Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 да тэссалонцаў, 3 Другое да тэссалонцаў, 3 глава

1 Нарэшце, маліцеся, браты, за нас, каб Слова Госпада шырылася і выслаўлялася, як і ў вас,
2 і каб мы былі збаўлены ад нягодных і благіх людзей, таму што ня ва ўсіх вера.
3 Верны ж Госпад, Які ўмацуе вас і зьберажэ ад д’ябла.
4 Мы ж упэўнены аб вас у Госпадзе, што вы спаўняеце і будзеце спаўняць тое, што мы вам загадваем.
5 Сам жа Госпад хай накіруе сэрцы вашыя да любві Бога і да цярплівасьці Хрыста.
6 Загадваем жа вам, браты, Імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб вы ўхіляліся ад кожнага брата, які жыве бясчынна, а ня паводля навукі, якую ён прыняў ад нас.
7 Бо самі вы ведаеце, як вам належыць насьлядоўваць нас, таму што мы сярод вас ня паступалі нягожа,
8 мы нават хлеба ня елі ні ў кога да́рма, але займаліся дзень і ноч цяжкай працай, каб нікога з вас ня абцяжарыць, —
9 і ня таму, што мы ня маем улады, але каб даць вам нас як узор, каб вы насьлядоўвалі нас.
10 Бо калі мы і былі ў вас, дык загадвалі вам гэтак: калі хто ня хоча працаваць, хай і ня есьць.
11 Бо чуем пра нікаторых з вас, якія паступаюць у вас нягожа, нічога ня робяць, але займаюцца бяскарыснымі справамі.
12 Гэтакім жа мы загадваем і просім Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, моўчкі працуючы, елі свой хлеб.
13 А вы, браты, ня падайце духам, робячы дабро.
14 Калі ж хто ня паслухаецца нашага слова ў гэтым Пасланьні, таго вазьміце пад заўвагу ды ня сябруйце зь ім, каб ён быў пасаромлены:
15 але ня лічыце яго за ворага, а ўшчувайце яго, як брата.
16 Сам жа Госпад Міру хай дасьць вам Мір і ва ўсім і ва ўсякім выпадку. Госпад з усімі вамі!
17 Прывітаньне маёй рукою, Паўлаваю, што ёсьць знакам ва ўсякім Пасланьні; я пішу гэтак:
18 Багадаць Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.

Примечания к тексту

Другое Пасланьне да тэссалонцаў напісана з Атэнаў.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да тэссалонцаў, 3 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.