Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

2-ы да Фесаланікійцаў, 3 2 да Фесаланікійцаў, 3 глава

1 На-астатку, маліцеся, браты, аб нас, каб слова Гасподняе пашыралася і праслаўлялася, як і ў вас.
2 І каб мы былі пазбаўлены ад нягодных і ліхіх людзей, бо вера — не ва ўсіх.
3 Але верны Госпад, Які ўмацуе вас і засцеражэ ад ліхога.
4 Што да вас — мы ўпэўнены ў Госпадзе, што тое, што мы загадваем, вы і робіце, і будзеце рабіць.
5 А Госпад няхай скіруе вашы сэрцы да Божай любові і вытрываласці Хрыстовай.
6 А мы загадваем вам, браты, імем [нашага] Госпада Ісуса Хрыста, каб вы ўхіляліся ад кожнага брата, які ходзіць гультаём, а не паводле падання, якое вы прынялі ад нас,
7 бо вы самі ведаеце, як вам належыць наследаваць нам. Бо мы не марнавалі часу між вас
8 і хлеба мы ні ў кога не елі дарэмна, але нястомна і напружана ўдзень і ўначы працавалі, каб не абцяжарваць каго-небудзь з вас;
9 не таму, што мы не маем улады, а каб даць вам сябе як узор для пераймання.
10 Бо калі мы былі ў вас, то гэта загадвалі вам: што калі хтосьці не хоча працаваць — няхай і не есць!
11 Бо мы чуем, што некаторыя між вас жывуць бясчынна, нічога не робяць, а толькі ўдаюць, што робяць.
12 А такім мы загадваем і заклікаем [нашым] Госпадам Ісусам Хрыстом, каб яны моўчкі працавалі і елі ўласны хлеб.
13 А вы, браты, не маркоццеся, робячы дабро.
14 Калі ж хто не паслухаецца нашага слова з гэтага ліста, таго адзначайце, каб не сходзіцца з ім, каб ён быў пасаромлены;
15 ды не лічыце яго за ворага, а навучайце, як брата.
16 А Сам Госпад міру няхай дае вам мір заўсёды і ва ўсялякі спосаб. Госпад няхай будзе з усімі вамі.
17 Вітанне — маёю ўласнай рукою, Паўлаваю; гэта знак у кожным лісце; так я пішу.
18 Ласка нашага Госпада Ісуса Хрыста няхай будзе з усімі вамі. [Амін.]
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да Фесаланікійцаў, 3 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.