Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 да тэссалонцаў, 2 Другое да тэссалонцаў, 2 глава

1 Молім жа вас, браты, адносна прыходу Госпада нашага Ісуса Хрыста і адносна нашай зборкі да Яго,
2 каб вы ня былі зьбіты з панталыку, атрымоўваючы апавяданьні нíбыта ад духа, ці ад слова, ці ад пасланьня, як бы намі пасла́нага, быццам бы ўжо наступіў Дзень Хрыста.
3 Няхай ніхто і ніяк ня ашукае вас, бо (Дзень Той ня настане), пакуль перш ні прыйдзе адступніцтва, і ні адкрыецца чалавек грэху, сын пагібелі,
4 які супрацівіцца і ўзвышае сябе над усім, што называецца Божым альбо Сьвятыняй, так што сам у Сьвятыні Божай сядзе, як Бог, выдаючы сябе, што ён ёсьць Бог.
5 Ці ня помніце, што я гаварыў вам гэта, як яшчэ быў у вас?
6 І цяпер вы ведаеце, што яго стрымлівае, так што адкрыецца ён толькі ў свой час.
7 Бо тайна бяззаконьня ўжо дзейнічае, толькі Той, Хто цяпер стрымлівае, будзе дзеяць пакуль ні будзе ўзяты з асяродзьдзя.
8 Тады будзе зьяўлены бяззаконьнік, якога Госпад заб’е дыханьнем вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прышэсьця Свайго;
9 чыё (бяззаконьніка) прышэсьце будзе зроблена па дзеяньню шата́на са ўсякай сілай і знакамі, і цудамі хвальшывымі,
10 і са ўсякай спакусай няправеднай тых, што гíнуць з-за таго, што яны ня прынялі любові праўды, каб быць ім зба́ўленымі.
11 Таму і дапусьціць Бог дзейнічаць на іх аблудзе, каб яны паверылі ілжы,
12 каб былі асуджаны ўсе, хто ня паверыў праўдзе, але што атрымалі задавальненьне ў няпраўдзе.
13 Мы ж павінны заўсёды дзякаваць Богу за вас, браты, любасныя Госпаду, што Бог выбраў вас ад пачатку на выратаваньне, праз асьвячэньне Духам і веру праўдзе,
14 да якога Ён і прыклікаў вас праз наша Дабравешчаньне дзеля дасягненьня славы Госпада нашага Ісуса Хрыста.
15 Дык стойце, браты, і трымайцеся наказаў, якім вы навучаны, ці то праз слова ці праз Пасланьне нашае.
16 Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог, і Бацька наш, Які ўзьлюбіў нас і даў нам суцяшэньне вечнае і надзею добрую ў Багадаці,
17 хай су́цешыць вашыя сэрцы і ўмацуе вас ва ўсялякай добрай справе і слове.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да тэссалонцаў, 2 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.