Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 да Салунян, 2 Другі да Салунян, 2 глава

1 Цяпер жа, браты, просім вас прыходам Спадара нашага Ісуса Хрыста і зьберцям нашым да Яго.
2 Не сьпяшайцеся хістацца ў розуме сваім або трывожыцца ані ад духа, ані ад слова, ані ад лісту, бы ад нас, быццам дзень Хрыстоў настаець.
3 Няхай ніхто ня ізводзе вас ніякім парадкам, бо гэтага ня будзе, пакуль ня прыйдзе ўперад адступленьне і не аб’явіцца чалавек бяспраўя, сын загубы,
4 Што працівіцца й вывышаецца над усе, менаванае Богам, альбо годнае кланяньня, ажно ён сядзе ў доме Божым, прыдаючыся Богам.
5 Ці ня памятуеце, што, будучы яшчэ з вамі, я казаў вам гэта?
6 І цяпер вы ведаеце, што зьдзержуе аб’явіцца яму ў сваім часе.
7 Бо тайна бяспраўя ўжо дзее, адно там ё тый, хто цяпер узьдзержуе, пакуль ня будзе ён вонках асяродку.
8 І тады аб’явіцца бяспраўнік, каторага Спадар Ісус заб’ець духам вуснаў Сваіх і зьнішча зьяўленьням зыркага прыходу Свайго.
9 Таго, бяспраўніка прыход, подле дзеяньня шайтана, будзе з усёй сілаю а знакамі а чудосамі манлівымі
10 А з усёю несправядліваю ашукаю гінучых, бо не прынялі міласьці праўды, каб спасьціся.
11 І за гэта пашлець ім Бог дзеяньне абмылы, каб верылі мане,
12 Каб былі засуджаны ўсі, каторыя ня верылі праўдзе, але ўпадабалі несправядлівасьць.
13 Мы ж маем заўсёды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Спадаром браты, што Бог ад пачатку абраў вас да спасеньня ў пасьвячэньню Духа і ў веры праўды.
14 Да гэтага Ён пагукаў вас Дабравесьцяй нашай да дасягненьня славы Спадара нашага Ісуса Хрыста.
15 Дык, браты, стойце й дзяржыце паданьні, каторых вы навучаны або словам або лістам нашым.
16 Сам жа Спадар наш Ісус Хрыстос а Бог і Ацец наш, што ўмілаваў нас і даў вечную пацеху а добрую надзею ласкаю,
17 Хай пацеша сэрцы вашыя і ўмацуе вас у кажным добрым учынку й слове.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другі да Салунян, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.