 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.