Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

введ. 2-е пісьмо да Цімафея, введение

Пасьля першага звальненьня з вязьніцы ў Рыме, накіраваўся сьв. Павал у Гішпанію, пасьля наведаў некаторыя касьцёлы ў Малой Азіі, Мацэдоніі і Грэцыі. З невядомых прычын быў другі раз арыштаваны ў Рыме. Пасьля спаленьня Рыму пачаліся страшныя прасьледваньні хрысьціян. Гэтым разам Апостал ня меў ужо такой свабоды дзеяньня, як раней, да яго не дапускалі наведвальнікаў, апрача Лукаша, які з ім заставаўся.

У такіх цяжкіх умовах, спадзяючыся, што яго прысудзяць к сьмерці, сьв. Павал піша апошняе пісьмо да ўмілаваннага Цімафея, у якім просіць, каб ён разам з Маркам прыбылі да яго ў Рым. Ня гледзячы на пагрозу сьмерці, сэрца Апостала рупіцца пра лёс касьцёла ў Эфезе і пра дарагога вучня. Замест слоў прыватнага пісьма атрымаліся перадсьмертныя напамінаньні і пастырскія навукі. Гэта было яго апошняе пісьмо.

У гэтым пісьмо намаляваў сьв. Павал прыгожы ўзор добрага біскупа, усе клопаты якога і яго сэрца адносяцца да асобы Збаўцы. Гэткі прыкладны біскуп пасьвячае ўсе свае сілы і сваё ўласнае шчасьце на службу Божую і дзеля збаўленьня душаў. Да апошняй хвіліны ён рупіцца аб Касьцеле.

Распарадак пісьма

Адрас пісьма і прывітаньні. (1:1−5)

1 Апостал заахвочвае Цімафея да смелага вяшчаньня Эвангеліі. (1:6−11,13)
2 Неабходнасьць ваяваньня з фальшывымі навукамі. (2:14 — 4, 8)

Эпілог: Павал запрашае да сябе Цімафея і Марка і перасылае прывітаньні і багаславенства. (4:9−22).

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пісьмо да Цімафея, введение. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.