Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Марка, 14 Паводле Марка, 14 глава

1 Было два дні да Пасхі й сьвята Прэсьнікаў; архісьвятары й кніжнікі сачылі, каб як узяць Яго хітрасьцю й усьмерціць.
2 Але гаварылі: толькі ня ў сьвята, каб ня было забурэньня ў народзе.
3 Калі ж Ён быў у Віфаніі, у доме Сымана запракажанага, і супачываў за сталом, прыйшла жанчына й прынесла ў алябастравым слоіку чыстае, дарагое нардовае міра і, разьбіўшы пасудзіну, узьліла Яму на галаву.
4 I некаторыя абураліся ў думках і гаварылі між сабою: нашто гэткая страта алею?
5 Можна-ж было-б прадаць яго больш як за трыста дынараў і раздаць убогім.
6 Але Ісус сказаў: «Ня турбуйце яе, нашто спрычыняеце ёй прыкрасьць? Яна добры ўчынак зрабіла для Мяне.
7 Убогіх заўсёды маеце каля сябе, і можаце рабіць ім дабро, колькі захочаце; Мяне-ж не заўсёды маеце.
8 Яна зрабіла, што магла: намасьціла цела Маё да пахаваньня.
9 Праўду кажу вам: усюды, дзе толькі будзе абвешчана Евангельле гэтае, сказана будзе пра ўчынак яе, на ўспамін пра яе.»
10 Юда-ж Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, пайшоў да архісьвятароў, каб прадаць Яго ім.
11 Яны, пачуўшы гэтае, усьцешыліся й абяцалі даць яму срэбранікаў; і ён шукаў зручнага моманту, каб прадаць Яго.
12 I ў першы дзень Прэсьнікаў, калі прыносілі пасхальную ахвяру, кажуць Яму вучні Ягоныя: «Дзе хочаш спажываць Пасху? Мы пойдзем і прыгатуем».
13 Ён-жа паслаў двух вучняў Сваіх і сказаў ім: «Ідзеце да места, і сустрэнецца вам чалавек, нясучы збан вады; за ім ідзеце.
14 І куды ён увойдзе, скажэце гаспадару дому таго: Вучыцель кажа: дзе ёсьць пакой, у якім-бы Мне спажываць Пасху з вучнямі Маімі.
15 I ён пакажа вам сьвятліцу, вялікую, прыбраную, гатовую, — там прыгатуйце нам».
16 I вучні Ягоныя пайшлі, і прышлі ў места й знайшлі, як казаў ім; і прыгатавалі Пасху.
17 I калі настаў вечар, прыйшоў з дванаццацьма.
18 Калі-ж яны сядзелі за сталом і елі, Ісус сказаў: «Папраўдзе кажу вам: адзін з вас, хто есьць са Мною, прадасьць Мяне».
19 Яны засмуціліся й адзін па адным пачалі гаварыць да Яго: ці ня я? I іншы — ці ня я?
20 Ён-жа, адказваючы, сказаў ім: «Адзін з дванаццацёх, які абмакнуў са Мною ў сальніцу.
21 Але Сын Чалавечы йдзе, як напісана пра Яго; гора-ж таму чалавеку праз якога Сын Чалавечы прадаецца, лепш было-б чалавеку таму не радзіцца».
22 I калі яны елі, Ісус узяў хлеб, дабраславіў, пераламаў і даў ім, сказаушы: «Вазьмеце, ежце: гэта ёсьць Цела Маё».
23 I ўзьняўшы чашу, узьнёс хвалу, падаў ім, і пілі зь яе ўсе.
24 I сказаў ім: «Гэта кроў Мая Новага Запавету, праліваная за многіх.
25 Папраўдзе кажу вам: Я ўжо ня буду піць ад плёну вінаграднага аж да дня, калі буду піць віно новае ў Уладарстве Божым».
26 I, прапяяўшы, адыйшлі на гару Аліўную.
27 I кажа ім Ісус: «Усе вы адступецеся ад Мяне ў гэтую ноч, як напісана пра гэта: зьвераджу пастыра, і рассыплюцца авечкі.
28 Але, як уваскросну, апярэджу вас у Галілеі».
29 Пётра-ж сказаў Яму: «А хоць-бы й усе адступіліся, але ня я».
30 I сказаў яму Ісус: «Папраўдзе кажу табе, што сёньня, перш чым двойчы прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне».
31 Ён-жа яшчэ мацней запэўніваў, кажучы: «А хоць-бы давялося мне і ўмерці разам з Табою, не адракуся ад Цябе»; гэтак гаварылі ўсе.
32 I прыйшлі ў паселішча, званае Гефсыманія; і кажа вучням Сваім: «Пасядзеце тут, пакуль Я памалюся».
33 I ўзяў з сабою Пятра, Якуба й Яна, і ўпаў у жах і тугу.
34 I кажа ім: «Тужыць душа Мая аж да сьмерці; пабудзьце тут і чувайце».
35 I адыйшоўшы крыху, прыпаў да зямлі й маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго часіна гэтая.
36 I гаварыў: «Аўва-Войча! Усё магчыма для Цябе, пранясі чашу гэтую міма Мяне, але ня так, як Я хачу, але як Ты».
37 Вярнуўшыся, знайходзіць іх соннымі, і кажа Пятру: «Сымоне, ты сьпіш? Ня мог ты патрываць адну гадзіну?
38 Чувайце й малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу: бо дух бадзёры, цела-ж немачнае».
39 І ізноў, адыйшоўшыся, маліўся тымі-ж словамі.
40 А вярнуўшыся, ізноў застаў іх соннымі, бо вочы іх былі ацяжалымі, і ня ведалі, што адказаць Яму.
41 I прыходзіць трэйці раз і кажа ім: «Вы ўсё яшчэ сьпіцё й спачываеце; досыць! Настала часіна; вось прадаецца Сын Чалавечы ў рукі грэшнікаў.
42 Устаньце, пойдзем, вось збліжаецца той, хто прадае Мяне».
43 I ў той час, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, а зь ім вялікая грамада зь мячамі й кіямі, ад архісьвятароў і кніжнікаў і старшыняў.
44 А прадажнік Яго даў ім знак, сказаўшы: «Каго я пацалую, — будзе Той; бярэце Яго й вядзеце асьцярожна».
45 I, прыйшоўшы, падступіў да Яго й сказаў: «Раббі, Раббі!» I пацалавау Яго.
46 А яны налажылі на Яго рукі свае і ўзялі Яго.
47 Адзін-жа з тых, што стаялі там, выняўшы нож, ударыў архісьвятаровага слугу й адсек яму вуха.
48 Тады Ісус, азваўшыся, сказаў ім: «Нібы на разбойніка выйшлі вы зь мячамі й кіямі, каб Мяне ўзяць.
49 Кажны дзень бываў Я з вамі ў храме, і навучаў, і вы ня бралі Мяне, але, няхай збудзецца Пісаньне».
50 Тады, пакінуўшы Яго, усе разьбегліся.
51 Адзін-жа юнак ішоў за Ім, авінуўшыся пялёнаю па голым целе; і тыя схапілі яго.
52 Але ён, вывернуўшыся зь пялёны, голы ўцёк ад іх.
53 I прывялі Ісуса да першага архісьвятара; і зыйшліся да Яго ўсе архісьвятары й кніжнікі й старшыні.
54 Пётра-ж ішоў сьледам за Ім аж у панадворак архісьвятара, і сядзеў побач слугаў, грэючыся пры агні.
55 Архісьвятары і ўвесь сынедрыён шукалі сьветчаньняў на Ісуса, каб выдаць Яго на сьмерць, і не знайходзілі.
56 Бо шматлікія ілжыва сьведчылі на Яго, але ня былі згодныя між сабою сьветчаньні тыя.
57 І некаторыя, устаючы, крывадушна сьветчылі супраць Яго, і гаварылі:
58 «Мы чулі, як Ён казаў: Я зруйную храм гэты, і ў тры дні пастаўлю іншы, нерукатворны».
59 Але й гэтыя сьветчаньні іхныя ня былі дастатковыя.
60 Тады архісьвятар, стаўшы пасяродку, спытаўся ў Ісуса, кажучы: «Нічога не адказваеш, што яны сьведчаць супраць Цябе?»
61 Але Ён маўчаў і нічога не адказваў. Ізноў архісьвятар спытаўся ў Яго, кажучы: «Ці Ты — Хрыстос, Сын Дабраславёнага?»
62 Ісус-жа сказаў: «Я ёсьць; і вы ўбачыце Сына Чалавечага, седзячы праваруч сілы й прыходзячы на хмарах нябесных».
63 Тады архісьвятар, разьдзёршы вопратку сваю, сказаў: «Нашто нам яшчэ сьветкі?
64 Вы чулі богазьнявагу? Як вам думаецца?» I тыя ўсе асудзілі, што Ён варты сьмерці.
65 I пачалі некаторыя пляваць на Яго і, закрываючы Яму аблічча, біць Яго й прыгаворваць: — Прароч! I слугі білі Яго па шчоках.
66 Пётра-ж быў унізе на падворку; і падыйшла адна з архісьвятаровых служанак.
67 Убачыўшы Пётру, які грэўся пры агні, паўглядаўшыся ў яго, сказала: «I ты быў зь Ісусам Назаранінам».
68 Але ён адрокся, кажучы: «Ня ведаю й не разумею, што ты гаворыш», — і выйшаў адтуль на прыдворышча.
69 Служанка-ж, убачыўшы яго ізноў, пачала гаварыць іншым, якія стаялі там: «Гэта зь іх».
70 Ён-жа ізноў адрокся; а крыху счакаўшы, былыя там ізноў пачалі гаварыць Пётры: «Запраўды ты зь іх, бо ты Галілеянін, і мова твая падобная».
71 Ён-жа пачаў бажыцца й клясьціся: «Ня ведаю чалавека гэтага, пра якога гаворыце».
72 І ўраз прапяяў певень другі раз; і ўспомніў Пётра слова, якое сказаў яму Ісус: «Перш чым певень прапяе двойчы, ты адрачэшся ад Мяне тройчы»; і расплакаўся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 14 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.