Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Марка, 12 Паводле Марка, 12 глава

1 I пачаў гаварыць ім прыпавесьцямі: Нейкі чалавек насадзіў вінаграднік; абгарадзіў яго плотам, выкапаў таўчэльню й збудаваў вежу і, здаўшы яго вінаром, ад'ехаў.
2 У свой час ён паслаў слугу свайго узяць ад вінаробаў частку з плёну вінаграднага.
3 Яны-ж, схапіўшы яго, пабілі ды адаслалі зь нічым.
4 I ізноў паслаў да іх другога слугу, і таго пабілі каменьнямі, разьбіўшы галаву, і адправілі яго зьдзекуючыся.
5 I ізноў паслаў іншага, таго-ж забілі; і шмат іншых — адных зьбіваючы, іншых забіваючы.
6 Маючы яшчэ аднаго любага яму сына, паслаў нарэшце й яго да іх, кажучы: «Пасаромеюцца сына майго».
7 Яны-ж, вінаробы, сказалі адзін аднаму: «Гэта спадкаемца; пойдзем заб'ем яго, і спадчына будзе нашая.
8 I, схапіўшы яго, забілі й выкінулі зь вінаградніку.
9 Што-ж зробіць гаспадар вінаградніку? Прыйдзе й зьнішчыць вінаробаў, а вінаграднік аддасьць іншым?
10 Няўжо вы ня чыталі гэтага ў Пісаньні: «Камень, адкінуты будаўнічымі, стаўся галавою вугла».
11 Гэта ад Госпада, і дзіўным стаецца у вачах нашых».
12 І стараліся схапіць Яго, але баяліся народу; бо яны зразумелі, што пра іх сказаў прыпавесьць гэтую; і, пакінуўшы Яго, адыйшлі.
13 I падсылаюць да Яго некаторых з фарысеяў ды ірадыянаў, каб падлавіць Яго на словах.
14 Тыя-ж, прыйшоўшы, кажуць Яму: «Вучыцель, мы ведаем, што Ты справядлівы, і не стараешся дагаджаць каму-небудзь, бо ня ўзіраешся на асобы, але папраўдзе на шлях Божы настаўляеш; ці належыць даваць даніну кесару, ці не; маем даваць, ці не даваць?»
15 Ён-жа, ведаючы іхны подступ, сказаў ім: «Што вы Мяне выпрабоўваеце? Прынясеце Мне дынар, каб пабачыць яго».
16 Яны прынесьлі; тады кажа ім: «Чыё гэта аблічча на ім і напіс?» Яны сказалі: «Кесаравы».
17 Тады Ісус у адказ ім сказаў: «Дык аддайце кесарава кесару, а Божае Богу»; і падзіўляліся зь Яго.
18 Тады прыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрасеньня, і пыталіся ў Яго, кажучы:
19 «Вучыцель! Майсей напісаў нам: калі ў каго памрэ брат, і пакіне жонку, але не пакіне дзяцей, то брат ягоны няхай возьме жонку яго й адродзіць патомства брату свайму.
20 Было-ж сем братоў, першы ўзяў жонку й памёр, не пакінуўшы патомства.
21 I другі ўзяў яе й памёр, не пакінуўшы патомства, таксама й трэйці.
22 I сямёх мелі яе й не пакінулі патомства; пасьля ўсіх памерла й жонка.
23 Дык пры ўваскрасеньні, калі ўваскроснуць, каторага зь іх будзе яна жонкаю, бо сем мелі яе за жонку».
24 І ў адказ ім Ісус сказаў: «Ці ня ў гэтым вы памыляецеся, што ня ведаеце Пісаньня, ані Сілы Божае?
25 Бо калі зь мёртвых уваскроснуць, тады ня будуць ні жанщца, ні замуж выходзіць, але будуць як анёлы ў небе.
26 А пра памёршых, што яны паўстануць, хіба ня чыталі ў кнізе Майсеевай, як Бог пры купіне гаварыў яму, прамовіўшы: «Я Бог Абрагамаў, і Бог Ісакаў, і Бог Якубаў.
27 Ня ёсьць Бог мёртвых, але Бог жывых. Дык вы вельмі мыляецеся».
28 I падыйшоў адзін з кніжнікаў, які чуў іхныя спрэчкі, ды пабачыўшы, як Ісус добра адказаў ім, спытаўся ў Яго: «Які запавет найважнейшы?»
29 Ісус адказаў яму: «Першы з усіх запаветаў, — “Слухай Ізраэль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад Адзіны.
30 I ўзьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім помыслам тваім, і ўсёю моцаю тваёю”; гэта ёсьць першы запавет.
31 Другі падобны да яго: “Любі бліжняга твайго, як самога сябе”; іншага, большага за гэты запавет, няма.»
32 I сказаў Яму кніжнік: «Добра, Вучыцель! Праўду сказаў, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага, апрача Яго.
33 I любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім помыслам, і ўсёю душою, і ўсёю моцай, і любіць бліжняга, як самога сябе, — гэта ёсьць большае за ўсе ахвяры й целапаленьні».
34 Ісус, бачачы, што той разумна адказваў, сказаў яму. «Недалёка ты ад Уладарства Божага»; і ніхто больш не адважыўся пытацца ў Яго.
35 Ісус-жа, працягваючы навучаньне ў храме, гаварыў: “Як гэта кніжнікі гавораць, што Хрыстос — сын Давідаў?”
36 Калі-ж сам Давід гаварыў у Духу Сьвятым: “Сказаў Госпад Госпаду Майму: сядзі праваруч Мяне, дакуль палажу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх”.
37 Гэтак, сам Давід называе Яго Госпадам, дык як-жа ён сын яму?» І мноства народу былі рады слухаць Яго.
38 І прамаўляў да іх у навучаньні Сваім: «Сьцеражэцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгай вопратцы, ды павітаньні на рынках.
39 I сядзяць наперадзе ў сынагогах ды займаць першыя месцы на банкетах.
40 Гэтыя, якія аб'ядаюць домы ўдоваў і напаказ доўга моляцца, дастануць цяжэйшы прысуд».
41 І сеў Ісус насупраць скарбонкі, наглядаючы, як народ кідае манэты ў скарбонку; і многія заможныя кідалі пашмат.
42 Адна-ж бедная ўдава, прыйшоўшы, укінула дзьве лепты, што складае кодрант (грош).
43 Ісус, падклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: «Папраўдзе кажу вам, што гэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх, што клалі ў скарбонку.
44 Бо ўсе клалі ад лішкаў сваіх, а яна зь нястачы свае палажыла ўсё, што мела на пражытак свой».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 12 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.