Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

2-ы да Фесаланікійцаў, 2 2 да Фесаланікійцаў, 2 глава

1 Просім вас, браты, аб прышэсці нашага Госпада Ісуса Хрыста і нашым зборы да Яго,
2 каб вы не былі хутка пахіснуты ў розуме і не палохаліся ні ад духа, ні ад слова, ні ад ліста, які быццам ад нас, — што нібы настаў дзень Гасподні.
3 Няхай ніхто ніякім спосабам вас не ашукае, бо гэты дзень не настане, пакуль спярша не прыйдзе раней адступніцтва і не адкрыецца чалавек беззаконня, сын пагібелі,
4 які супроцьстаіць і ўзвышае сябе над усім, што завецца Богам альбо святыняю, так што сядзе ў Божым храме, удаючы сябе нібы ён Бог.
5 Хіба не памятаеце, што, яшчэ будучы ў вас, я казаў вам гэта?
6 І цяпер вы ведаеце тое, што стрымлівае, каб яму адкрыцца ў свой час.
7 Бо ўжо дзейнічае таямніца беззаконня, але толькі пакуль той, хто стрымлівае цяпер, не будзе ўзяты з асяроддзя.
8 І тады адкрыецца беззаконнік, якога Госпад Ісус заб’е дыханнем Сваіх вуснаў і знішчыць з’яўленнем Свайго прышэсця,
9 таго, прысутнасць якога згодна з дзеянем сатаны будзе ва ўсялякай сіле, і знаках, і цудах ілжы,
10 і ва ўсялякім ашуканстве няправеднасці між тымі, хто гіне, за тое, што яны не прынялі любові ісціны, каб ім быць уратаванымі.
11 І за гэта Бог пасылае1 ім дзеянне ашуканства, каб яны паверылі хлусні,
12 каб былі асуджаны ўсе, хто не паверыў ісціне, а знайшоў задавальненне ў няправеднасці.
13 А мы павінны заўсёды дзякаваць Богу за вас, браты, улюбёныя Госпадам, таму што Бог выбраў вас пачаткам выратавання ў асвячэнні Духа і веры ў ісціну,
14 да чаго Ён і паклікаў вас праз наша дабравешчанне, каб атрымаць славу нашага Ісуса Хрыста.
15 Дык, браты, цвёрда стойце і трымайцеся паданняў, якім вы былі навучаны — ці праз слова, ці праз нашы лісты.
16 Сам жа наш Госпад Ісус Хрыстос і Бог, наш Бацька, што палюбіў нас і даў у ласцы вечнае суцяшэнне і добрую надзею,
17 няхай суцешыць вашы сэрцы, і няхай умацуе вас ва ўсялякай добрай справе і слове.

Примечания к тексту

11 1: У некат. рукап.: пашле.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да Фесаланікійцаў, 2 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.